Рэфармацыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 92 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q12562 (translate me)
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Радок 1:
{{Хрысціянства}}
'''Рэфарма́цыя''' — [[рэлігія|рэлігійны]] і грамадскі рух у XVI ст., які маў за мэту рэформу [[Каталіцтва|Каталіцкага Касцёла]]. Непасрэдным пачаткам Рэфармацыі з'яўляецца выступленне [[Марцін Лютэр|Марціна Лютэра]] ў [[1517]] г.
 
У выніку рэфармацыі з'явіўся новы накірунак у [[хрысціянства|хрысціянстве]] — [[пратэстантызм]] (пратэстанства).
 
== Прычыны і перадумовы Рэфармацыі ==
 
У [[Цэнтральная Еўропа|Цэнтральнай Еўропе]] ўжо ў [[XIV ст.]] развіліся перакананні ў неабходнасці рэфармавання [[Каталіцтва|Каталіцкага Касцёла]]. Першыя серыі разломаў і новыя перспектывы паходзілі ад [[Джон Уікліф|Джона Уікліфа]] з [[Оксфардскі універсітэт|Оксфардскага універсітэта]], а пазней ад [[Ян Гус|Яна Гуса]]. Каталіцкі Касцёл абодвух іх прызнанаў [[ератыкі|ератыкамі]].
 
Прычынай Рэфармацыі быў, таксама, упадак аўтарытэту [[папа рымскі|папы рымскага]] і ўсяго Каталіцкага Касцёла. Да гэтага спрычыніліся: [[авіньёнская няволя|авіньёнская няволя рымскіх папаў]], [[заходняя схізма]] (папская схізма), нізкі ўзровень адукацыі [[духавенства]], гандаль [[індульгенцыя]]мі (адпустамі), скіраванасць [[іерархія|іерархаў]] Каталіцкага Касцёла да спраў выключна свецкіх (уладанне землямі, маёмасцю, прыбытак і г.д.). Свой уплыў аказала з'яўленне [[гуманізм]]у.
 
Радок 21:
 
15 чэрвеня [[1520]] г. [[папа рымскі|папа]] [[Леон X]] выдае [[була|булу]] «[[Эксургэ Доміне|Exsurge Domine]]», у якой заклікае Лютэра падпарадкавацца [[апостальская сталіца|апостальскай сталіцыі]], асуджаючы яго навуку, вымагае, каб той выракся яе ў 60-дзённы тэрмін. На гэта Марцін Лютэр адказвае «пісаннямі Рэфармацыі», у якіх развівае сваю навуку.
 
На [[Божае Нараджэнне]] [[1520]] года Марцін Лютэр публічна спальвае булу «Exsurge Domine». У [[1521]] г. на [[сойм]]е ў [[Вормс]]е, перад імператарам [[Карл V Габсбург|Карлам V]] Марцін Лютэр адмаўляецца адрачыся ад сваёй навукі. Асуджаны на выгнанне, ён хаваецца ў замку ў Вітэнбургу і пачынае перакладаць [[Біблія|Біблію]] на [[нямецкая мова|нямецкую мову]].
 
Радок 27:
 
У [[1521]] г. паплечнік Лютэра [[Меланхтон]] выдае кнігу «Loci communes rerum theologicarum», якая змяшчае пачатковыя тэалагічныя паняцці паводле ідэй Марціна Лютэра, [[дагматыка|дагматыку]] і [[этыка|этыку]] [[лютэранства]]. Асноўныя пункты навучання Рэфармацыі: толькі Святое Пісанне з'яўляцца аўтарытэтам у пытаннях веры і асновай веры (sola scriptura), паміж [[Бог]]ам і [[чалавек]]ам не можа быць пасрэднікаў — толькі [[Ісус Хрыстос|Хрыстос]] вядзе да Бога (solus Christus), учынкі не ўплываюць на [[збаўленне]], яго чалавек атрымлівае толькі з ласкі Хрыста (sola gratia), збаўленне чалавек атрымлівае толькі праз веру ў Бога (sola fides).
 
Новыя ідэі пачынаюць выклікаць узброенныя канфлікты: выступленне [[рыцарства]] і дробнай [[шляхта|шляхты]] ([[1522]]—[[1523]]) і [[паўстанне]] [[сяляне|сялян]] ([[1524]]—[[1525]]). Марцін Лютэр падтрымлівае бок князёў-феадалаў, што аддаляе ад яго бедную шляхту і сялян.
На сойме ў [[Аўгсбург]]у ў [[1530]] годзе было прынята [[вызнанне веры]], якое змяшчала асноўныя ідэі рэфарматараў. Гэтае вызнанне веры было сфармулявана [[Меланхтон]]ам і атрымала назву [[Аўгсбурскае вызнанне веры|Аўгсбурскае]]. Ужо ў наступным годзе сабраныя ў [[Шмалькадэн]]е [[пратэстантызм|пратэстанскія]] князі ўтварылі паміж сабой саюз.
Радок 41:
 
== Вынікі ==
 
* Рэфармацыя прывяла да шэрагу рэлігійных войн. Апошняй з іх была Трыццацігадовая вайна ([[1618]]—[[1648]]) канец якой паклаў [[Вестфальскі мір]]. Веравызнанне жыхароў тэрыторый вызначаў іх уладар.
* Да падзелу [[хрысціянства]] на [[праваслаўе]] і [[каталіцтва]] дадалося адасабленне ад [[Каталіцкі Касцёл|Каталіцкага Касцёла]] [[лютэранства]] і [[кальвінізм]]у, якія ў сваю чаргу далей рэфармаваліся і з іх, або пад іх уплывам, паўставалі новыя дэнамінацыі.
Радок 57:
{{Link FA|vi}}
 
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Normdaten
|PND=
|LCCN=
|VIAF=
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=4048946-2
|WP=
}}