'''Кінафантастыка''' — кірунак і жанр мастацкай [[кінематограф|кінематаграфіі]], які можна ахарактарызаваць узвышанымпавышаным узроўнем умоўнасці. Вобразы, падзеі і антураж фантастычных фільмаў часта наўмысна адсунутыя ад абыдзеннайабыдзенай рэальнасці — гэта можа рабіцца як для дасягнення спецыфічных мастацкіх задач, дасягнуць якіх стваральнікам фільму зручней сродкамі [[Фантастыка|фантастыкі]], чым сродкамі рэалістычнага кіно, так і проста для забаўлення гледача (апошняе характэрна перш за ўсё для жанравага кіно). Характар умоўнасці залежыць ад пэўнага кірунку ці жанру — [[навуковая фантастыка]], [[фэнтэзі]], [[фільм жахаў]], [[Фантасмагорыя, кіно|фантасмагорыя]], — аднак усе яны могуць шырока разумецца як кінафантастыка.