Лявон Навумавіч Юрэвіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Маці Лявона Юрэвіча, [[Алена Юрэвіч]], — вядомы беларускі лінгвіст. Скончыўшы школу, працаваў у гарадской дзіцячай бібліятэцы. Скончыў філалагічны факультэт [[Мінскі педінстытут|Мінскага педінстытута імя М. Горкага]] (1990). Выкладаў беларускую мову ў Мінскім педінстытуце замежных моў. У 1990 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы [[АН БССР]]. У 1993 годзе выехаў у [[ЗША]]. Працуе архівістам у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы. Мае дзве навуковыя ступені: у філалогіі і бібліятэказнаўстве. Сябар [[БІНіМ|Беларускага інстытута навукі і мастацтва]] ([[Нью-Ёрк]]), рэдкалегіі альманаха «Запісы БІНіМ».
 
Аўтар даследаванняў «Архіўная кніга» (Нью-Ёрк, 1997), «Беларуская мемуарная літаратура на эміграцыі» (Нью-Ёрк, 1999), «Каментары» (Мн., 1999), «Жыцьцё пад агнём: Партрэт беларускага ваеначальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі» (Менск, 1999), «Вырваныя бачыны: Да гісторыі Саюзу Беларускай моладзі» (Менск, 2001), «Літаратурны рух на эміграцыі» (Менск, 2002), «Мемуары на эміграцыі» (Менск, 2005), «Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў „Бацькаўшчына“ й „Беларус“ (1947—2000)» (Менск, 2006), «Шматгалосы эпісталярыюм» (Мінск, 2012), «Жанры» (Мінск, 2013). Артыкулы Л. Юрэвіча друкаваліся ў зборніках «Вяртання маўклівая споведзь» (Мн., 1994), «Культура беларускага замежжа» (Мн., 1998), «Роля беларускай дыяспары ў захаваньні і разьвіцьці беларускай культуры» (Лондан, 2003; Менск, 2004), «Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца» (Мінск, 2009), «Беларускае замежжа. Белорусское зарубежье» (Мінск, 2010), «Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры: гісторыя і сучаснасць» (Мінск, 2011), «Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры: вывучэнне і захаванне» (Мінск, 2012), альманаху «Асоба і час» (Мінск), «Запісах БІНіМ», энцыклапедыях і перыядычных выданнях Беларусі, ЗША, Англіі.