Мірскі замак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Радок 13:
}}
{{Уладальнікі Мірскага замка}}
'''Замкава-паркавы комплекс «Мір»''', '''Мірскі замак'''  — унікальны помнік беларускай нацыянальнай культуры, шэдэўр беларускай архітэктуры<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с.90</ref>, які ўваходзіць у [[Сусветная спадчына|Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА]], адзін з нацыянальных сімвалаў<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с. 46</ref><ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с. 52</ref> і аб'ект нацыянальнага гонару<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с. 51</ref>. Архітэктурны комплекс уключае ў сябе замак [[XVI ст.|XVI]]-[[XX ст.|XX]] стагоддзяў, валы XVI—XVII стагоддзяў, [[сажалка|стаў]] [[1896]]—[[1898]] гадоў, [[капліца Заслаўскіх, Мір|прыдарожную каплічку]], [[капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх|капліцу-пахавальню князёў Святаполк-Мірскіх]] з [[домік вартаўніка і брама, Мір|домам вартаўніка і брамай]], [[Замкавы парк, Мір|пейзажны і рэгулярны паркі]], дом упраўляючага. Знаходзіцца ў [[Гарадскі пасёлак Мір|г.п. Мір]], на правым беразе [[рака Міранка|ракі Міранкі]]<ref name="ReferenceA">Ткачев М.  А.  Замки Беларуси. с. 135</ref>.
 
Пабудаваны ў пачатку [[16 ст.|XVI ст.]] магнатам [[Юрый Іванавіч Ільініч|Ю.  І.  Ільінічам]] замак стаў першым прыватнаўласніцкім замкам на землях [[Беларусь|Беларусі]]<ref>Калнін В. В.  Мірскі замак. с.34</ref><ref>Анатоль Бутэвіч. Таямніцы Мірскага замка. с. 26</ref>. З [[1568]]  г. ён належаў князям [[род Радзівілаў|Радзівілам]], у [[19 ст.|XIX ст.]] [[род Вітгенштэйнаў|Вітгенштэйнам]] і [[род Святаполк-Мірскіх|Святаполк-Мірскім]]<ref>Беларуская энцыклапедыя: т. 10, с. 469</ref>. Мірскі замак з'яўляецца самым усходнім [[готыка|гатычным]] збудаваннем, а таксама самым буйным і адзіным некультавым аб'ектам з захаваных нешматлікіх узораў самабытнай беларускай [[готыка|готыкі]]<ref>Дмитрий Бубновский...Бубновский…" История создания. с.14</ref>.
 
Замак у плане блізкі да [[квадрат]]а са стараной каля 75 метраў, па вуглах мае пяціпавярховыя вежы вышынёй 25—27  м, якія выходзяць за межы сцен. Пятая вежа  — шасціпавярховая з уязной брамай<ref>Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, с.437</ref>.
 
Помнік удзельнічаў практычна ва ўсіх войнах, якія толькі праносіліся ў свой час па шматпакутнай беларускай зямлі: пачынаючы з [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667|руска-польскай 1654-1667 1654—1667 гг.]] і да [[Вайна 1812 года|руска-французскай 1812 года]]<ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 43</ref>, замак не раз бралі ў аблогу і штурмавалі. Быў пашкоджаны ў [[1665]] і [[1706]]  гг., пасля адноўлены ў пачатку [[18 ст.|XVIII ст.]] Пасля зноў моцна пашкоджаны ў [[1794]], пасля чаго ў канцы [[18 ст.|XVIII ст.]] заняпаў. У [[1812]]  г. пад сценамі замка адбыўся бой паміж французскай кавалерыяй маршала [[Луі Даву|Л. Даву]] і ар'ергардам 2-й рускай арміі  — казацкай конніцай [[Мацвей Іванавіч Платаў|М.  І.  Платава]]<ref>Беларуская энцыклапедыя: т. 10, с. 469</ref>.
 
Мірскі замак для свайго часу быў магутным ваенным збудаваннем, дзе былі прыменены амаль усе вядомыя элементы [[Сярэднявечча|сярэднявечнай]] [[фартыфікацыя|фартыфікацыі]] і былі ўвасоблены мясцовыя традыцыі замкавага [[дойлідства]]. Будавалі яго па праекту таленавітага архітэктара, які, хутчэй за ўсё, быў майстар з народа і валодаў мастацкім густам. Адсутнасць добрых прылад не перашкодзіла дойліду стварыць першакласнае для таго часу ваенна-інжынернае збудаванне і ўпрыгожыць яго разнастайнымі [[архітэктура|архітэктурнымі]] дэталямі<ref>Ткачев М.  А.  Замки Беларуси. с. 142</ref>. Вялікая насычанасць агнявых сродкаў пры ўзаемным перакрыванні сектараў абстрэлу, пастаноўка веж з разлікам вядзення флангавага агню ўздоўж сцен, высокія, стромкія земляныя валы з [[бастыён]]амі па кутах рабілі Мірскі замак першакласным абарончым збудаваннем свайго часу<ref>А.  Я.  Митятин. Замок в Мире</ref>.
 
На працягу свайго існавання комплекс зведаў не адно аднаўленне і перабудову, аднак дадзеныя працэсы не ўнеслі значных змен у яго аб'емна-планавую і кампазіцыйную сістэмы. Разам з тым, Мірскі замак захаваў свае першапачатковыя стылістычныя элементы часоў [[готыка|готыкі]] і [[Рэнесанс]]у, набыўшы пры гэтым новыя ўнікальныя напластаванні, характэрныя стылістыцы [[барока]] і [[рамантызм]]у. Разам з першапачатковымі стылявымі рысамі яны сфарміравалі непаўторнае аблічча замка, дзякуючы якому комплекс стаў у адзін рад з архітэктурнымі помнікамі [[Сусветная спадчына|сусветнай каштоўнасці]]<ref>Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення...аднаўлення… с.152</ref>.
 
Усе элементы замка складаюць цэласную архітэктурную кампазіцыю, што стварае завершаны вобраз непаўторнага збудавання, якое не мела сабе падобных на землях [[Прыбалтыка|Прыбалтыкі]], [[Польшча|Польшчы]] і [[Расія|Расіі]]<ref name="ReferenceB"/>.
 
Комплекс Мірскага замка і сёння здзіўляе сваёй архітэктурнай гармоніяй, злучнасцю з прыродай, рацыяналізмам і прадуманасцю абарончых збудаванняў, прастатой і лаканізмам форм<ref name="ReferenceB">Ткачев М.  А.  Замки Беларуси. с. 136</ref>.
 
== Гісторыя ==
 
=== Першыя згадкі пра Мір ===
{{Цытата |аўтар= Дарчая грамата [[Сігізмунд Кейстутавіч|Сігізмунда Кейстутавіча]], [[Трокі]], [[1434]] год|''«... за многія заслугі вернага нам і мілага Сенькі Гедыгалдовіча і жадаючы, каб у будучым ён яшчэ лепей нёс сваю верную службу — не так дзеля ўзнагароды, як для прыкладу іншым... дорым... гэты маёнтак з усімі яго выгодамі...''}}
Першае ўпамінанне Міра адносіцца да [[1395]] года, калі [[крыжакі]], падтрымліваючы [[Свідрыгайла|Свідрыгайлу]] ў яго міжусобіцы супраць [[Вітаўт]]а, уварваліся на [[Навагрудскае княства|Навагрудчыну]], дасягнулі [[гарадскі пасёлак Мір|Міра]] і знішчылі паселішча. У [[1434]] годзе [[вялікія князі літоўскія|вялікі князь літоўскі]] [[Сігізмунд Кейстутавіч]], раздаючы землі сваім прыхільнікам, падарыў Мір Сёмку  — гэта значыць [[Сямён Гедыголдавіч|Сямёну Гедыголдавічу]], які пасля стаў віленскім кашталянам. І хаця ў гэтай грамаце ўпамінаецца ўсяго адна ''curia'' (двор) нейкага Дзяміда, археалагічныя матэрыялы пачатку [[XV ст.]] сустракаюцца не толькі на тэрыторыі сучаснага мястэчка [[Мір]], але і на другім беразе ракі Міранкі, менавіта на тым месцы, дзе ўзвышаецца цяпер Мірскі замак. Рэшткі выяўленых дазамкавых пабудоў сведчаць аб тым, што яны былі даволі багатымі для свайго часу. Так, у культурным слоі замкавага двара знойдзены рэшткі печы, складзенай з гаршковай кафлі<ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 40</ref>.
 
Сёмка, паміраючы бяздзетным, адпісаў мірскія ўладанні сваёй названай дачцы Ганне Бутрымаўне. Але Ганна так і не выйшла замуж і памерла маладой. У [[1476]]  г. яна перапісала ўсю маёмасць роднай цётцы  — жонцы Сенькі Мілохне<ref>Краўцэвіч А. К., Якшук Г.  М.  Стары Мір. с.6</ref>, а Мілохна ў сваю чаргу [[1490]]  г. адпісала свае ўладанні сваяку [[Юрый Іванавіч Ільініч|Юрыю Ільінічу]]<ref>Шишигина-Потоцкая К.  Я.  Замки Мирский и Несвижский. с.10</ref>, маладому, але даволі заможнаму пану.
 
Юрый быў сынам [[Івашка Ільініч|Івашкі Ільініча]], віцебскага і смаленскага старосты<ref>Калнін В.  В.  Мірскі замак. с. 18</ref>. Упершыню Ільініч з'яўляецца ў Міры толькі ў [[1495]]  г. Мірскія ўладанні былі аб'ектам спрэчак з маршалкам дворным [[Літавор Храбтовіч|Літаворам Храбтовічам]], ужо ў наступны год па гэтай справе ў [[Гродна|Горадне]] праходзіць суд на карысць Храбтовіча. Судовыя спрэчкі працягнуліся пасля ваеннага паходу ў [[1497]] годзе ў [[Малдова|Малдову]], аднак і ў гэты раз «''Мірскія ловы''» Ільінічу атрымаць не ўдалося. Ільініч дамогся правоў на Міршчыну толькі праз 27 гадоў, ужо пасля смерці магутнага суседа-канкурэнта. У [[1522]]  г., займаючы пасаду [[Маршалкі надворныя літоўскія|літоўскага маршалка]] і брэсцкага старосты<ref>Хілімонаў В.  А.  Мірскія былі. с.6</ref> і скарыстаўшы недасведчанасць нашчадкаў Літавора, а можа, нават падкупіўшы сведкаў, Ільініч праз суд дамагаецца нарэшце правоў на мірскія ваколіцы<ref>Калнін В.  В.  Мірскі замак. с. 20-30</ref>.
 
