Стары Запавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Хрысціянства}}
'''Стары Запавет''' — першая, самая старажытная з двух (нараўне з [[Новы Запавет|Новым Запаветам]]), частка хрысціянскай [[Біблія|Бібліі]], старажытнае яўрэйскае Святое Пісанне («Яўрэйская Біблія»), агульны свяшчэнны тэкст [[іўдаізм]]у, [[хрысціянства]] і [[іслам]]у.
 
КнігіАўтары Старога Запавету былішматлікія, некаторыя даследчыкі прытрымліваюцца меркавання, што бальшыня кніг была напісана ананімна. Кнігі Старога Запавету напісаны ў перыяд з XIII па [[I стагоддзе да н.э.|I ст. да н.э.]] на старажытнаяўрэйскай мове, за выключэннем некаторых частак кніг Данііла і Ездры, напісаных на [[арамейская мова|арамейскай мове]]. У перыяд з [[III стагоддзе да н.э.|III ст. да н. э.]] па [[I стагоддзе|I ст.]] н. э. Стары Запавет быў перакладзены на [[старажытнагрэчаская мова|старажытнагрэчаскую мову]]. Гэты пераклад («Септуагінта») быў прыняты першымі хрысціянамі і сыграўадыграў важную ролю ў станаўленні хрысціянскага канона. СтарогаКніга ЗапаветуТобія, Юдыты і Мудрасці Сіраха захаваліся толькі ў грэчаскім перакладзе. Кніга мудрасці Саламона і другая Ездры напісаны на грэчаскай мове. Трэцяя кніга Ездры захавалася толькі на [[лацінская мова|лацінскай мове]].
 
У канцы IV — пачатку V ст. [[Еранім Стрыдонскі|Блажэнны Іеранім]] пераклаў Стары Запавет на лацінскую мову. Яго пераклад называецца «Вульгата». Ім — сярод іншых — карыстаўся [[Ф. Скарына]], перакладаючы Біблію на [[старабеларуская мова|старабеларускую мову]]. На [[царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскую мову]] пераклад зрабілі святыя браты [[Кірыл і Мяфодзій]] у X ст. Друкаванае выданне Старога Запавету ўпершыню з'явілася ў XV ст.
 
Тэрмін «Стары Запавет» з'яўляецца калькай з грэчаскай мовы. У біблейскім свеце «запавет» быў шырока распаўсюджаным тыпам узаемаадносін, і выяўляўся ва ўрачыстай згодзе бакоў, якая суправаджалася вымаўленнем клятваў. Другі тып запавету абазначаў урачыстае абяцанне аднабаковага характару, свайго роду прысягу, зарок. Асаблівым відам з'яўляўся запавет, які заключаўся паміж Богам і чалавекам. Гэткі запавет мае падабенства з дамовай аб наданні правоў кіраўніком сваім падданым, шырока распаўсюджанай на [[Блізкі Усход|Блізкім Усходзе]].
 
У Старым Запавеце тры вялікія цыклы:
* Закон (Тора), або Пяцікніжжа.
* Прарокі.
* Пісанне.
 
Асабліва важны для рэлігіі [[іўдаізм]]у першы цыкл — Закон, або [[Тора]], які прыпісваецца прароку [[Маісей, прарок|Маісею]]. Тут выкладзены асноўныя нормы, правілы, філасофскія ды маральныя прынцыпы іўдаізму.
 
У другім цыкле Старога Запавету — Прароках — ёсць некалькі твораў, прысвечаных гісторыі яўрэяў ад прыходу іх у Палесціну прыкладна ў XIII ст. да н.э. і да падзення Ізраіля і Іудзеі ў VI ст. да н.э. у выніку наступаў вавілонскіх і асірыйскіх войскаў. Гэта старажытныя хронікі, а таксама творы трох вялікіх прарокаў (Ісаі, Іерэміі, Ізэкііля) і дванаццаці так званых «малых» прарокаў. Прарокамі лічацца людзі, вуснамі якіх гаворыць сам Бог. Галоўны пафас іх твораў — папрокі свайму народу за грахі і прадказанні бедстваў Ізраілю за тое, што яўрэі адступіліся ад Бога, не выконвалі яго запаветаў, спакушаліся вераю ў іншых, язычніцкіх, багоў. Праўда, адначасова кнігі прарокаў прасякнуты надзеяй на прыход Месіі-Выратавальніка, пасланага Богам. Хоць вобраз Месіі ахутаны таямнічым арэолам, усё ж ясна, што ён будзе чалавекам, больш за тое — з царскага роду Давіда. Прыход Выратавальніка — найвышэйшы пункт развіцця чалавецтва, апафеоз гісторыі.
 
Трэці цыкл Старога Запавету — Пісанне — уключае розныя па характары тэксты: лірычныя, дыдактычныя, гістарычныя; гэта Псалтыр, Песня песняў, Эклезіяст, Кніга Руф, Кніга Эсфір, [[Кніга Іова]]. Галоўныя героі тут — цары [[Давід]] і [[Саламон]], падчас праўлення якіх старажытны Ізраіль дасягнуў найвялікшай магутнасці.
 
Упершыню тэрмін «Стары Запавет» з'яўляецца ў другім пасланні апостала Паўла да Карынцянаў, дзе ён пераклікаецца з Майсеевым Законам, запісаным у Пяцікніжжы, і мажліва, аўтар традыцыйна разумее яго як абавязак, накладзены Богам на народ. У алегорыі пра Сару і Агар у пасланні да Галатаў, апостал Павел супрацьстаўляе Сінайскі Запавет — Новаму Запавету Ізраэля, які ўжо не з'яўляецца аброкам, але заснаваны на жывых узаемаадносінах паміж Богам і чалавекам.
 
Стары Запавет у залежнасці ад зацверджанага канону складаецца з шэрагу кніг. 39 кніг налічвае яўрэйскі канон і пратэстантскія плыні. Старажытны, традыцыйны канон налічвае 39 кніг, але вылічвае 22, па ліку літараў [[яўрэйскі алфавіт|яўрэйскага алфавіта]], злучаючы некаторыя кнігі ў адну, у некаторых крыніцах 24, усе кнігі яўрэйскага канону першапачаткова былі агульнапрынятымі хрысціянскімі супольнасцямі. 46 кніг налічвае каталіцкі канон (альбо 47 калі Пасланне Ераміі вылучыць у асобную кнігу, а не як шосты раздзел кнігі Баруха). 49 кніг налічвае праваслаўны канон (альбо больш у залежнасці ад мясцовай традыцыі, улічваючы ўсе кнігі, змешчаныя ў Септуагінце).
 
Стары Запавет — збор розных па памеры і па сваім змесце твораў. Скразная іх ідэя — запавет (дамоўленасць) паміж Богам і народам, а галоўная тэма — гісторыя яўрэйскага народа. Тут ставіцца і шмат агульначалавечых праблем.
 
== Літаратура ==
* Шамякіна Т. Біблія // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ: для ст. шк. узросту / Таццяна Шамякіна. — Мінск: Маст. літ., 2008. — С. 257—280. ISBN 978-985-02-0925-2.
 
{{Кнігі Старога Запавету}}
 
[[Катэгорыя:Стары Запавет| ]]