I з’езд РСДРП: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
дапаўненне
Радок 1:
[[Image:House where the 1st Congress of the RSDLP was held in 1898.jpg|thumb|[[Дом-музей І з'езда РСДРП|Дом-музей 1-га з'езда РСДРП]]]]
'''Першы з'езд РСДРП''' — адбыўся нелегальна ў [[Горад Мінск|Мінску]]у 1-3 (13-15) сакавіка [[1898]] г., абвясціў заснаванне [[Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя|Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі]]. На ім прысутнічала 9 дэлегатаў ад 6 мясцовых сацыял-дэмакратычных арганізацый: Пецярбургскага ({{нп3|Сцяпан Іванавіч Радчанка|С. І. Радчанка|ru|Радченко, Степан Иванович}}), Маскоўскага ({{нп3|Аляксанд Аляксеевіч Ванноўскі|А. К. Ванноўскі|ru|Ванновский, Александр Алексеевич}}), Кіеўскага ([[Павел Лукіч Тучапскі|П. Л. Тучапскі]]) і Екацярынаслаўскага ({{нп3|Казімір Адамавіч Петрусевіч|К. А.Патрусевіч Петрусевіч|ru|Петрусевич, Казимир Адамович}}) "«Саюзаў барацьбы за вызваленне рабочага класа"», два ад кіеўскай "«Рабочай газеты"» ({{нп3|Барыс Львовіч Эйдэльман|Б. Л. Эйдэльман|ru|Ейдельман Борис Львович}} і [[Мікалай Абрамавіч Вігдорчык|М. А. Вігдорчык]]), трое ад [[Бунд]]а ([[Арон Іосіфавіч Крэмер|А. І. Крэмер]], [[Абрам Якаўлевіч Мутнік|А. Я. Мутнік]], [[Шмуэль Кац|Ш. Кац]]). За 3 дні адбылося 6 паседжанняў. Пратаколы не вяліся, запісваліся толькі рэзалюцыі з'езда. Партыю вырашылі назваць Расійскай сацыял-дэмакратычнай партыяй. Пазней пры складанні Маніфеста ў назву было ўнесена слова "«рабочая"». Было вырашана, што вышэйшым органам партыі з'яўляецца з'езд, а выканаўчым — цэнтральны камітэт (ЦК), які выбіраецца з'ездамі і падсправаздачны яму. У рэзалюцыі па нацыянальным пытанні было запісана, што партыя прызнае за кожнай нацыянальнасцю права на самавызначэнне, у тым ліку і права на нацыянальную аўтаномію сацыял-дэмакратычных рухаў.
 
З'езд адхіліў ідэю цэнтралізму ў кіраванні партыяй. Быў абраны ЦК з 3 чалавек (Радчанка, Эйдэльман, Крэмер), "«Рабочая газета"» была прызнана афіцыйным органам партыі. З'езд прыняў рашэнне пра выданне Маніфеста партыі і даручыў яго рэдагаванне ЦК. Гэты дакумент быў падпісаны [[Пётр Бернгардавіч Струвэ|Пятром Струвэ]] і надрукаваны ў падпольнай друкарні ў [[Бабруйск]]у. Пазней Маніфест быў апублікаваны ў сацыял-дэмакратычных газетах Берліна, Парыжа, Лондана, Жэневы. Адразу пасля з'езда "«Саюзы барацьбы"» і сацыял-дэмакратычныя групы пачалі ператварацца ў партыйныя камітэты.
 
Аднак партыя як адзіная сацыял-дэмакратычная арганізацыя яшчэ не была створана: не былі прыняты статут і праграма, 8 з 9 дэлегатаў пасля з'езда былі арыштаваны, друкарню і трэці нумар "«Рабочай газеты"» захапіла паліцыя. На II з'ездзе РСДРП (1903) расійская сацыял-дэмакратычная партыя раскалолася на бальшавікоў і меншавікоў.
 
== Літаратура ==