=== Загадка пабудовы замка ===
Радок 55 ⟶ 56:
{{Цытата |''Ды Графіч, радня хоць далёка Гарэшкаў,<br>Багаты сусед, калі выйшаў з апекі,<br>Паніч дзіўнаваты, муры спадабаў,<br>Як вярнуўся сюды з падарожы,<br>Бо, кажа, гатыцкае архітэктуры, харошы;<br>Дарма, што Суддзя з дакументам пераконаваў потым,<br>Што той архітэктар быў віленскім майстрам, не готам.''|[[Адам Міцкевіч]] "Пан Тадэвуш", пераклад [[Браніслаў Тарашкевіч|Браніслава Тарашкевіча]]}}
[[Выява:Рэканструкцыя Д.С. Бубноўскага. Сяр. 16 ст.JPG|справа|thumb|300px|Мірскі замак. Выгляд у пач. XVI ст., рэканструкцыя Д. Бубноўскага]]
Архітэктура Мірскага замка XVI стагоддзя мела рысы беларускай позняй [[готыка|готыкі]]. Замак быў выкананы ў выглядзе [[квадрат]]нага ў плане збудавання з выступаючымі па кутах магутнымі вежамі вышынёй каля 25  м. Усе вежы былі спланаваны як самастойныя вузлы абароны. Таўшчыня сцен замка дасягала 3  м пры вышыні каля 13  м. Шматлікія падзямеллі замка стваралі складаную сістэму дапаможных памяшканняў, якія ў цэлым па плошчы пераўзыходзілі ў некалькі разоў наземную частку збудавання. Усе вежы замка зроблены аднолькава: 4-гранная аснова, 8-гранны [[купал]], які звужваецца ўверх.
 
Квадратны план веж і размяшчэнне іх за вонкавай лініяй сцен стваралі магчымасць весці абстрэл ворага не толькі прама, але і ўздоўж сцен. Па тых часах гэта была самая прагрэсіўная схема абароны і толькі недасканаласць агнястрэльнай зброі прымушала яшчэ ўжываць традыцыйныя спосабы абароны з дапамогай [[лук]]аў, [[арбалет]]аў, камянёў, [[смала|смалы]] і вару<ref>Калнин В.  В.  Мирский замок. с. 10</ref>.
[[Выява:Першы паверх 16 ст. рэканструкцыя.JPG|злева|thumb|План першага паверха Мірскага замка ў пачатку XVI ст. паводле В. Калніна]]
Будаўніцтва замка ажыццяўлялася ў некалькі этапаў. У першым дзесяцігоддзі [[XVI ст.]] былі збудаваны сцены і вежы, а ў паўднёва-заходнім участку двара пабудавалі цаглянае аднапавярховае жылое памяшканне. Ад яго да цяперашняга часу захаваліся толькі асобныя ўчасткі падмуркаў, сляды перавязкі мура сцен гэтай пабудовы са сценамі замка, а таксама гнёзды ад заладкі канцоў бэлек перакрыцця на паўднёвай замкавай сцяне<ref name="А. Я. Митятин. Замок в Мире. с. 13">А.  Я.  Митятин. Замок в Мире. с. 13</ref>.
 
Дэкаратыўнае аздабленне замка было заснавана на кантрасце чырвонай цэглы і ружовай атынкоўкі. Вонкавыя сцены арнаментаваны [[парэбрык]]амі, [[гірка]]мі, [[ніша]]мі, паяскамі, паўкалонкамі<ref>Беларуская энцыклапедыя: т. 10, с. 469—470</ref>.
Пры будаўніцтве сцен была выкарыстана трохслаёвая муроўка: вонкавую частку сцен выкладвалі з цэглы з украпваннем каменя-валуна, а ўнутраная  — складалася з дробнага каменя і цагляных аскепкаў, залітых вапнавым растворам<ref>Ткачев М.  А.  Замки Беларуси. с. 140</ref>. Аднак дальнабачнасць Юрыя Ільініча не дазволіла "«зрабіць з замка проста цацку" -» — у выпадку патрэбы замак мог аказаць адчувальны адпор захопнікам<ref>Людмила Массакова. Сокровище мира. с.34</ref>. Усе вежы былі збудаваны з такім разлікам, каб было зручна весці флангавы агонь уздоўж сцен і знішчаць ворага на подступах да іх. Кожная вежа мела па пяць баявых ярусаў з байніцамі і складаную сістэму ўнутраных пераходаў. З часу першага этапу будаўніцтва захаваліся два каміны. Першы знаходзіцца ў праездзе на першым ярусе ўязной вежы, ім карысталіся для абагравання вартавыя, якія няслі кругласутачнае дзяжурства. У адным канале з ім знаходзіўся другі камін - — ў памяшканні капліцы на другім ярусе ўязной вежы<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.20</ref>.
 
На працягу першага перыяду ўзвядзенне Мірскага замка не было завершана. Недабудаванымі засталіся верхнія ярусы паўночна-заходняй вежы, замкавыя сцены<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с. 71</ref>, а таксама капітальныя збудаванні на поўдні і ўсходзе замкавага двара, якія маглі прызначацца для жылля гарнізона і чэлядзі. Паводле старой традыцыі пад жыллё феадала адводзілася адна з веж, хутчэй за ўсё, паўночна-усходняя. Пра гэта сведчыць арыгінальны дэкор вежы: ў нішах на яе фасадах выяўлены дэкаратыўныя шматколерныя кампазіцыі, так званыя "«аказійныя"» роспісы, якія маглі быць створаны ў гонар атрымання ў [[1555]] годзе апошнім уладальнікам замка з [[род Ільінічаў|роду Ільінічаў]] тытула [[граф]]а [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]]<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.19</ref>.
 
Замак узводзіла насельніцтва Міршчыны і сяляне іншых з уладанняў Юрыя Ільініча. Былі пабудаваны цагельні ў вёсках Пропашы і Бірбашы. Вапну дастаўлялі са [[Вёска Новы Свержань|Свержня]]. У адно месца звозіліся сотні кубаметраў палявога каменю, там будаўнічы матэрыял абчэсвалі, парадкавалі па памеры і колеру<ref name="ReferenceA"/>.
 
Другі этап будаўніцтва прыйшоўся на 20-30-я гг. XVI ст., калі да паўднёвай і ўсходняй сцен прыбудавалі аднапавярховы корпус з шырокім склепам,<ref>Ткачев М.  А.  Замки Беларуси. с. 140</ref>, які заняў амаль палову плошчы двара<ref name="А. Я. Митятин. Замок в Мире. с. 13"/>.
 
На трэцім этапе (другая палова [[XVI стагоддзе|XVI ст.]]  — першая палова [[XVII ст.]]) над аднапавярховым корпусам узвялі яшчэ два паверхі<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.21</ref>.
 
=== Пераход замка да Радзівілаў ===
[[Выява:Mikałaj Radzivił Čorny. Мікалай Радзівіл Чорны.jpg|справа|thumb|Апякун [[Юрый Ільініч, малодшы|Юрыя Ільініча-малодшага]] [[Мікалай Радзівіл Чорны]] атрымоўвае з рук [[Фердынанд I Габсбург|Фердынанда І]] княжацкі тытул. Пазней і сам Ільініч атрымае графскі тытул, а сваё ўладанне перадасць сыну Чорнага [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|Мікалаю Сіротцы]]]]
{{Цытата |аўтар=Дарчая грамата [[Фердынанд I Габсбург|Фердынанда Габсбурга]] [[Юрый Ільініч, малодшы|Юрыю Ільінічу]]|''Яго замак Мір і ўсю адміністрацыйную акругу з усёй маёмасцю мы ўзводзім на ступень графства, гэтае званне надаём самому Юрыю Ільінічу, яго дзецям, нашчадкам і законным спадчыннікам разам з усімі іх дзецьмі абодвух полаў, цяперашнімі і тымі, якія народзяцца, ад сённяшняга дня і ва ўсе будучыя часы, называючы іх ад гэтага графства замка Мір графамі''}}
[[Выява:Пячатка Юрыя Іллініча малодшага, графа на Міры, 1566.JPG|злева|thumb|200px|Пячатка [[Юрый Ільініч, малодшы|Юрыя Ільініча малодшага]], графа на Міры, [[1566]] год]] год
Юрый Ільініч памёр у [[1526]] годзе, перадаўшы свае ўладанні чатыром сынам. Яго сын [[Шчасны Фелікс Ільініч|Шчасны]] перажыў усіх братоў і стаў уладальнікам спадчыны. Ён быў жанаты на Соф'і Радзівіл, дачцы [[Ян Радзівіл, 1474—1522|Яна Барадатага]], з якой меў сына, таксама Юрыя. Дзядзька апошняга  — [[Мікалай Радзівіл Чорны]]  — паслаў маладога Ільініча да двара імператара [[Фердынанд I Габсбург|Фердынанда І]]. У выніку гэтай паездкі [[10 ліпеня]] [[1553]] года Юрый, як уладальнік велізарнага замка, атрымаў [[граф]]скі тытул.<ref>Шишигина-Потоцкая К. Я.  Замки Мирский и Несвижский. с.11</ref>
 
Так збылася мара Юрыя Ільініча-дзеда, хоць род яго і згас. Юрый не быў жанаты, усё сваё багацці ён запісаў сыну Мікалая Радзівіла Чорнага [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|Мікалаю Крыштафу Радзівілу Сіротцы]]. Пасля смерці Мікалая Чорнага ў [[1565]] годзе Юрый Ільініч зрабіўся апекуном яго дзяцей. Прадчуваючы раннюю смерць, ён [[25 жніўня]] [[1568]] года ўсынаўляе Радзівіла Сіротку<ref>Федорук А. Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с. 65</ref>, складае завяшчанне і памірае роўна праз год пасля таго, як яму прысніўся прарочы сон, - — у [[1569]] годзе. Неўзабаве пасля смерці апошняга са згаслага роду Ільінічаў Мікалай Радзівіл Сіротка быў афіцыйна запісаны ўладальнікам Міра і [[Горад Бяла-Падляска|Белай]]. Перадаваў яму гэтыя маёнткі навагрудскі возны Рыгор Тарасевіч, а прымаў ад імя Мікалая Сіроткі стары радзівілаўскі слуга [[Мацей Кавячынскі]], вядомы ў гісторыі [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]] як мецэнат [[Сымон Будны|Сымона Буднага]]<ref>Шишигина-Потоцкая К. Я.  Замки Мирский и Несвижский. с. 12</ref>. Такім чынам, з [[1569]] і на працягу трох стагоддзяў замак належаў [[Радзівілы|Радзівілам]]<ref name="ReferenceC"/>.
 
