Яўрэйская кухня: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24:
 
== Геаграфічная разнастайнасць ==
Яўрэйская кухня неаднастайная. У ёй можна вылучыць кухні [[сабры|сабраў]] (карэнных жыхароў [[Ізраіль|Ізраіля]]), [[ашкеназіашкеназы]] (Цэнтральная і Усходняя Еўропа), [[сефарды|сефардаў]] (выгнаных з сярэднявечных Іспаніі і Партугаліі і аселых у Галандыі, Балгарыі і Міжземнамор'е) і, нарэшце, усходніх яўрэяў, якія прыбылі з блізкаўсходніх краін.<ref>''Николай Керженец''. [http://orient.rsl.ru/ru/magazine/food Еда обетованная //Восточная коллекция, весна 2001.] С. 151—159</ref>
 
Сытная кухня яўрэяў-[[ашкеназіашкеназы]] заснавана на стагоддзях жыцця ў халодным клімаце Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у той час як на больш лёгкую, "сонечную" кухню яўрэяў-[[сефарды|сефардаў]] паўплывала жыццё ў Міжземнаморскім рэгіёне.
 
Кожная яўрэйская абшчына мае свае традыцыйныя стравы. У [[Іспанія|Іспаніі]] і [[Партугалія|Партугаліі]] агульны інгрыдыент шматлікіх страў — [[аліўкі]], і многія прадукты смажаць на алеі. Ідэя абсмажывання рыбы як, напрыклад, у традыцыйнай [[Вялікабрытанія|брытанскай]] страве ''[[рыба і чыпсы]]'', была прывезена ў Вялікабрытанію сефардскімі яўрэйскімі імігрантамі.<ref>{{cite web|author=Jay Rayner |url=http://observer.guardian.co.uk/foodmonthly/story/0,,877008,00.html |title=Enduring love &#124; Food monthly &#124; The Observer |publisher=Observer.guardian.co.uk |date= |accessdate=2012-05-01}}</ref> У [[Германія|Германіі]] папулярнай стравай было [[рагу]]. Яўрэі [[Нідэрланды|Нідэрландаў]] звычайна ўжывалі салёныя агуркі, [[селядзец]], [[торт|тарты]] з сметанковага масла і ''bolas'' . У [[Польшча|Польшчы]] яўрэі гатавалі розныя віды фаршыраванай і тушанай рыбы разам з супам з кнейдлах або локшэн ([[локшына]]). У [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыцы]] яўрэі ядуць [[кус-кус]] і [[таджын]].