Розніца паміж версіямі "Багародзіца"

84 байты дададзена ,  6 гадоў таму
др
дапаўненне
(абнаўленне звестак)
др (дапаўненне)
'''Дзева Марыя''', '''Божая Маці''', '''Мадонна''' — постаць хрысціянскага веравучэння, маці бязгрэшна зачатага [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]].
 
У [[Евангелле|евангеллях]] пра яе сказана, што яна была дачкою [[Іякім з Назарэта|Іякіма з Назарэта]] (таксама сустракаюцца формы «Якім» і «Яўхім») і ў 14-гадовым узросце заручана са старцам [[Іосіф]]ам, у выніку бязгрэшнага зачацця ад [[Бог]]а Марыя нарадзіла сына, прысутнічала пры пакаранні яго смерцю, памерла ва ўзросце 48 гадоў і была забрана на неба.
 
Культ маці-багіні, заступніцы чалавецтва, меў месца ў язычніцкіх традыцыях. У IV ст. Дзева Марыя абвешчана «прачыстай», на [[Трэці Усяленскі сабор, 431|3-ім Усяленскім саборы]] ([[Горад Эфес|Эфес]], [[431]]) афіцыйна прызнана '''Багародзіцай''' і Царыцай Нябеснай. У [[каталіцызм]]е, дзе культ Мадонны асабліва папулярны, абвешчаны шэраг догматаў, якіх не было ў старажытнай царкоўнай традыцыі. 3 ХІІ ст. на Захадзе распаўсюджваецца ўяўленне пра бязгрэшнае зачацце Марыі яе маці Ганнай. У [[1854]] гэта афіцыйна замацавана ў форме догмату. У [[1950]] прыняты догмат аб цялесным узнясенні Багародзіцы пасля смерці на неба, а ў [[1964]] папам [[Павел VI, папа рымскі|Паўлам VI]] найсвяцейшая Дзева Марыя абвешчана «маці царквы».