=== Перабудова замка пры Радзівіле Сіротцы ===
[[Выява:Рэканструкцыя 17 ст. М. Ткачова. Мастак Я. Кулік.JPG|справа|thumb|400px|Мірскі замак. Выгляд у 17 ст. паводле М. Ткачова]]
У [[1580-я|1580]]—[[1590-я]] гады на трэцім этапе да паўночных і ўсходніх сцен быў прыбудаваны трохпавярховы палац, а вежы прыстасаваны пад жыллё. Хутчэй за ўсё на пачатковым этапе кіраваў будаўнічымі работамі [[Ян Марыя Бернардоні]]. Вонкавымі сценамі палаца сталі замкавыя сцены  — паўночная і ўсходняя. Частку байніц замуравалі, а на ўзроўні другога і трэцяга паверхаў зрабілі вялікія аконныя праёмы. Драўлянае перакрыцце першага паверха было заменена цаглянымі цыліндрычнымі зборамі, а папярочныя сцены першага паверха палаца былі ўзмоцнены абліцоўваннем іх абапал цэглай. З вонкавага боку замка паміж вежамі ў заходняй і паўднёвай замкавых сценах былі пабудаваны гаспадарчыя будынкі<ref name="А. Я. Митятин. Замок в Мире. с. 13"/>. Ва ўязной вежы была пабудавана замкавая капліца. Паўднёвая сцяна недабудаванага паўднёвага абарончага корпуса ўвянчалася галерэяй з [[байніца]]мі, якія аднак ужо былі мала прыдатныя для мэт абароны<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.25</ref>. Перад уязной вежай узвялі падковападобную сцяну прадбрам'я ([[барбакан]])<ref>Ткачев М.  А.  Замки Беларуси. с. 140</ref>.
Была дабудавана паўночна-заходняя вежа, дабудаваныя паверхі якой, дзякуючы прыладзе лучковых [[сандрык]]аў над вокнамі, па аб'ёмнаму рашэнню вельмі падобныя на завяршэнне паўднёва-усходняй вежы<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.23</ref>.
 
Замак стаў адміністрацыйным цэнтрам [[Мірскае графства|Мірскага графства]] і княжацкай загараднай рэзідэнцыяй. Сцены палаца і веж былі атынкаваны і афарбаваны ў ружовы колер, які спалучаўся з цагляным мурам чырвонага колеру. Аконныя і дзвярныя праёмы былі выкананы з шэрага пясчаніку, які прывозілі з [[Галіцыя|Галіцыі]]<ref name="ReferenceC"/>. У скляпах і на першым паверсе палаца знаходзіліся гаспадарчыя памяшканні і каморы, на другім паверсе размяшчалася адміністрацыя Мірскага графства, замкавы суд, канцылярыя, а трэці  — прызначаўся для гаспадароў<ref>Мирский замок: история создания и современность, А.  С.  Судакова, с.50</ref>.
[[Выява:Інтер'еры Мірскага замка.JPG|thumb|злева|200px|Інтер'еры трэцяга паверха Мірскага замка. Рэканструкцыя, сучасны стан.]]
 
Адпаведна былі аздоблены і інтэр'еры пакояў розных узроўняў. У лехах падлога была брукаванай, сцены не тынкаваліся, з ацяпляльных прыстасаванняў былі толькі прымітыўныя каміны, сталярка таксама вельмі простая. На першым і другім паверхах падлога выкладвалася керамічнай пліткай, на другім паверсе пазней былі высланы драўляныя падлогі. Сцены тынкаваліся і бяліліся, уладкоўваліся печы, прычым на першым паверсе абкладзеныя, як правіла, непаліванай кафляй, а на другім  — паліванай, часцей за ўсё зялёнай. Затое трэці наверх зіхацеў усімі фарбамі, асляпляльна ззяў пазалотай. У апісаннях сустракаюцца ўпамінанні аб [[Францыя|французскім]] жывапісе на сценах (на распісных [[фрыз]]ах), кесонных столях з разьбой, ляпнінай, расфарбоўкай і пазалотай, паркетных падлогах, багата ўпрыгожаных камінах і печах, якія былі аздоблены паліванай кафляй (шматколернай, па чатыры і болей колераў на адной кафліне) рознай формы ў залежнасці ад месца ўстаноўкі. Дзверы з каштоўных парод дрэва ўстаўляліся ў прыгожа прафіляваныя каменныя абрамленні. Кампазіцыю інтэр'ераў цудоўна дапаўняла багатая мэбля, творы мастацтва і іншыя прадметы ўнутранага ўбранства<ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 42-43</ref>. Асабістыя пакоі князя Радзівіла Сіроткі былі абабіты чорным [[Маравія|мараўскім]] сукном, для якога чорны стаў асноўным колерам у адданасці ідэалам [[Контррэфармацыя|Контррэфармацыі]], а таксама смутку ад смерці каханай жонкі<ref>Бохан, Ю.  М.  Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV  — сярэдзіне XVII стагоддзя. с.98</ref>. Былі ў замку адмысловыя пакоі-"«скарбцы"» для захоўвання каштоўнасцей<ref>Анатоль Бутэвіч. Таямніцы Мірскага замка. с. 84</ref>.
[[Выява:Капліца ў вежы. Рэканструкцыя Д. Бубноўскага.JPG|thumb|200px|Замкавая капліца. Рэканструкцыя Д. Бубноўскага]]
Шмат увагі надавалася разьбе, асабліва каменнай. Дубовыя бэлькі столі пакрываліся адмысловай разьбой ці размалёўвалі фарбамі, якія імітуюць разьбу. На сценах жывапіс выконваўся ў тэхніцы [[грызайль]], імітуючы скульптурны рэльеф<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с.78</ref>. У апрацоўцы вонкавых сцен выкарыстоўвалі тэхніку [[сграфіта]]<ref>Мирский замок: история создания и современность, А.  С.  Судакова, с.50</ref>.
 
[[Файл:MirskiZamak2007v1.jpg|міні|злева|Рэнесансны палац з балконам]]
[[Файл:Студня. Мірскі замак.jpg|міні|180пкс|злева|Замкавая студня]]
Ад італьянскага [[рэнесанс]]у пераймаецца рытмічнасць размяшчэння дзвярэй і акон, аднолькавы лік паверхаў, абшар усходаў. Але яшчэ застаюцца элементы [[готыка|готыкі]]  — старая сістэма мура, [[Нервюра|нервюрныя]] скляпенні, складаныя пераходы па вежах і галерэях. Разам з тым простыя формы, светлыя сцены, вялікія вокны палаца апынуліся за межамі абарончага вала, а багаты дэкор: гаўбцы, галерэі, ганкі з разьбянымі балясамі, разьбяныя праёмы, каваныя дзверы, ліхтары  — ва ўнутраным двары<ref name="Калнин В. В. Мирский замок. с. 14">Калнин В.  В.  Мирский замок. с. 15</ref>. Усе гэтыя архітэктурныя і мастацкія рашэнні дазваляюць казаць пра Мірскі замак як пра адносна рэдкі і найбольш яркі прыклад беларускага рэнесансу<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.24</ref>, у якім спалучаліся рысы позняй [[готыка|готыкі]] і [[рэнесанс]]у<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с.79</ref>. Ад палацавай аздобы часоў Сіроткі захавалася няшмат: некалькі каменных профіляў ад акон і мноства кавалкаў кафлі ад печаў, раскапаных археолагамі<ref>Калнін В. В.  Мірскі замак. с. 70</ref>.
 
У вежы над варотамі на другім ярусе размясцілася капліца [[Святы Хрыстафор|св. Хрыстафора]], а на трэцім былі ўсталяваны чаты. З капліцы прабілі выхад прама да княжых пакояў на поўнач і баявых галерэй на поўдзень. На недабудаванай паўднёвай сцяне была збудавана новая баявая [[галерэя]], таксама была перароблена старая заходняя<ref name="Калнин В. В. Мирский замок. с. 14">Калнин В.  В.  Мирский замок. с. 14</ref>. Усё збудаванне ў цэлым фактычна пераўтварылася ў палац<ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 42</ref>.
 
Паколькі старыя сцены перасталі быць непераадольнай перашкодай для больш дасканалай артылерыі, то асноўную абарончую функцыю сталі выконваюць земляныя валы з [[бастыён]]амі па кутах так званага галандскага тыпу<ref>Бохан, Ю.  М.  Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV  — сярэдзіне XVII стагоддзя. с.63</ref>, прарэзаныя равамі з вадой<ref>Калнин В.  В.  Мирский замок. с. 13-14</ref>. Вышыня вала дасягала 9 метраў і па кутах якога размяшчаліся абарончыя бастыёны. Эфектыўнасць земляных умацаванняў дапаўнялася штучна створанай сістэмай абваднення. Вал атачаў роў, напоўнены вадой дзякуючы заводненаму Замкаваму раўчуку і [[рака Міранка|рэчцы Міранцы]]<ref>Людмила Массакова. Сокровище мира. с.36</ref>, што дазволіла стварыць каскад сажалак з вадзянымі млынамі на плацінах. Знаходжанне воднай гладзі ўзбагаціла пейзаж маляўнічаю кампазіцыяй з выразным адлюстраваннем замка ў вадзе<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.25</ref>.
[[Выява:Схема Мірскага замка ў 2-ой палове 16ст. паводле В. Калніна.JPG|злека|thumb|Схема Мірскага замка і наваколля ў 2-ой палове 16ст.]]
Побач з замкам у пачатку [[XVII ст.]] быў разбіты сад паўднёва-[[Італія|італьянскага]] рэнесанснага тыпу. Плошча саду была невялікая  — каля 2 га. Дрэвы спачатку высаджваліся пераважна мясцовых парод ([[яблыня|яблыні]], [[груша|грушы]], [[вішня|вішні]]), пасля раслі [[апельсін]]ы, [[цытрын]]ы, [[Інжыр|фігі]], [[мірт]], [[кіпарыс]], [[самшыт]], італьянскі арэх, чырвонае і лаўровае дрэвы. Італьянскі сад аддзяляла ад навакольнага свету паласа ліп і каналаў, а кілім кветак быў павернуты да палацавых акон. Праз ланцужок сажалак, якія адлюстроўвалі замак у сваіх люстэрках, можна было патрапіць у фальварак<ref>Мирский замок: история создания и современность, А.  С.  Судакова, с.50</ref>.
 
[[Фальварак]] закладваецца на ўсход ад замка са шматлікімі гаспадарчымі пабудовамі і памяшканнямі для слуг, а ў трох кіламетрах ад Міра ўладкоўваюць звярынец. Цяпер тут захаваўся [[дуб]], дзе, згодна з паданнем, знаходзіўся цэнтр звярынца, ад якога разыходзіліся просекі-прамяні для кругавога абстрэлу; вакол былі загоны, дзе трымалі звяроў<ref name="Калнин В. В. Мирский замок. с. 14"/>. Стварэнне фальварка дало магчымасць аўтаномнага забеспячэння замка харчаваннем і фактычна ператварыла рэзідэнцыю ў самадастатковую гаспадарчую адзінку<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.25</ref>. Сам замак пасля перабудовы стаў адным з самых выразных у Беларусі ўзораў прыватнага замкавага [[дойлідства]].
 
