Red Hot Chili Peppers: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 16:
 
Red Hot Chili Peppers запісалі 10 [[студыйны альбом|студыйных альбомаў]]. Першыя запісы былі даволі непаспяховымі, у той час гурт граў сумесь [[року]] і [[Фанк-рок|фанка]]. Склад RHCP змяняўся шмат разоў, аднак Кідзіс і Флі былі ў гурце з пачатку яго існавання і ніколі не пакідалі яго. Фрусчантэ і Сміт далучыліся ў 1989, неўзабаве выйшаў паспяховы альбом [[Mother's Milk]]. Гэты быў першы альбом гурта, што патрапіў у музычны чарт [[Billboard Hot 100|Billboard]]. Пакуль Red Hot Chili Peppers былі ў турнэ 1992 года, пасля выхаду іхняга пятага альбома Blood Sugar Sex Magik, Фрусчантэ пакінуў гурт з-за [[наркаманія|наркатычнай залежнасці]].
 
Дэйв Навара стаў гітарыстам гурта пасля ўхода Фрусчантэ. Навара не надта добра ладзіў з іншымі членамі гурта. Удзельнікі RHCP папрасілі Навара пакінуць гурт у 1998, пасля аднаго альбома, які быў названы One Hot Minute. У гэты час Фрусчантэ ствараў сольныя альбомы. Ён пакутаваў ад гераінавай залежнасці. Калі Фрусчантэ стаў адчуваць сябе лепш, Флі прапанаваў яму вярнуцца ў RHCP і Фрусчантэ згадзіўся. Наступны альбом гурта, Californication, стаў адным з іх самых папулярных запісаў. Red Hot Chili Peppers працягвалі працаваць і ў 2002-м выпусцілі наступны альбом, By The Way, які таксама меў поспех. Пасля гэтага гурт адправіўся ў сусветнае турнэ, а таксама выпусцілі дыск лепшых песень. Вярнуўшыся, Red Hot Chili Peppers запісалі двайны альбом Stadium Arcadium, які складаўся з 28 песень. Праз некаторы час гурт быў прымушаны спыніць сваю дзейнасць з-за таго што Фрусчантэ зноў пакінуў RHCP дзеля ўласнай творчасці. У 2009 на змену яму прыйшоў Джош Клінгофер, сябар Фрусчантэ. З ім гурт выпусціў альбом I'm with You, а таксама 17 бісайдаў.
 
== Дыскаграфія ==