Трыстан да Кунья: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 20 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q81116 (translate me)
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Радок 30:
'''Трыстан да Кунья''' або '''Трыстан дэ Кунья''' ([[партугальская мова|парт.]] Tristão da Cunha; каля [[1460]] - каля [[1540]] гг.) - [[Партугалія|партугальскі]] мараплавец, дыпламат.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся, відавочна, у [[Партугалія|Партугаліі]]. Паходзіў са знакамітай [[рыцар]]скай сям'і, якая служыла партугальскім манархам з XI ст.
 
У [[1504]] г. быў афіцыйна прызначаны віцэ-каралём [[Індыя|Індыі]] (але пазней гэты тытул не ўзгадваўся).
 
У [[1506]] - [[1507]] гг. узначальваў флот з 15 караблёў, які накіроўваўся ў [[Індыйскі акіян]]. Разам з ім у экспедыці ўдзельнічаў яго сваяк [[Афонсу дэ Альбукерке]], па дарозе далучыўся [[Жуан да Нова]]. У той час амаль усе гандлёвыя сувязі ў Індыйскім акіяне кантраляваліся [[арабы|арабамі]], таму мэтай партугальцаў было не проста замацавацца ў прыцягальнай з гандлёвага гледжання Індыі, але адсунуць канкурэнтаў-іншаверцаў.
 
Па дарозе адкрыў [[астравы Трыстан-да-Кунья]] на поўдні [[Атлантычны акіян|Атлантыкі]], адным з першых еўрапейцаў прадпрыняў высадку на [[Мадагаскар]]ы, узначальваў ваенныя сутычкі з арабамі ля ўсходняга ўзбярэжжа [[Афрыка|Афрыкі]] і на [[Архіпелаг Сакотра|Сакотры]]. [[27 жніўня]] [[1507]] г. прыбыў у Індыю, дзе здолеў зняць асаду партугальскага гарнізона ў Канануры з боку [[Мусульмане|мусульман]] і пакараць тых суайчыннікаў, хто адкрыта парушаў законы.
 
Пасля вяртання ў Партугалію быў прызначаны ў [[1514]] г. паслом да [[папа рымскі|папы рымскага]]. Павінен быў паведаміць [[Леў X, Папа Рымскі|Льву X]] аб поспехах Партугаліі на ўсходзе. Пасольства прыбыло ў [[Рым]] [[12 сакавіка]] [[1514]] г. і ўразіла абывацеляў сваёй пышнасцю. Асаблівы поспех меў прывезены ў падарунак папе [[Азіяцкі слон|слон]] па мянушцы Гано.
 
Пахаваны ў касцёле мястэчка Альялву не далёка ад [[Лісабон]]а.
 
== Памяць у гісторыі ==
[[Луіс дэ Камоэнс]] прысвяціў Тыстану да Кунье частку сваёй знакамітай паэмы "Лузіяды".
 
Імя Трыстана да Куньі носяць [[астравы Трыстан-да-Кунья|астравы]] на поўдні [[Атлантычны акіян|Атлантыкі]].
 
== Спасылкі ==
* [http://familiacunha.homestead.com/FamiliaCunha.html Паходжанне роду да Кунья]
* [http://erewhon.ticonuno.it/riv/speciali/tristan/storia.htm Гісторыя Трыстана да Кунья]
 
{{DEFAULTSORT:Кунья Трыстан}}
Радок 56:
[[Катэгорыя:Мараплаўцы Партугаліі]]
 
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Normdaten
|PND=
|LCCN=no/2011/107242
|VIAF=172597589
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=
|WP=
}}