У дакументах захавалася імя майстра, які кіраваў будаўнічымі працамі. Па распараджэнню Радзівіла Сіроткі майстру Марціну Забароўскаму ў [[1575]] годзе перадалі дом для жылля ў Міры, дзе ў той час будаваўся [[Мікалаеўскі касцёл, Мір|касцёл Св. Мікалая]], які мае агульныя дэталі з архітэктурай Мірскага замка<ref name="Калнин В. В. Мирский замок. с. 14"/>.
Радок 109 ⟶ 110:
{{Цытата |аўтар=Данясенне [[Аляксей Мікітавіч Трубяцкой|А. Трубяцкога]] цару [[Аляксей Міхайлавіч, цар і вялікі князь усяе Русі|Аляксею Міхалайлавічу]]|''...Ідучы да Слоніма, горад Мір і іншыя гарадкі, і гарады, і сёлы, і вёскі па розных дарогах і хлеб, сена і ўсякія конскія кармы павыжглі, і людзей пабівалі, і ў палон імалі, і зусім разарылі дашчэнту''}}
[[Выява:Katarzyna_Sobieska.jpeg|thumb|Першыя ў гісторыі замка аднаўленчыя работы пачаліся пад кіраўніцтвам [[Кацярына Сабеская|Кацярыны Радзівіл]]]]
Мірнае жыццё замка абарвала [[вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667]]. У [[1655]] Мірскі замак быў упершыню спустошаны казакамі [[Іван Залатарэнка|І. Залатарэнкі]] і войскам ваяводы [[Аляксей Мікітавіч Трубяцкой|А. Трубяцкога]]. У тым жа годзе [[Багуслаў Радзівіл]] прывёў да Міра [[Швецыя|шведскі]] атрад, каб зваяваць уладальніка горада [[Міхаіл Казімір Радзівіл|Міхаіла Казіміра Радзівіла]], які не далучыўся да прашведскай кааліцыі. Шведы ўзялі штурмам замак і горад, спалілі фальварак, зламалі млыны, спусцілі ставы, зруйнавалі замак<ref>Краўцэвіч А. К., Якшук Г.  М.  Стары Мір. с.10.</ref>.
 
З прычыны ахопленасці краіны неразбярыхай і грабяжамі даставалася маёнтку і ад айчынных салдат. Так, у [[1660]] годзе радзівілаўскімі камісарамі быў складзены "«''рэестр прычыненых шкод у графстве Мірскім людзьмі з маёнтка Турэц''"». Відаць, нанесеная шкода была даволі значная, бо судовы працэс па гэтай справе доўжыўся больш за стагоддзе і закончыўся толькі ў [[1789]] годзе<ref>Калнін В. В.  Мірскі замак. с. 78</ref>.
 
Інвентар замка, складзены [[14 жніўня]] [[1660]]  г., адзначае, што "«''замак нагляду патрабуе, усюды цячэ, вокны, дзверы, лаўкі рэдка дзе ёсць, ва ўсіх пакоях верхніх і сярэдніх, а таксама ў скляпах дзвярэй і акон няма..''"»<ref>Калнин В.  В.  Мирский замок. с. 16</ref>, а княжацкі фальварак і "«італьянскі сад"» спалены<ref>Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення...аднаўлення… с.148</ref>.
 
Першыя ў гісторыі замка рамонтныя работы пачаліся ў пачатку 1680-х гадах пад кіраўніцтвам [[Кацярына Сабеская|Кацярыны Радзівіл]] з [[род Сабескіх|роду Сабескіх]] пасля смерці мужа князя [[Міхал Казімір Радзівіл|Міхаіла Казіміра]]. Асноўны аб'ём работ праводзіўся ў перыяд 1681—1688 гадах, а інвентар [[1688]] года ўжо апісвае адрамантаваны замак. За гэты час былі ўзноўлены амаль усе вокны і дзверы на палацы, пакрыты дахам вежы, памяшканні прыведзены ў належны стан і адноўлен фальварак<ref>Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення...аднаўлення… с.148</ref>.
 
Летам 1686 года мірскі гадзіншчык Юцевіч запусціў ківач адрамантаванага замкавага гадзінніка, які аднак быў разбураны падчас [[Паўночная вайна, 1700-1721|Паўночнай вайны]], ад яго засталося толькі ''''вялікае кола і на ім другое меншае і спружына з круглай бляхай''"«<ref>Шишигина-Потоцкая К. Я.  Замки Мирский и Несвижский. с.14</ref>.
 
Пасля праведзенай рэстаўрацыі Мірскі замак захаваў свае першапачатковыя стылістычныя набыткі часоў [[готыка|готыкі]] і [[Рэнесанс]]у, а пашкоджаныя структурныя часткі замка падчас рамонту былі толькі спрошчаны або ўвогуле не аднаўляліся<ref>Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення...аднаўлення… с.149</ref>.
 
=== Выгляд замка ў XVII стагоддзі ===
Паводле звестак інвентара за [[1688]]  г., на акружаным валам падзамчышчы размяшчаліся разнастайныя гаспадарчыя пабудовы ("''стайня з вазоўняй і абозняй, усё крытае гонтам''", а таксама "''невялікі агародзік''"). Каля варот стаяла [[кардыгардыя]], дзе былі печ „з белай кафлі, выведзеная ўгару, тры лавы, стол і акно"акно“. У замку знаходзіліся княжацкая стайня з нарыхтаванымі празапас сенам і аўсом, бровар, лазня, гаспадарчыя скляпы. Высокі ганак "''з усходцамі і парэнчамі маляванымі''" адкрываў дарогу ў шматлікія пакоі і залы палаца. Сонца зазірала туды праз каляровае шкло акон, устаўленае ў алавяныя і драўляныя рамы дзіўнай работы, і асвятляла паркетную падлогу, высокія печы, складзеныя са шматколернай кафлі, каваную медзь падсвечнікаў, знакамітыя карэліцкія дываны ("шпалеры"„шпалеры“), дарагая зброя на сценах<ref>Ткачев М.  А.  Замки Беларуси. с. 140</ref>.
 
Інвентар захаваў апісанне пакоя "''Яго Літасці Князя''", згодна з ім, у пакой "''вядуць дубовыя дзверы з новым замкам і ацынкаванымі завесамі. У ёй два акны з французскім шклом у алавянай аправе ў кожным акне па васямнаццаць дубцоў, завесы, засаўкі, зашчапкі ацынкаваны...ацынкаваны… Там новая паліўная печ з рознакаляровай пліткі, з арламі, каменным адкрытым камінам, круглы стол з ліпы, два зэдлічкі, адна нізкая лаўка, дзве пафарбаваныя паліцы, новыя перакрыцці і столь, нядаўна абітая дрэвам''"<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с. 82</ref>
 
Такім чынам, інвентар 1688 года паказвае Мірскі замак у XVII—XVIII  стст. як раскошны палацава-замкавы комплекс, дзе ўдала спалучаліся рысы ваенна-фартыфікацыйнага збудавання і пышнасць, велічнасць палацавай пабудовы<ref>Ткачев М.  А.  Замки Беларуси. с. 141</ref>. Тым не менш, гаспадарчая разруха і недахоп майстроў не дазволілі вярнуць замку былую пышнасць. Вайна паказала, што ад [[бастыён]]нага ўмацавання мала толку, і таму яго не бяруць у разлік. Абарончую вежку пасярэдзіне паўднёвай сцяны выкарыстоўваюць для склада сена. На палацы каменная разьбяная ліштва не аднаўляецца, яе замяняюць простай цэглай і тынкуюць<ref>Калнин В.  В.  Мирский замок. с. 17</ref>.
 
=== Замак падчас Паўночнай вайны. Разбурэнні і рэстаўрацыя ===
[[Паўночная вайна, 1700-1721]] на доўгія гады спыніла пачынанні па рэстаўрацыі замка. У красавіку [[1706]] войска [[Карл XII|Карла XII]] захапіла і разрабавала горад Мір, а [[27 красавіка]] пасля артылерыйскага абстрэлу штурмам быў узяты і спалены замак<ref>Краўцэвіч А. К., Якшук Г.  М.  Стары Мір. с. 11.</ref>. Страты замка былі яшчэ большыя, чым у мінулую вайну. Аб разбурэнні сведчыць падрабязна апісаны выгляд пабудовы ў інвентары [[1719]] года: спустошаныя пакоі палацавых карпусоў, закопчаныя агнём сцены, адсутнасць дзвярэй і акон, часткова знішчаны дах на вежах і інш<ref>Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення...аднаўлення… с.149</ref>: "''ўсе пакоі зруйнаваныя і пустыя, ва ўсіх няма ані дзвярэй, ані жалеза, таксама няма ніводнага акна...акна… Усе афіцыны адны гонтам, другія дахоўкамі пакрытыя...пакрытыя…''"<ref>Калнін В. В.  Мірскі замак. с. 84</ref>
[[Выява:Мірскі замак у 18 ст. Рэканструкцыя паводле В.Калніна.JPG|thumb|Мірскі замак і наваколлі ў XVIII ст.]]
У архіўных дакументах 1706—1720 гадоў грунтоўнага аднаўлення Мірскага замка не зафіксавана. Тым не менш, нязначныя работы на ім усё ж ажыццяўляліся: згодна з вопісам [[1719]], на вокнах замест разных абрамленняў з'явілася простая штукатурка, а некаторыя з іх увогуле залажылі цэглай або забілі дошкамі, дах палаца і веж быў пакрыты часткова гонтам і чарапіцай, інтэр'ерная частка (пераважна палацавыя карпусы) знаходзілася яшчэ ў спустошаным стане. Толькі ў [[1720]] пасля смерці мужа [[Караль Станіслаў Радзівіл (1669-1719)|Караля Станіслава Радзівіла]] [[Ганна Кацярына Радзівіл]] пачынае энергічныя дзеянні па аднаўленню замка, у гэты час крыніцамі адзначаецца выдзяленне значнай колькасці грошай на рамонт акон палаца і набыццё неабходных будаўнічых матэрыялаў<ref>Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення...аднаўлення… с.149</ref>. Да [[1722]]  г. поўнасцю адбудавалі будынак новага фальварка непадалёк ад замка, млын і стайню, а ў самім комплексе ўставілі новыя вокны, дзверы; на палацы і вежах часткова ўзнавілі дах, у галоўнай вежы  — драўляную браму<ref>Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення...аднаўлення… с.149-150</ref>. Пры аднаўленні арыентаваліся на значную пераробку інтэр'ернай часткі, што прывяло да стылістычных змен на замку<ref>Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення...аднаўлення… с. 150</ref>. Падчас аднаўленчых работ у аблічча палаца прыўносіліся рысы стылю [[барока]]. Гэта тычылася пераважна інтэр'ераў, так, калі месца аконных праёмаў не адпавядала барочнай кампазіцыі інтэр'еру, яны проста расчэсваліся і пераносіліся<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.28</ref>. Упершыню сярод розных прадметаў указваецца 17 партрэтаў<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с. 83</ref>.
[[Выява:Michał Kazimierz Radziwiłł Rybeńko.JPG|right|thumb|[[Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька]]]]
Былую раскошу замку вярнуў яго новы ўладальнік  — князь [[Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька]]. Замест аднатыпных памяшканняў з'яўляецца [[анфілада]] залаў розных памераў, для чаго перабляюцца ўнутраныя перагародкі, змяняецца кірунак усходаў. З'яўляюцца ''Парадная'', ''Партрэтная'' і ''Танцавальная'' залы, якія ўпрыгожваюцца дубовымі паркетнымі падлогамі, пазалочанымі размаляванымі і разьбянымі столямі, цудоўнай мэбляй працы мясцовых майстроў, шпалерамі, карцінамі, парцалянавымі і фаянсавымі вырабамі, якія часткова вырабляліся на радзівілаўскіх мануфактурах. Ва ўсіх пакоях абавязкова знаходзіліся печы і камін, ляпная столь з пазалотай, паркет у малых і вялікіх квадратах, філянговыя дзверы з унутраным французскім замкам. Усяго ў замку было шаснаццаць камінаў і сямнаццаць пячэй рознай формы і колеру<ref>Калнин В.  В.  Мирский замок. с. 21</ref><ref>Мирский замок: история создания и современность, А.  С.  Судакова, с.50</ref>. Да [[1738]]  г. аднаўленчыя работы былі завершаны; таксама хутка ліквідуюцца наступствы пажару, які ўзнік у замку ў верасні 1738 года<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с. 83</ref>.
 
