Нарвегія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 135:
== Нарвежская літаратура ==
[[Файл:Wergeland.jpg|thumb|left|85px|[[Генрык Вергелан]]]]
Пасля заключэння ўніі з Даніяй пісьмовая [[нарвежская мова]] паступова замяшчалася [[дацкая мова|дацкай]], і да пачатку XX стагоддзя нарвежскія пісьменнікі стваралі свае творы на мове, практычна неадрознай ад дацкай. Адраджэнню нарвежскай літаратурнай мовы ў паспрыяў [[Генрык Вергелан]], які змагаўся за культурную незалежнасць Нарвегіі. Яго працы аказалі ўплыў на вялікіх пісьменнікаў другой паловы XIX стагоддзя - [[Генрык Ібсен|Генрыка Ібсена]] і [[Б'ёрнсцернэ Б'ёрнсан|Б'ёрнсцернэ Б'ёрнсана]]. У канцы XIX стагоддзя пачынаюць заяўляць пра сябе нарвежскія мадэрністы. Выбітным прадстаўнікамі мадэрнізму сталі [[Кнут Гамсун]] і [[Сігб'ёрн Обстфелер]]. Найбольшага росквіту мадэрнізм дасягнуў у 1960-я гады . Часопіс пры [[Універсітэт Осла|Універсітэце Осла]] «Профіль» згуртаваў вакол сябе групу маладых аўтараў, якія эксперыментавалі з рознымі літаратурнымі формамі. Многія з іх пасля ўнеслі выдатны ўклад у нарвежскую літаратуру: Даг Сульстад, Тур Обрэстад, Эльдрыд Лунда і іншыя. Яркім прадстаўніком мадэрнізму з'яўляецца і драматург [[Юн Фосэ]].
 
== Музыка ==