Урбан III: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24:
Умберта нарадзіўся каля [[1120]] года ў [[Куджона]] і паходзіў з шляхетнай міланскай сям'і [[Крывелі]]. Атрымаў багаслоўскую адукацыю ў [[Горад Балоння|Балонні]]. У [[1162]] годзе разам з сям'ёй, якая падтрымлівала [[гвельфы|гвельфаў]], быў выгнаны з [[Мілан]]а [[Фрыдрых I Барбароса|Фрыдрыхам Барбаросам]] і з'ехаў у [[Францыя|Францыю]]. У Францыі стаў архідыяканам [[Буржскі сабор|Буржскага сабора]], пасля свайго вяртання ў Мілан быў спачатку канонікам, а затым архідыяканам [[Міланскі сабор|Міланскага сабора]]. [[9 мая]] [[1185]] года стаў архібіскупам Мілана. Пасля смерці [[Луцый III, Папа Рымскі|Луцыя III]], гэта значыць [[25 лістапада]] [[1185]] года, Умберта быў у той жа дзень абраны Папам і прыняў імя Урбан III.
 
Галоўнай праблемай Урбана III быў канфлікт з імператарам Фрыдрыхам Барбаросам, які разгарэўся з новай сілай пры яго папярэдніку Луцыі III. Адной з прычын канфлікту была адмова Фрыдрыха вярнуць [[Святы Прастол|Святому Прастолу]] [[Таскана|Таскану]], адпісаную Папе [[Мацільда Тасканская|Мацільдай Тасканскай]]; іншай — сітуацыя з [[каранацыя|каранацыяй]] [[Генрых VI, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Генрыха Гогенштаўфена]].
 
Імператар настойваў на каранацыі [[жалезная карона|жалезнай каронай]] свайго сына Генрыха; каранацыя традыцыйна павінна была адбыцца ў [[Мілан]]е, а Урбан III, які займаў міланскую кафедру пры Луцыі III і захаваў яе за сабой пасля абрання на папскі прастол, адмаўляўся правесці цырымонію. [[27 студзеня]] [[1186]] года ў міланскай [[базіліка Святога Амуросія|базіліцы Святога Амуросія]] Генрых Гогенштаўфен ажаніўся з патэнцыйнай спадчынніцай [[Сіцылійскае каралеўства|Сіцылійскага каралеўства]] [[Канстанцыя Нарманская|Канстанцыяй]], пасля чаго [[Аквілейскі патрыярхат|патрыярх Аквілеі]] каранаваў Генрыха як караля Італіі. Каранацыя без папскага дазволу, здзейсненная патрыярхам па-за ўласнай [[дыяцэзія]]й, у дыяцэзіі, якая ўзначальвалася самім Папам, выклікала рэзкую рэакцыю Урбана III. Патрыярх Аквілеі і ўсе біскупы, якія ўдзельнічалі ў цырымоніі, былі [[анафема|адлучаны ад Царквы]].
 
[[Выява:Duomo Ferrara.jpg|200 px|left|thumb|Сабор Сан-Джорджа ў Ферары — месца пахавання Урбана III]]
Гэтак жа рашуча Урбан III дзейнічаў пры вырашэнні праблемы падвойных выбараў [[трыр]]скага архібіскупа, якая ўзнікла пры яго папярэдніку: імператар ужо дараваў [[інвестытура|інвестытуру]] Рудольфу, а Папа пасвяціў у архібіскупы і ўзвёў у сан [[кардынал]]а іншага кандыдата — Фальмара. Урбан III спадзяваўся на падтрымку сабору германскіх епіскапаў, але яны прынялі бок Фрыдрыха і ў сваім пасланні да Папы прасілі аказаць справядлівасць імператару.
 
У [[1187]] годзе канфлікт дасягнуў апагею: Фрыдрых Барбароса блакіраваў [[Альпы|альпійскія]] перавалы, перашкаджаючы Папе наладжваць сувязі з магчымымі прыхільнікамі ў Германіі, а Генрых Гогенштаўфен адкрыта вёў перамовы з [[рымскі сенат|рымскім сенатам]]. Урбан III заклікаў імператара паўстаць перад папскім судом у [[Верона|Вероне]], пагражаючы Фрыдрыху [[анафема|адлучэннем ад Царквы]]. Але жыхары Вероны, якія лічылі сябе лаяльнымі падданымі [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Імперыі]], запатрабавалі ад Папы не прамаўляць анафемы на Фрыдрыха ў іх горадзе. Урбан III быў вымушаны з'ехаць з Вероны і пераехаў у [[Ферара|Ферару]], дзе і памёр [[19 кастрычніка]] 1187 года, так і не пракляў імператара. Пахаваны ў [[Ферарскі сабор|кафедральным саборы Ферары]].
 
Шырока распаўсюджана легенда, што раптоўная смерць Урбана III тлумачылася атрыманнем весткі пра [[бітва пры Хаціне|разгром крыжакоў пры Хаціне]] ([[4 ліпеня]] 1187 года) і нават узяцце [[Іерусалім]]а [[Саладзін]]ам ([[2 кастрычніка]] 1187 года). Параўнанне дат гэтых падзей з днём смерці Папы робіць гэту легенду непраўдападобнай; вестка пра страту Святога горада дасягнула Еўропы толькі пры [[Рыгор VIII, Папа Рымскі|Рыгоры VIII]].
 
== Спасылкі ==
* {{cite web|url=http://www.britannica.com/EBchecked/topic/619392/Urban-III|title=Урбан III|publisher=[[Encyclopædia Britannica]]|lang=en|accessdate=2012-02-23|archiveurl=http://www.webcitation.org/67uBEsUeM|archivedate=2012-05-24}}
* {{cite web|url=http://www.newadvent.org/cathen/15211a.htm|title=Урбан III|publisher=[[Catholic Encyclopedia]]|lang=en|accessdate=2012-02-23|archiveurl=http://www.webcitation.org/67uBFSMKG|archivedate=2012-05-24}}
{{Папы рымскія}}
 
Радок 30 ⟶ 43:
 
[[Катэгорыя:Папы Рымскія]]
[[Катэгорыя:Архібіскупы міланскія]]