Аднаўленне тычылася і прылягаючага саду, у якім пры апісанні адзначана каля 400 рэдкіх дрэў, якія вырошчваліся ў бочках у аранжарэі, збудаванай з бярвенняў, а ўлетку выстаўляліся на адкрытае паветра<ref>Калнін В. В.  Мірскі замак. с. 94</ref>.
 
На сённяшні дзень з элементаў дэкаратыўнага аздаблення стылю барока ў Мірскім замку захаваліся хіба што фрагменты дэкаратыўнай тынкоўкі на аконных адхонах<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.28</ref>.
 
Увогуле, функцыю жылля ў той час пачаў выконваць драўляны панскі дом, які мясціўся на ўваходзе на тэрыторыю фальварка і часта ўпамінаўся ў інвентарах. Гэта адпавядала патрабаванням і ладу жыцця таго часу, калі велізарныя каменныя замкі былі малапрыдатнымі для штодзённага пражывання і выкарыстоўваліся галоўным чынам для правядзення буйных мерапрыемстваў, а час у сямейным крузе праводзіўся ў невялікім утульным драўляным ''палацыку''"»<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.28</ref>.
 
=== Замак у часы Радзівіла «Пане Каханку» ===
[[Выява:Karol Stanisław Radziwiłł Panie Kochanku.PNG|thumb|[[Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»]] ў маладосці жыў у Мірскім замку, праводзячы тут шыкоўныя балі і паляванні]]
Наступны ўладальнік замка, сын Рыбанькі, князь [[Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»]] пасля жаніцьбы ў [[1753]] годзе быў аддалены ад бацькі і ў [[1754]]—[[1762|62]] гадах жыў у Мірскім замку, ладзячы тут шыкоўныя балі і паляўнічыя забавы. Захавалася апісанне святкавання Новага [[1761]] года, якое працягвалася ад [[23 снежня]] і аж да [[4 студзеня]] наступнага года<ref>Калнін В. В.  Мірскі замак. с. 95</ref>.
 
Буянствы Пане Каханку выклікалі абурэнне шляхты, хутка князь апынуўся ў эміграцыі, а яго шматлікія маёнткі былі аддадзены ў арэнду крэдыторам дзеля спагнання князевых даўгоў. Пачалося нястрымнае рабаўніцтва заможных гаспадарак. Мірскае графства на працягу амаль 15 гадоў трымаў нейкі Грабоўскі і значна на гэтым узбагаціўся<ref>Калнін В. В.  Мірскі замак. с. 96</ref>.
 
Дэталі былых інтэр'ераў перадае Інвентар [[1778]] года, складзены пасля вяртання Кароля Радзівіла з эміграцыі. У Параднай зале меліся двое дубовых дзвярэй, акруглая печ з белай кафлі, камін французскі, над якім ляпніна была пазалочана, печ з цэглы, а з аднаго боку з белай кафлі пазалочанага, паркет дубовы, у вялікіх табліцах у клетку выкладзены. У Партрэтнай зале з шасцю незашклёнымі вокнамі паркет быў дубовы малы, печ з кававай кафлі з пазалотай, абваленую столь упрыгожвала пазалочаная ляпніна<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с. 84</ref>...
 
У самім Міры прыжыліся [[цыгане]]: у [[1778]] годзе князь увёў тытул цыганскага караля і сваёй граматай зацвердзіў мешчаніна Яна Мартынкевіча каралём цыган<ref>Анатоль Бутэвіч. Таямніцы Мірскага замка. с. 89</ref>. Цыганскаму галаве ў [[ВКЛ]] надавалася права на вядзенне ўсіх цыганскіх спраў і правы суда над цыганамі. Такім чынам, Мір быў аб'яўлены неафіцыйнай сталіцай цыган<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с.</ref>
 
=== Заняпад замка ў канцы XVIII ст. ===
Радок 155 ⟶ 156:
{{Цытата |аўтар=Дзённік невядомага рускага афіцэра, які наведаў Мір 7 лютага 1797 года|''Запушчаны Мірскі замак з вежамі па кутах яго і з пад'ёмнымі мастамі прыводзіць на памяць даўно мінулыя дні злых духаў і высакародных рыцараў''}}
 
Пасля смерці Пане Каханку ў [[1790]]  г. ўсе яго спадчынныя ўладанні перайшлі да пляменніка  — князя [[Дамінік Геранім Радзівіл|Дамініка Гераніма]]<ref name="ReferenceB"/>.
 
У красавіку [[1792]] года войскі [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] ўступілі на Беларусь, а ў чэрвені яны пад Мірам разбілі корпус войска [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] на чале з [[Юзаф Юдзіцкі|Юдзіцкім]]. Падчас [[Паўстанне 1794 года|паўстання Т. Касцюшкі]] войскі [[Тадэвуш Касцюшка|Тадэвуша Касцюшкі]] адбіваліся ў Мірскім замку ад царскага войска. Пасля аблогі і артабстрэлу замак быў узяты штурмам<ref>Краўцэвіч А. К., Якшук Г.  М.  Стары Мір. с. 12.</ref>.
 
У гэты час замак прыходзіць у заняпад, што дакладна фіксуюць інвентары таго часу. Так, інвентары [[1778]] і [[1794]] гадоў адрозніваюцца толькі запісам пра колькасць пабітых шыб у вокнах і паламаных дзвярэй: "«''Партрэтная зала, у ім шэсць акон без шыб, увесь спустошаны, столь з французскай пазалочанай ляпнінай цалкам абсыпалася''"». Апісанне аранжарэі ў італьянскім садзе не адрозніваецца ад агульнага становішча: "«''Дах часткова выпраўлены саломай, астатняя частка крыта гонтам, зусім ужо старая, падтрымліваецца на адных толькі падпорках, у сцяне ад саду дваццаць шэсць акон з цалкам пабітымі шыбамі…''"»<ref>Калнин В.  В.  Мирский замок. с. 23</ref>.
 
Пры складанні апошняга вядомага вопісу замка [[1805]] года пра трэці паверх палаца было сказана: "«''залы дзве, пакояў чатырнаццаць, з іх вялікіх  — восем, меншых  — чатыры, а два зусім абрынуліся  — адны толькі сцены. У залах і ў дванаццаці пакоях столі гіпсавыя, большаю часткай апалыя. Падлога ў шасці пакоях дашчаная, а астатнія зусім без падлогі''"»<ref>Калнин В.  В.  Мирский замок. с. 24</ref>.
 
=== Замак падчас падзей Айчынай вайны 1812 года ===
{{main|Мірскі бой 1812 года}}
[[Выява:platov3.jpg|справа|thumb|Карціна В. Мазуркоўскага «Справа казакаў Платава пад Мірам 9 ліпеня 1812 года», 1912]]
Дамінік Радзівіл, які падчас [[Вайна 1812 года|Вайны 1812  г.]] выступіў на боку [[Напалеон]]а, памёр у [[Францыя|Францыі]] ў [[1813]] годзе.
 
Пад сценамі замка 9-14 ліпеня 1812  г. адбываліся жорсткія баі паміж ар'ергардам 2-й рускай арміі [[Пётр Іванавіч Баграціён|Баграціёна]]  — кавалерыяй генерала [[Мацвей Іванавіч Платаў|Платава]] і французскай кавалерыяй маршала [[Луі Даву|Даву]]<ref name="ReferenceB"/>. Баграціён загадаў Платаву затрымаць французаў як мага даўжэй, каб даць асноўным сілам перадышку ў [[Нясвіж]]ы. Казакам генерала Платава з дапамогай конніцы ўдалося спыніць авангард французскай арміі, якой камандаваў брат імператара [[Жэром Банапарт]]<ref>Шишигина-Потоцкая К. Я.  Замки Мирский и Несвижский. с.15-16</ref>. "«Справа казакоў Платава пад Мірам"» стала першай сур'ёзнай сутычкай на полі бою ў вайне 1812 года, войскі Баграціёна два дні адпачывалі пад Нясвіжам і спакойна дайшлі да [[Слуцк]]а. Бітва пад Мірам была адлюстравана ў мастацтве: [[кіеў]]скі мастак [[Віктар Вікенцьевіч Мазуроўскі|В.  В.  Мазуроўскі]] ў [[1912]] годзе намаляваў карціну "«[[Справа казакоў Платава пад Мірам]]"», якая цяпер знаходзіцца ў [[Музей-панарама "Барадзінская бітва"|Музеі-панараме "«Барадзінская бітва"»]]<ref>Александр Ярошевич. Сражение 1812 года...года… с. 61-68</ref>.
 
