Міхась Чарот: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 96:
Музычная драма «[[На Купалле]]»<ref name="БС"/> (нап. 1921, не збераглася, паст. [[БДТ-1]]; 1921, адноўлены тэкст апублікаваны ў 1982), вадэвіль «Мікітаў лапаць» (апубл. 1923, паст. [[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі|Першым таварыствам беларускай драмы і камедыі]]; ролю Мікіты выконваў аўтар), іншыя пастаноўкі, дзіцячыя п'есы «Данілка і Алеська» (1920), «Пастушкі» (1921) прынеслі М. Чароту прызнанне як драматургу. Апублікаваў п'есу «Дажынкі» і аднаактоўку «Сон на балоце» (1924).
 
У 1930-я г. М. Чарот практычна адышоў ад літаратурнай дзейнасці. Вершам «Суровы прыгавор падпісваю першым» далучыўся да публічнага асуджэння рэпрэсіраваных беларускіх пісьменнікаў. Нешматлікія вершы страчваюць мастацкую навізну, ператвараюцца ў апалагетычныя агіткі. 3 іх выбіваўся верш «Лірычны эскіз», які гучаў як палемічнае самаапраўданне. Апошні верш «Прысяга» аб асабістай невінаватасці, напісаны на сцяне мінскай турмы, быў захаваны ў памяці [[М. Хведаровіч]]ам<ref>''Багдановіч І.'' Чарот // ЭГБ ў 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.</ref>.
 
Кампазітар [[Уладзімір Васілевіч Тэраўскі|У. Тэраўскі]], пазней кампазітар [[Аляксей Яўлампавіч Туранкоў|А. Туранкоў]] стварылі на тэкст п'есы «На Купалле» оперу «[[Кветка шчасця]]».