Анатоль Вярцінскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленне звестак, дапаўненне, вікіфікацыя, афармленне
дапаўненне
Радок 31:
| Вікікрыніцы =
}}
'''Анатоль Ільіч ВЯРЦІНСКІ''' ({{ДН|18|11|1931}}, в. [[вёска Дзямешкава|Дзямешкава]], {{МН|Лепельскі раён|у Лепельскім раёне|}}, [[Віцебская вобласць]]) — беларускі [[паэт]], [[драматург]], [[публіцыст]], [[крытык]], [[перакладчык]].<ref name="БС">{{кніга
|аўтар =
|частка = Вертинский Анатолий Ильич
|загаловак = Биографический справочник
|арыгінал =
|спасылка =
|адказны =
|выданне =
|месца = Мн.
|выдавецтва = «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки
|год = 1982
|том = 5
|старонкі = 111
|старонак = 737
|серыя =
|isbn =
|тыраж =
}}</ref>.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|БДУ]] (1956)<ref name="БС"/>. Працаваў у рэдакцыях раённых газет ([[Горад Давыд-Гарадок|Давыд-Гарадок]], [[Горад Камянец|Камянец]], [[Горад Клімавічы|Клімавічы]], [[Горад Рагачоў|Рагачоў]]). У 1962 пераехаў у [[Горад Мінск|Мінск]], супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] (з 1964). У 1967—1982 — літкансультант, адказны сакратар праўлення СП БССР. У складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у 1977 у рабоце XXXII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1986—1990 — галоўны рэдактар газеты [[Літаратура і мастацтва (1932)|«Літаратура і мастацтва»]]<ref name="БС"/>. Член [[Беларускі ПЭН-цэнтр|Беларускага ПЭН-цэнтра]] (з 1989). У 1990—1995 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі, намеснік старшыні пастаяннай Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, член Канстытуцыйнай камісіі [[Вярхоўны Савет БССР|ВС БССР]].
 
== Творчасць ==
Радок 43 ⟶ 60:
Першая з напісаных ім паэм дала назвў і першаму зборніку вершаў — «Песня пра хлеб» (1962). У ёй распавядаецца пра хлеб, пра тое, як ён выпякаўся маці ў вясковай печы ў часы маленства аўтара. Але ва ўсім гэтым такая паэтызацыя, узвышэнне праяў паўсядзённага жыцця, што чытач пранікаецца духам таго часу, адчуваючы водар хлеба, выпечка якога суправаджалася ўрачыстымі прыгатаваннямі і дзеяннямі. Пачынаецца твор з восеньскага пейзажу: паэт сузірае кружэнне кляновага лісця, што выклікае ў яго цёплыя ўспаміны аб мінулым, аб тым, як збіраліся лісты дзеля таго, каб на іх леглі боханы духмянага хлеба. Паэма — гімн хлебу, сялянскай печы, маці, чалавечай працы. Паэт у сваіх узвышаных роздумах сягае думкай у прасторы сусвету, аднак пры гэтым не адрываецца ад зямлі, ад жыццёвай асновы.
 
Аўтар кніг вершаў і паэм «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «Выбранае» (1973), «З'яўленне» (1975), «Час першых зорак» (1976), «Ветрана» (1979), «Святло зямное» (1981). У аснове кніг — тэмы сучаснага жыцця ў яго шматгранных вымярэннях. Найбольш значныя творы — ліра-эпічныя паэмы «Заазер'е» і «Дажынкі» (1968) — прысвечаны жыццю пасляваеннай беларускай вёскі, маці — вясковай працаўніцы — лірычная паэма «Начны бераг» (1972), у якой сцвярджаецца неабходнасць захавання гармоніі ва ўзаемаадносінах чалавека з прыродай, і лірыка-філасофская паэма «Колькі лет, колькі зім!» (1979)<ref name="БС"/>.
 
Творам А. Вярцінскага ўласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, аналітычнасць, вострая публіцыстычнасць. Паэт асэнсоўвае «вечныя» праблемы чалавечага існавання, маральныя каштоўнасці жыцця, услаўляе духоўную веліч чалавека, выкрывае абыякавасць і самазадаволенасць.
Радок 78 ⟶ 95:
=== Пераклады ===
 
Пераклаў на беларускую мову п'есы [[Лопэ дэ Вэга|Лопэ дэ Вэгі]] «Раба свайго каханага», {{нп3|Міхаіл Себасцьян|М. Себасцьяна|ru|Михаил Себастьян}} «{{нп3|Безыменная зорка, п'еса|Безыменная зорка|en|The Star Without a Name}}», {{нп3|Віялета Пальчынскайтэ|В. Пальчынскайтэ|lt|Violeta Palčinskaitė}} «Спяшаюся за летам», якія пастаўлены ў тэатрах рэспублікі, а таксама асобныя вершы з класічнай і сучаснай рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, балгарскай, польскай, венгерскай, кубінскай паэзіі<ref name="БС"/>.
 
== Прызнанне ==