Пра Мірскі замак коратка адзначана ў дзённіку польскага генерала Калачкоўскага, які рухаўся з французскімі войскамі за [[Пётр Іванавіч Баграціён|Баграціёнам]]: "«''замак пад Мірам, разваліны якога яшчэ захаваліся''"»<ref>Калнін В. В.  Мірскі замак. с. 104</ref>.
 
[[11 лістапада]] 1812 года пад сценамі замка адбылася бітва паміж войскам адмірала [[Павел Васільевіч Чычагаў|Чычагава]] і разрозненай групай салдат і афіцэраў французскай арміі; войска Чычагава спаліла Мірскі замак, падарвала парахавы склад у паўночна-усходняй вежы; палац быў разрабаваны, разбураны і спалены, пашкоджаны вонкавыя бастыённыя ўмацаванні<ref>Архітэктура Беларусі с.348</ref>.
 
=== Замак ва ўласнасці роду Вітгенштэйнаў ===
{{main|Мірскі замак ва ўласнасці Вітгенштэйнаў}}
{{Цытата |аўтар=[[Ян Булгак]]. "Замак"|''Замак, нібы вялізная чорная труна, адкрывае небу пустэчу сваёй раскрытай бездані. Толькі гукі соў і пугачоў глухім рэхам зрэдку парушаюць маўклівае прышэсце ночы. Ахоплены жахам і тугою змрочнага сведкі памерлага замка, гляджу на яго...''}}
{{Падвойная выява|права|Stephanie Radziwil (1809-1832), by Russian School of the 19th century.jpg|180|Lev Wittgenstein by F. Kruger.JPG|160|Пасля смерці [[Дамінік Геранім Радзівіл|Дамініка Радзівіла]] яго дачка [[Стэфанія Радзівіл|Стэфанія]] пачала прэтэндаваць на Мірскі замак, а пасля яе смерці ў [[1932]] годзе прэтэнзіі перайшлі да яе мужа [[Людвіг Леан Вітгенштэйн|Людвіга Вітгенштэйна]], які канчаткова стаў уладальнікам замка толькі ў [[1846]] годзе||Стэфанія Радзівіл|Людвіг Леан Вітгенштэйн}}
 
Пасля смерці Д. Радзівіла, яго маёнткі імператарскім распараджэннем ад [[17 сакавіка]] [[1814]] былі падзелены на дзве часткі. Адну частку разам з Мірам і Нясвіжам атрымаў сын былога апекуна Дамініка [[Антоні Генрык Радзівіл|Антоній Радзівіл]], другую  — дачка Дамініка  — [[Стэфанія Радзівіл|Стэфанія]], якая ў [[1828]] выйшла замуж за царскага ад'ютанта графа [[Леў Пятровіч Вітгенштэйн|Льва Пятровіча Вітгенштэйна]], сына героя [[Вайна 1812 года|Вайны 1812  г.]], да якога пасля смерці Стэфаніі ў [[1832]] годзе пераходзяць правы на замак<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с. 66</ref>.
[[Выява:Мірскае графства, 1830.JPG|left|thumb|200px|Замак на карце [[Мірскае графства|Мірскага графства]], [[1830]]]]
 
Між тым, становішча замка пагаршалася. Калі ў [[1827]] годзе царскі ўрад пачаў збіраць звесткі пра помнікі даўніны ў [[Паўночна-Заходні край|заходніх губернях]], нясвіжская адміністрацыя выслала кароткі адказ: "«''Мірскі замак цяпер зусім разбураны і пакінуты, нікім не населены, належыць Антонію Радзівілу''"». Таксама быў зроблены першы абмер замка, які аднак да нашага часу не захаваўся<ref name="Калнін В.В. Мірскі замак. с. 106">Калнін В. В.  Мірскі замак. с. 106</ref>.
У [[1830]] годзе лаканічны вопіс Радзівілаўскай Масы фіксуе гаротны стан замка<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с. 86</ref>. На плане Мірскага графства [[1830]] года выразна бачны заняпад замка: дарогі абмінаюць будынак, а да замкавай брамы не вядуць нават сцяжынкі<ref name="Калнін В.В. Мірскі замак. с. 106"/>.
 
Судовыя цяжбы паміж Вітгенштэйнамі і Антоніем Радзівілам скончыліся толькі ў [[1846]], Мірскія ўладанні па рашэнню адмысловай камісіі перайшлі да Льва Вітгенштэйна. Па завяшчанню апошняга [[1853]] года спачатку ў валоданне павінен быў уступіць [[Пётр Львовіч Вітгенштэйн|Пётр Вітгенштэйн]], але адразу ж перадаць іх сястры [[Марыя Вітгенштэйн|Марыі]], за якой яны былі запісаны ў шлюбным кантракце з князем [[Хлодвіг Гогенлоэ-Шылінгсфюрст|Хлодвігам Гогенлоге-Шылінгсфюрстам]]<ref>Выход Мирского замка...замка… с. 86</ref>, які пазней у [[1894]]—[[1900]] гадах быў [[канцлер]]ам [[Германская імперыя|Германскай імперыі]]<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с. 67</ref>.
 
Сам замак знаходзіўся ў моцным заняпадзе. Як адзначалася ў "«''Геаграфічным слоўніку Польскага каралеўства і іншых славянскіх краін''"», у [[1885]] годзе "«''адзіным жыхаром замка быў вартаўнік, які жыў у больш-менш прыстасаванай для жылля вежы''"»<ref>Хілімонаў В.  А.  Мірскія былі. с.9</ref>.
[[Выява:Руіны Мірскага замка. Канец 19 - пачатак 20 ст..JPG|left|thumb|Стан замка ў канцы 19 ст.]]
У сярэдзіне стагоддзя замак аказаўся пад пагрозай поўнага знішчэння. У [[1860]] годзе ў газеце "«[[Віленскі кур'ер]]"» з'явіўся ліст паэта [[Уладзіслаў Сыракомля|Уладзіслава Сыракомлі]], у якім ён паведамляў пра планы руйнавання помніка<ref>Калнин В.  В.  Мирский замок. с. 27</ref>. Але катастрофы ўдалося пазбегнуць, неўзабаве ў той жа газеце з'явіўся апраўдальны ліст Мацея Ямонта, генеральнага адміністратара валоданняў Вітгенштэйна, у якім ён запэўніваў, што сцен замка не кранула і не кране кірка<ref name="Калнин В. В. Мирский замок. с. 29">Калнин В.  В.  Мирский замок. с. 29</ref>.
 
У [[1870]]  г. на чатырох вежах, акрамя ўзарванай паўночна-ўсходняй, былі зроблены часовыя гонтавыя дaxi, што зараз лічыцца першым прыкладам кансервацыі архітэктурнага аб'екта на Беларусі як помніка старажытнасці<ref>Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення...аднаўлення… с.151</ref>. Аднак архіўныя дакументы, фатаграфічныя матэрыялы 20-30-х гг. XX ст., а таксама шматлікія сведчанні даследчыкаў 1915—1938 гадоў паказваюць наяўнасць досыць вялікіх архітэктурна-мастацкіх страт, атрыманых замкам у XIX ст.<ref>Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення...аднаўлення… с.151</ref>.
 
Новыя ўладальнікі замка нямецкія князі [[Гогенлоэ-Шыллінгфюрсты]] здавалі яго тэрыторыю ў арэнду. Адзін з арандатараў, Антоній Пуцята, закладаў ля замка шыкоўныя сады з прагулачнымі алеямі і сцяжынкамі, аднак "«кветкавыя"» мары арандатара не спраўдзіліся: выдаткаваўшы ўсе свае зберажэнні, Пуцята пакідае Мір<ref>Калнін В. В.  Мірскі замак. с. 112</ref>.
 
Паводле расійскага закона [[1887]]  г. замежныя грамадзяне валодаць землямі на тэрыторыі [[Расійская імперыя|Расійскай Імперыі]] не маглі. Таму дачка Льва Вітгенштэйна Марыя Гагенлоэ-Шылінгфюрст, быўшы іншаземкай, вымушана была прадаваць свой вялізны зямельны фонд у мільён [[Дзесяціна, мера плошчы|дзесяцін]] зямлі<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с. 67-68</ref>.
 
=== Адлюстраванне замка на выявах у XIX стагоддзі ===
[[Выява:Mir, Illinič-Radzivił. Мір, Ільлініч-Радзівіл (1849).jpg|left|thumb|200px|Замак Ільінічаў-Радзівілаў. Літаграфія з малюнка Ф.  М.  Сабешанскага, [[1849]]]]
Да сярэдзіны стагоддзя адносяцца першыя друкаваныя выявы Мірскага замка. У кнізе Ф.  М.  Сабешчанскага, выдадзенай у [[Варшава|Варшаве]] на [[польская мова|польскай мове]] ў [[1849]] годзе, разам з малюнкам замка з'явілася і першае яго апісанне як помніка архітэктуры, складзенае варшаўскім архітэктарам Баляславам Падчашынскім. Падчашынскі першы заўважыў розныя стылі ў архітэктуры замка і настолькі добра вывучыў Мірскі замак, што яго архітэктурным нарысам карысталіся ўсе салідныя выданні аж да пачатку XX стагоддзя. Яго бацька, вядомы прафесар архітэктуры [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]] Караль Падчашынскі, пасля закрыцця царскімі ўладамі гэтай навучальнай установы ўладкаваўся аканомам на гаспадарцы каля Нясвіжа<ref>Калнін В. В.  Мірскі замак. с. 107</ref>.
[[Выява:Orda-Mir Castle.PNG|справа|thumb|300px|Мірскі Замак. Малюнак [[Напалеон Орда|Н. Орды]], [[1876]]]]
Праз чатыры гады Уладзіслаў Сырокомля прысвячае Мірскаму замку некалькі старонак у кнізе «[[Вандроўкі па маіх былых ваколіцах]]». Там жа надрукаваны і рамантычны малюнак замка, выкананы сябрам паэта мастаком Кануціям Русецкім<ref name="Калнин В. В. Мирский замок. с. 29"/>.
 
У канцы 60-х гадоў Мірскі замак адлюстраваў вядомы графік, малявальшчык пейзажаў і архітэктурных помнікаў [[Напалеон Орда]]. Замак быў намаляваны пад стаць рамантычным [[элегія]]м стагоддзя: на вяршыні ўзгорка, на фоне цёмнага неба зубчасты контур паўразбуранага замка, а ўнізе  — ідылічная сцэна з мостам, драўлянымі агароджамі, мазанка пад саламяным дахам, жвавы конік, стомленыя падарожнікі на мосце і дама з дзіцем на прагулцы пад разгалістым дрэвам. У глыбіні за замкам віднеецца фруктовы сад. Малюнак Орды  — адзін з лепшых па настрою твораў багатай спадчыны мастака. Нядзіўна, што некаторыя даследчыкі Мірскага замка ўспрынялі малюнак літаральна як дакумент і спрабавалі аднавіць вежавыя зубцы і шмат'ярусныя [[байніца|байніцы]] сцен, якіх на замку ніколі не было<ref>Калнин В.  В.  Мирский замок. с. 30</ref>.
 
