Спаса-Праабражэнская царква (Дзярэчын): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Дзярэчынская Спаса-Праабражэнская царква, помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Пабу...'
 
Радок 1:
'''Дзярэчынская Спаса-Праабражэнская царква,''' — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.
 
Пабудавана ў сярэдзіне 19 стагоддзя ў в. Дзярэчын (Зэльвенскі раён). Кампазіцыя будынка складаецца з асноўнага квадратнага ў плане аб’ёмуаб'ёму, прамавугольнай (звонку, унутры паўкруглай) апсіды і бабінца. Асноўны аб’ёмаб'ём накрыты 4-схільным дахам з купалам на драўляным светлавым 8-гранным барабане ў цэнтры і 4 галоўкамі па вуглах. Сцены будынка завершаны развітым карнізам з сухарыкамі. Паўцыркульныя аконныя праёмы размешчаны ў верхняй частцы, дэкарыраваны броўкамі ў выглядзе какошнікаў. У інтэр’ерыінтэр'еры 4 слупы падтрымліваюць канструкцыю сферычнага купала на ветразях. Над уваходам размешчаны хоры, якія адкрываюцца ў зальнае памяшканне арачным праёмам. Вуглавыя часткі перакрыты крыжовымі скляпеннямі (астатнія падшыты плоскай столлю). Алтарная і падкупальная часткі ўпрыгожаны фрэскавай размалёўкай. Царква дзейнічае.
 
== Літаратура ==
“Архітэктура«Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік”даведнік», Мінск 1993, стар. 196-197196—197.
 
== Спасылкі ==
http://hram.by/churches/view/330/
 
[[Катэгорыя:Зэльвенскі раён]]
[[Катэгорыя:Храмы Беларусі]]