Юзаф Каласанс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 16 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q360589 (translate me)
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Радок 1:
'''Іосіф (Хасе) Каласанц''', '''Святы Юзаф дэ Каласанс''' ([[1557]] — {{ДС|25|8|1648}}) — каталіцкі святар, заснавальнік ордэна [[піяры|піяраў]].
 
Нарадзіўся ў [[Іспанія|Іспаніі]], у мясцовасці Перальта-дэ-ла-Саль, у Каралеўстве Арагон. Распачаў навучанне ў калегіі ў Эстадзіла, пасля вывучаў права і філасофію ва ўніверсітэце ў Лерыда. Працягваў навучанне ў Валенсіі і Алькала-дэ-Генарэс.
 
У 1583 атрымаў святарскія пасвячэнні і распачаў душпастырскую працу. Спачатку — у якасці сакратара пры біскупе Каспары дэ ла Фігуэра, потым — як канонік Капітулы ва Ургелі, пробашч і эканом біскупа Андрэя Капілла.
 
Пасля абароны доктарскай дысертацыі ў галіне тэалогіі ў 1592 Іосіф дэ Каласанс накіраваўся ў [[Рым]]. Яго мэтай было атрыманне касцёльнага бенефіцыя. Аднак тут ён кардынальна змяняе свае планы. Прычынай былі асабістыя, унутраныя перажыванні. Вандруючы па бедным гарадскім раёне за Тыбрам, Іосіф дэ Каласанс сутыкнуўся з сумным лёсам дзяцей, якія не мелі магчымасці вучыцца і лічыліся адкідамі грамадства. Каласанс вырашыў, што не вернецца ў Іспанію, а займецца гэтымі дзецьмі.
 
У [[1597]] ўзнікла першая ў Еўропе бясплатная пачатковая школа, адчыненая для ўсіх, школа без абмежаванняў, даступная для дзяцей розных веравызнанняў, нацыянальнасцей і культур. Каласанс працаваў як настаўнік, выхавальнік, адміністратар. Да гэтай дзейнасці далучаюцца неўзабаве многія людзі, яны разам ствараюць супольнасць. Справа школаў развіваецца хутка і дынамічна — каралі шматлікіх грамадстваў, князі і мясцовыя рады звяртаюцца да Каласанса з просьбай прыслаць для працы братоў-манахаў. Школы ствараюцца ўжо не толькі ў Італіі ці Каралеўстве Неапаль, але таксама на Сіцыліі, Маравіі, у Польшчы, Іспаніі, у Германіі.
 
Апошнія гады жыцця Іосіфа дэ Каласанса былі сумнымі. Апостальская візітацыя (у выніку нявысветленых да канца абставінаў) прывяла да скасавання ордэна. Памёр Юзаф дэ Каласанс ноччу з 24 на 25 жніўня 1648. Праз 8 гадоў ордэн быў адноўлены.
 
У [[1748]] Іосіф дэ Каласанс беатыфікаваны, яшчэ праз нейкі час — кананізаваны. У [[1948]] папа [[Пій XII]] абвяшчае яго "апекуном хрысціянскіх агульнаадукацыйных школ ва ўсім свеце".
 
== У Сеціве ==
* [http://www.pijary.catholic.by/modules.php?name=Pages&go=page&pid=23 Старонка на сайце Шчучынскай парафіі Ордэна Піяраў]
 
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Normdaten
|PND=118713159
|LCCN=n/81/078599
|VIAF=52484210
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=
|WP=
}}
 
{{DEFAULTSORT:Каласанц Іосіф}}