Вялікая Айчынная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Няма тлумачэння праўкі
Радок 114:
 
=== Перадумовы ===
3 сярэдзіны 1930-х гг. свет пачаў уцягвацца ў новую вайну. Грамадзянская вайна ў Iспаніі, агрэсія Iталіі супраць Эфіопіі, Японіі супраць Кітая, далучэнне да Германіі Аўстрыі, затым Мюнхенская змова, у выніку якой Чэхаславакія знікла з карты Еўропы, - такія трагічныя вехі развязвання другой сусветнай вайны. Калі ў канцы 1938 г. фашысцкаянацысцкая Германія пачала дыпламатычны наступ на Польшчу, стварыўшы данцыгскі крызіс i рыхтуючыся да вайны, урад СССР у сакавіку 1939 г. пачаў у Маскве перагаворы з прадстаўнікамі ўрадаў Англіі i Францыі аб заключэнні дагавора аб узаемнай дапамозе. Дэлегацыя СССР прапанавала акрамя заключэння пакта аб узаемнай дапамозе аказаць падтрымку ўсім усходнееўрапейскім краінам, якія мяжуюць з СССР. Такі крок стаў бы эфектыўным пачаткам працэсу стварэння сістэмы міжнароднай бяспекі ў Еўропе i свеце. Польшча адмовілася ад такой прапановы. Падчас перагавораў ваенных місій СССР, Англіі i Францыі аб арганізацыі сумеснай абароны супраць агрэсіі ў Еўропе кіраўнік савецкай дэлегацыі К. Варашылаў 14 жніўня 1939 г. пры заключэнні дагавора аб узаемнай дапамозе i ваеннай канвенцыі паставіў умову: прапусціць савецкія войскі праз польскую тэрыторыю, каб яны маглі непасрэдна сутыкнуцца з ворагам, калі ён нападзе на Польшчу, або праз румынскую, калі агрэсар нападзе на Румынію. Гэта прапанова не была прынята. Міністр замежных спраў Польшчы заявіў, што яго ўрад такі дагавор заключаць не збіраецца. Тым часам становішча паблізу мяжы СССР абвастрылася. 22 сакавіка 1939 г. гітлераўцы занялі Клайпедскую вобласць. Літва заключыла дагавор з Германіяй. Былі заключаны дагаворы аб ненападзе Германіі з Літвой i Эстоніяй. У летнія месяцы 1938 i 1939 гг. Чырвонай Арміі давялося адбіваць японскую агрэсію ля возера Хасан, ракі Халхін-Гол. У такіх абставінах I. Сталін i В. Молатаў самастойна прынялі рашэнне аб заключэнні з Германіяй дагавору аб ненападзе i спынілі перагаворы з Англіяй i Францыяй. 23 жніўня 1939 г. ў Маскве В. Молатаў i I. Рыбентроп у прысутнасці I. Сталіна падпісалі акт аб ненападзе тэрмінам на 10 гадоў. Да яго быў прыкладзены сакрэтны пратакол, якім размяжоўваліся сферы ўплыву Германіі i СССР. Паводле тэксту пратакола Літва пачаткова была ўключана ў сферу ўплыву Германіі, а Вільня аднесена да Літвы. Заходняя Беларусь i частка Польшчы на ўсход ад р. Нараў, Вісла, Сан, а таксама Фінляндыя, Эстонія, Латвія i Бесарабія ўвайшлі ў сферу ўплыву СССР. Лёс Польшчы аўтары сакрэтнага пратакола дамовіліся вырашыць у парадку дружалюбнай двухбаковай згоды. Ад дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР гэты сакрэтны пратакол быў скрыты.
На другі дзень пасля ратыфікацыі дагавору Вярхоўным Саветам СССР, 1 верасня 1939 г., германскія войскі без абвяшчэння вайны напалі на Польшчу. 3 верасня Францыя i Англія аб'явілі вайну Германіі. Пачалася другая сусветная вайна. Мужнае супраціўленне польскай арміі ля Вестэрплятэ, Гдыні, Модліна, Варшавы не змагло процістаяць арміі гітлераўскага рэйха. Польскі ўрад i камандаванне не змаглі арганізаваць эфектыўную абарону i на трэці тыдзень пасля пачатку вайны пакінулі краіну. Праз два тыдні нямецкія войскі акупіравалі ўсю Польшчу, а 14 верасня Брэст.