=== Замак ва ўласнасці Святаполк-Мірскіх ===
{{main|Мірскі замак ва ўласнасці Святаполк-Мірскіх}}
{{Цытата |аўтар=[[Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі]]|''Замак — гэта руіна, і другой руінай з'яўляюся я сам''}}
[[Выява:Svyatopolk-Mirsky Nikolay Ivanovich by Borel.png|thumb|[[Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі]], [[1877]] год]] год
Распродажы маёмасці Вітгенштэйнаў выклікалі небывалы ажыятаж сярод рускай арыстакратыі. У [[1891]] годзе гэтыя землі купляе наказны казачы атаман [[Войска Данское|Войска Данскога]] князь [[Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі]] за вялізную суму ў 414 тысяч рублёў срэбрам, для гэтага ён заклаў амаль усю сваю нерухомасць у [[Наўгародская губерня|Наўгародскай]] і [[Падольская губерня|Падольскай губернях]]<ref>Надежда Усова. Наказной атаман...атаман… с. 145</ref>. Магчыма, князя прыцягнула сугучча назвы мястэчка з яго прозвішчам: хоць Святаполк-Мірскія лічыліся дваранамі [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], але да замка дачынення не мелі<ref>Надежда Усова. Наказной атаман...атаман… с. 146</ref>, тым не менш іменна Мір планавалася зрабіць радавым гняздом сям'і<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с. 68</ref>
[[Выява:Мірскі замак у 20 ст. Рэканструкцыя В. Калніна.JPG|thumb|злева|Мірскі замак і наваколле пасля 1910-ых гадоў]]
Новы ўладальнік замка не стаў аднаўляць помнік, для свайго пражывання ён з усходняга боку ад замка пабудаваў новы палац, які згарэў у [[1914]] годзе. Палац будаваўся ў формах [[неакласіцызм]]у: каменны двухпавярховы сядзібны дом з [[афіцына]]й, побач знаходзіліся гаспадарчыя пабудовы<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с.90</ref>, а паміж новым палацам і замкам - — пейзажны парк англійскага тыпу. На месцы зарослых вадаёмаў у [[1898]] годзе была выкапана новая сажалка, для чаго з гэтага боку былі скапаны бастыённыя ўмацаванні<ref name="ReferenceB"/>. Пры гэтым росшы на гэтым месцы яблыневы сад бязлітасна высеклі як раз у перыяд красавання. У парку пабудавалі радавую [[капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх|капліцу-пахавальню Святаполк-Мірскіх]]<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.31</ref>. Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі памёр тут жа ў сваім маёнтку Замір'е ў ноч з [[14 ліпеня|14]] на [[15 ліпеня]] [[1898]] года ва ўзросце 65 гадоў<ref>Надежда Усова. Наказной атаман...атаман… с. 147</ref>. Уладанні князя спярша перайшлі да жонкі, княгіні [[Клеапатра Міхайлаўна Святаполк-Мірская|Клеапатры Міхайлаўны]], а пасля да сына [[Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі|Міхаіла]]<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с.69</ref>.
 
У гэты час узрастае цікавасць да Мірскага замка як да помніка старажытнай культуры. У [[1915]] годзе ў шостым томе "«[[Древности|Древностей]]"» з'явіўся артыкул [[Юзаф Ядкоўскі|Ю. Ядкоўскага]] пра замак у Міры з вялікай колькасцю фотаздымкаў, малюнкаў і абмерных чарцяжоў. Артыкул Ядкоўскага сыграў важную ролю не толькі ў навуковым даследаванні помніка архітэктуры, але і ў ратаванні помніка<ref>Калнін В. В.  Мірскі замак. с. 113</ref>.
[[Выява:Святаполк-Мірскі на гаўбцу.JPG|thumb|злева|Князь [[Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі|Міхаіл Святаполк-Мірскі]] на гаўбцу замка]]
Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі, які да гэтага служыў у пасольстве Расіі ў [[Лондан]]е, прыняў рашэнне аднаўляць не згарэлы ў 1914 годзе новы палац, а стары замак<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с. 32</ref>. Працы па аднаўленню замка пачаліся ў [[1922]] годзе і працягваліся 16 гадоў. За перыяд 1922—1929 гадоў была поўнасцю адноўлена паўднёва-заходняя вежа, муроўка сцен усходняга корпуса палаца. Пасля [[Вялікая дэпрэсія|эканамічнай дэпрэсіі]] з [[1934]] па [[1939]] было адноўлена пяць пралётаў усходняга крыла палаца і дзве вежы: паўднёва-ўсходняя і частка паўночна-заходняй<ref>Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення...аднаўлення… с.151</ref><ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 44</ref>.
[[Выява:Рэканструкцыя замка ў 20 гг. 20 ст..JPG|thumb|Рэканструкцыя замка ў 20-я гады 20 ст.]]
З усіх залаў, спраектаваных варшаўскім архітэктарам [[Тэадор Бурш|Тэадорам Буршам]], атрымалася завяршыць толькі ''Слановую''<ref>Шишигина-Потоцкая К. Я.  Замки Мирский и Несвижский. с.19</ref>). У замак была падведзена вада і электрычнасць, працавала каналізацыя і тэлефон<ref>Хілімонаў В.  А.  Мірскія былі. с.14</ref>. Увогуле, ажыццяўленне аўтарскіх задум было далёкім ад літаральнага<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с. 32</ref>. Так, праломы ва ўсходняй сцяне па прапанове студэнт-архітэктара Стэфана Пысевіча забудавалі вітой лесвіцай з гаўбцом, якая атрымала назву "«''сходы Стэфана''"»<ref>Калнин В.  В.  Мирский замок. с. 34</ref>. На паўднёвай вонкавай замкавай сцяне быў уладкован невялікі гаўбечак, які стаў для князя любімым месцам зацішку<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с.95</ref>. Разам з тым ацалелыя фрагменты і руіны замка ўпершыню разглядаліся як культурная каштоўнасць<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с. 33</ref>.
 
Князь Міхаіл не меў сем'і і нашчадкаў, у [[1937]] годзе ён усынавіў пляменніка [[Аляксандр Дзмітрыевіч Святаполк-Міркі|Аляксандра Дзмітрыевіча]], якому ў [[1938]] годзе і перайшоў замак. Аляксандр, маючы [[Румынія|румынскі]] пашпарт, каб атрымаць польскае грамадзянства ў тым жа годзе жаніўся на польцы, 22-гадовай графіні Катажыне Бнін-Бнінскай. З надыходам на землі [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] ў верасні [[1939]] года яны былі арыштаваны, але дзякуючы дыпламатычным сувязям пазбеглі высылкі ў [[Сібір]]<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с. 69-70</ref>.
 
=== Замак у савецкі час ===
[[Выява:Замак у 50 гг. 20 ст..JPG|thumb|Выгляд паўднёва-заходняй вежы ў 1950-я гады]]
У [[1939]]  г. ў сценах замка была размешчана вытворчая арцель. Падчас [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] ў [[1942]]  г. ў замку знаходзілася гета, куды гітлераўцы сагналі каля 1800 мясцовых [[яўрэі|яўрэяў]]. Сярод вязняў была створана група супраціўлення, і [[9 жніўня]] 1942  г. быў здзейснены пабег больш за 250 яўрэяў, а яшчэ праз тры дні людзі, якія засталіся ў гета, былі расстраляны гітлераўцамі ў лесе на месцы [[Замкавы парк, Мір|Італьянскага саду]].
На момант прыходу [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] ў Міры засталося толькі каля 40 яўрэяў. У памяць аб яўрэях Міра, загінуўшых у час [[Халакост|Катастрофы]], [[Яўрэйскі Нацыянальны фонд]] сумесна з муніцыпалітэтам [[горад Іерусалім|горада Іерусаліма]] стварылі цэльны лясны масіў у паўночным [[Іерусалім]]е  — лес Мір. Першыя 1000 дрэў былі высаджаны ў пачатку 80-х гадоў на сродкі Розы Цвік, якая разам з мужам выратавалася падчас знішчэння<ref>Ірына Махоўская, Ірына Раманава Халакост у мястэчку Мір паводле матэрыялаў вуснай гісторыі. с.150</ref>.
[[Выява:Працы па часовай кансервацыі Мірскага замка. 1971.JPG|thumb|злева|Працы па часовай кансервацыі Мірскага замка, [[1971]] год]] год
Пасля вызвалення Міра ў ліпені [[1944]] года ў прыдатных для пражывання памяшканнях знайшлі сабе прыстанішча мясцовыя пагарэльцы, апошняя сям'я выселілася з замка ў [[1962]] годзе. У 1960-я гады замак заставаўся без увагі, толькі некаторыя памяшканні выкарыстоўваліся як складскія<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с. 34</ref>.
 
У 50-я гады ў замку працаваў архітэктар [[АнатолійАнатоль Якаўлевіч Міцянін|А.  Я.  Міцянін]]<ref>Калнин В.  В.  Мирский замок. с. 36</ref>. У [[1968]] годзе створаны Спецыяльныя навукова-рэстаўрацыйныя вытворчыя майстэрні, адным з першых аб'ектаў іх працы становіцца Мірскі замак. Пачалося вывучэнне помніка з мэтай яго рэстаўрацыі, у [[1971]] годзе была выканана часовая кансервацыя муроў<ref>Калнін В. В.  Мірскі замак. с. 130</ref>.
 
У кастрычніку [[1978]] года з'явілася Пастанова [[Савет Міністраў Беларускай ССР|Савета Міністраў Беларускай ССР]] аб рэстаўрацыі Мірскага замка і будаўніцтве ў пасёлку Мір мастацкага прафтэхвучылішча. Была створана комплексная праектная група па вывучэнню архітэктурна-гістарычнага ансамбля ў Міры і вырашэнню праблем яго захавання, вынікам працы групы ў [[1981]] годзе стаў праект рэстаўрацыі і прыстасавання Мірскага замка<ref name="Калнін В.В. Мірскі замак. с. 135">Калнін В. В.  Мірскі замак. с. 135</ref>.
 
