Барбара Іванаўна Вержбаловіч: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Барбара Іванаўна ВЕРЖБАЛОВІЧ''' (Вербіч; {{ДН|||1901}} — {{ДН|8|1|1967}}) — беларуская спявачка (мец...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:01, 11 красавіка 2014

Барбара Іванаўна ВЕРЖБАЛОВІЧ (Вербіч; 19018 студзеня 1967) — беларуская спявачка (мецца-сапрана).

Скончыла Беларускі музычны тэхнікум (1933), Беларускую кансерваторыю (1938). У канцы 1930 — пач. 1940-х г. салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, стварыла вобразы ў нацыянальных спектаклях «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага (Матка), «Кветка шчасця» А. Туранкова (Ведзьма), а таксама ў класічных операх. У час нацысцкай акупацыі Беларусі жыла ў Мінску, выступала як эстрадная спявачка, у 1943 выканала партыю Свацці ў оперы «Лясное возера» М. Шчаглова-Куліковіча. 3 чэрвеня 1944 у эміграцыі ў Германіі, працавала ў тэатральнай групе «Жыве Беларусь» (пазней назывыалася Беларускі тэатр эстрады). 3 1950 у ЗША, канцэртная спявачка, адна з актывістак і кіраўнікоў беларускага жаночага руху ў ЗША. Пазней у Мюнхене, з 1954 працавала сакратаром, дыктарам у беларускай рэдакцыі радыё «Свабода», запісала некалькі грампласцінак.

Літаратура

  • Ляднёва А. Вержбаловіч // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.