Вера Вярба: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне, шаблон, катэгорыя, дапаўненне, вікіфікацыя
дапаўненне
Радок 31:
| Вікікрыніцы =
}}
'''Вера Вярба''', сапр.: '''Гертруда Пятроўна САКАЛОВА''' ({{ДН|14|1|1942}}, в. [[Вёска Высокі Гарадзец|Высокі Гарадзец]], {{МН|Талачынскі раён|у Талачынскім раёне|}} — {{ДС|15|7|2012}}) — беларуская [[паэтэса]].<ref name="БС">{{кніга
|аўтар =
|частка = Верба Вера
|загаловак = Биографический справочник
|арыгінал =
|спасылка =
|адказны =
|выданне =
|месца = Мн.
|выдавецтва = «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки
|год = 1982
|том = 5
|старонкі = 110
|старонак = 737
|серыя =
|isbn =
|тыраж =
}}</ref>.
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Радок 38 ⟶ 55:
 
== Творчасць ==
Дэбютавала ў 1958<ref name="БС"/> вершамі ў рэспубліканскіх часопісах («[[Полымя (1922)|Полымя]]», «[[Вясёлка, часопіс|Вясёлка]]», «Работніца і сялянка»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Вочы вясны» (1962), «Белыя пісьмы» (1967), «Высакосны год» (1969), «Сіняя бухта» (1975), «Альфа» (1978), «Мая маленькая планета» (1982), «Яраслаўна» (1986). Выйшла кніжка вершаў для дзяцей «Пралеска» (1968). У 1976 г. выйшла «Выбранае», у 1987-м — кніжка выбранай паэзіі «Белыя пісьмы», у 1995-м — «Апошні верасень».
 
Верш «Ручнікі», пакладзены на музыку [[Мікалай Макаравіч Пятрэнка|М. Пятрэнкам]], стаў папулярнай песняй (апроч гэтага, песні на вершы паэтэсы напісалі [[I. Барсукоў]], [[Л. Свердзель]])<ref name="БС"/>. Творы В. Вярбы перакладаліся на [[руская мова|рускую]] і іншыя мовы. В. Вярба пераклала на беларускую мову «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» {{нп3|Рувім Ісаевіч Фраерман|Р. Фраермана|ru|Фраерман, Рувим Исаевич}} (1975).
 
Першая ж кніга В. Вярбы «Вочы вясны» выклікала добрыя ўражанні, звярнула ўвагу крытыкі. Адзначалася, што некаторыя вершы з гэтай кнігі сталі набыткам беларускай паэзіі. Творы В. Вярбы друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Беларусь», у газеце «Літаратура і мастацтва» і інш. Паэзія В. Вярбы — лірычная споведзь пра час і сваё пакаленне. Асноўныя матывы — услаўленне маладосці, кахання, мацярынства, роздум над гісторыяй роднага краю і праблемамі сучаснасці<ref name="БС"/>. Творы паэтэсы вызначаюцца летуценнасцю, рамантычнай прыўзнятасцю і разам з тым часам у іх адчуваецца разгубленасць перад бытавымі няўвязкамі, разуменне складанасці жаночага лёсу, нялёгкасці жыццёвых выпрабаванняў. Яна па-свойму пераасэнсоўвае вобразы і матывы вуснай народнай творчасці.
 
{{зноскі}}