== Рэстаўрацыя замка ==
 
Першы варыянт праекта рэканструкцыі замка з адаптацыяй яго для размяшчэння мастацкай прафесійна-тэхнічнай установы быў прапанаваны напачатку 1980-х гадоў архітэктарамі О. Атас, С. Верамейчыкам, [[Вялянцін Калнін|В. Калніным]] і археолагам [[Алег Анатольевіч Трусаў|А. Трусавым]].
[[Выява:Belarus-Mir-Castle-6.jpg|thumb|Замак падчас рэстаўрацыі, усходні бок, [[2005]] год]] год
Пытанні рэстаўрацыі Мірскага замка дакладваліся ў кастрычніку [[1982]] годзе на рэгіянальнай канферэнцыі Савецкага камітэта ИКОМОС (рэспублік Савецкай [[Прыбалтыка|Прыбалтыкі]] і [[Беларуская ССР|Беларускай ССР]]) у [[горад Клайпеда|горадзе Клайпедзе]]. [[25 ліпеня]] [[1983]] адбылася ўрачыстая закладка ў паўднёвую сцяну замка цэглы з датай пачатку рэстаўрацыі помніка. Гэту ганаровую місію даручылі студэнцкаму будаўнічаму атраду "«Спадчына"» [[Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы|Гродзенскага ўніверсітэта]].
 
[[12 красавіка]] [[1993]] года, з вялікай пышнасцю, у прысутнасці кіраўнікоў незалежнай Беларусі, адбылося адкрыццё першай экспазіцыі ў рэстаўрыраванай паўднёва-заходняй вежы<ref name="Калнін В.В. Мірскі замак. с. 135"/>, а па выніках работ у тым жа годзе Мірскі замак ганараваны Дыпломам адзнакі прэстыжнай міжнароднай арганізацыі "«[[Europa Nostra]]"». У далейшым навуковая канцэпцыя рэстаўрацыі і прыстасавання замка дакладвалася экспертам [[ЮНЕСКА]], якія наведалі Мірскі замак з мэтай вызначэння адпаведнасці разглядаемага аб'екта крытэрыям [[Сусветная спадчына|Спіса Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА]]. У 2000 годзе замкавы комплекс "«Мір"» быў уключаны ў Спіс спадчыны ЮНЕСКА<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с. 46</ref><ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с. 56-57</ref>.
 
У [[1987]] Мірскі замак быў перададзены на баланс [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь]], які прыступіў да стварэння канцэпцыі будучай музейнай экспазіцыі. У [[2002]] на калегіі [[Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь|Міністэрствы культуры]] канцэпцыя была разгледжана і ўхвалена; у жніўні таго ж года яна была надрукавана ў газеце "«Культура"»<ref>Мирский замок: история создания и современность, А.  С.  Судакова, с.51</ref>.
 
== Выкарыстанне замка ў сучасны перыяд ==
У [[1997]] годзе праект прыстасавання Мірскага замка быў папраўлены, каб забяспечыць магчымасць правядзення на яго базе міжнародных сустрэч на вышэйшым і дыпламатычным узроўнях, а таксама розных кангрэсаў, канферэнцый і іншых масавых мерапрыемстваў.
 
Частка замка была прыстасавана пад размяшчэнне гасцініцы. Пры гэтым, каб павялічыць колькасць месцаў для пражывання, трэці ярус быў падзелены на два ўзроўні. Такім чынам, атрымалася 10 гасцінічных нумароў, з іх 4 - — двухмесных, 1 - — апартаменты<ref>Светлана Бекша. Реставрация и устройство интерьеров апартаментной части мирского замка. с. 61</ref>. Памяшканні гасцініцы абсталяваны сістэмамі [[інтэлектуальны дом|інтэлектуальнага дому]], пры гэтым узровень абсталяванасці помніка інтэлектуальнымі сістэмамі максімальны ў Рэспубліцы Беларусь і параўнальны толькі з аналагічнымі паказчыкамі [[Гатэль «Еўропа»|гасцініцы "«Еўропа"»]] ў [[Мінск]]у. Гэта дазваляе праводзіць на базе Мірскага замка мерапрыемствы на вышэйшым узроўні.
 
Прыстасаванне Мірскага замка да новых умоў жыццядзейнасці прывяло да арыгінальных рашэнняў яго інжынернага абсталявання. Але размяшчаць тэхнічнае абсталяванне ў арыгінальных інтэр'ерах нельга, таму ўся тэхнічная частка комплексу знаходзіцца ў дадатковай падземнай прыбудове<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с. 53</ref>.
 
== Крытыка рэстаўрацыі і музеіфікацыі замка ==
[[Выява:Гарматы. Мірскі замак.jpg|справа|thumb|200px|Музейная экспазіцыя выклікала крытыку, што замест арыгінальных рэчаў дэманструецца сучасныя муляжы]]
Рэалізаваны праект рэстаўрацыі вызваў крытыку сярод спецыялістаў. Адной з крытычных заўваг было сцвярджэнне, што замак стаў выглядаць новенькім, амаль сувенірным вырабам; а замест першапачатковай паверхні атынкаваных частак з'явілася акрылавая паверхня, пафарбаваная ў ружовы колер. Іншы пункт крытыкі адносіўся да навакольнага асяроддзя помніка: элементы добраўпарадкавання (тратуарная плітка, агароджа, уваходны павільён, дарожкі) не адпавядае духу помніка. Выклікала нараканне і рэстаўрацыя [[капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх|капліцы-пахавальні Святаполк-Мірскіх]]. Згодна са сцвярджэннямі спецыялістаў, помнік згас пад слоем акрылу, і такім чынам быў зроблены амаль камерцыйны аб'ект<ref>Армэн Сардараў. Мірскі замак: архітэктура і рынак</ref>.
 
Рэалізаваная ў Мірскім замку музейная экспазіцыя таксама выклікала мноства пытанняў сярод спецыялістаў. Адна з праблем у тым, што залы былі запоўнены выпадковымі прадметамі і новабудамі (копіямі, рэпрадукцыямі, макетамі іншых замкаў), што не стварае гістарычнай атмасферы помніка<ref>Надежда Высоцкая. Немного о главном. с. 66</ref>. Пышныя залы запоўнены вялікай колькасцю выпадковых і непатрэбных рэчаў, якія стылістычна не звязаны ні з інтэр'ерамі, ні з гісторыяй самога замка<ref>Надежда Высоцкая. Немного о главном. с. 67</ref>.
 
У адказ музейныя работнікі заяўляюць, што арыгіналы тых эпох можна атрымаць толькі ў вельмі рэдкіх выпадках, і што аб'ём фінансавання, які амаль цалкам ішоў на рэстаўрацыю помніка, не дазваляў закупляць дарагія і рэдкія экспанаты<ref>Алёна Карпенка. Магнацкія інтэр'еры. Спроба рэканструкцыі</ref>.
Радок 262 ⟶ 263:
Замак уяўляе сабой [[квадрат]]ны ў плане будынак з выступаючымі па вуглах магутнымі [[вежа]]мі вышынёй каля 25 [[метр]]аў. Пятая, заходняя вежа, з'яўляецца брамнай, і калісьці мела пад'ёмны [[мост]] цераз шырокі роў. Таўшчыня сцен дасягала 3 метраў пры вышыні каля 13 м<ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 40</ref>.
 
У пластычным афармленні замка выкарыстаны характэрныя для беларускай готыкі выяўленчыя сродкі: гатычная муроўка (чаргаванне тычка і лажка) з умураванымі камянямі і выкарыстаннем [[Клінкерная цэгла|клінкернай цэглы]], падзел сцен разнастайнымі па форме атынкаванымі нішамі, арнаментальныя цагляныя паясы<ref>Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, с. 437</ref>. Унутраныя плоскасці ніш, цяг і паясоў былі атынкованы ў белы колер, што ў спалучэнні з цёмначырвонай фактурай асноўнага поля цагляных сцен і цёмнымі плямамі [[амбразура]]ў, у значнай ступені спрыяла выразнасці яго архітэктуры<ref name="А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.12">А.  Я.  Митятин. Замок в Мире. с.12</ref>. Некаторыя даследчыкі лічаць, што арнаментальнае аздабленне Мірскага замка, таксама, як арнамент [[Беларускі нацыянальны касцюм|народнага адзення]], прызначалася для адагнання злых духаў і абароны гаспадароў ад злой долі<ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 41</ref>, магутныя абарончыя прыстасаванні не падкрэсліваюцца, а наадварот, як бы адводзяцца на другі план<ref name="А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.12"/>.
 
Нягледзячы на арыгінальнасць аблічча Мірскага замка, па сваёй схеме ён у пэўнай ступені нагадвае цагляныя замкі-манастыры Паўночнай Польшчы і Прыбалтыкі і манастырскія крэпасці [[Малдова|Малдавіі]] і [[Румынія|Румыніі]]<ref>Калнин В.  В.  Мирский замок. с. 11</ref>.
 
=== Асаблівасці архітэктуры сцен ===
[[Выява:Сцены Мірскага замка. Паўднёвая галерэя.JPG|thumb|Паўночная галерэя замкавых сцен]]
Сцены Мірскага замка адметныя тым, што мелі тры ярусы бою. Ніжнюю частку сцен праразалі гарматныя байніцы падэшвавага бою; сярэдні ярус на вышыні 8  м ад зямлі меў выгляд [[калідор]]а-галерэі вышынёй каля 2  м, які злучаў паміж сабою ўсе вежы<ref>А.  Я.  Митятин. Замок в Мире. с.10</ref>; верхні ярус уяўляў баявую пляцоўку на самым версе сцяны<ref>Ткачев М.  А.  Замки Беларуси. с. 140</ref>. Завяршаліся сцены прамавугольнымі зубцамі; на адной са сцен захаваліся [[машыкуль|машыкулі]]<ref>Бохан, Ю.  М.  Побыт феадалаў...феадалаў… с.63</ref>.
 
Сцены палаца і замка пастаўлены на масіўных падмурках глыбінёй каля 4-4,5 метраў. Падмуркі выкладзены з буйнага каменя і цэглай у якасці запаўняльніка. Сцяна складаецца з трох пластоў  — двух вонкавых, выкладзеных змяшаным мурам, паміж якімі зроблена забутоўка дробным каменем і цагляным боем на вапнавым цесце<ref>А.  Я.  Митятин. Замок в Мире. с.11</ref>. Ніжнія часткі замкавых сцен і веж выкладзены змяшаным мурам вышынёй ад 1,2 да 7,3 метра. Верхнія часткі сцен і веж выкладзены з цэглы цёмна-чырвонага колеру, якая мае назву ''Літоўскай''. Пераважны памер цэглы 10Х15Х30 см<ref>А.  Я.  Митятин. Замок в Мире. с.10-11</ref>, вагой каля 6 кг<ref>В. Калнин. Жизнерадостный замок эпохи сурового средневековья</ref>.
 
Па перыметры сцен на вышыні каля 8  м ад зямлі праходзіць арнаментальны цагляны пояс шырынёй каля 70  см з шасці радкоў цаглянага мура<ref>Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, с.437</ref>. Верхні і ніжні рады  — цэгла, пакладзеныя на вугал у выглядзе традыцыйнага [[парэбрык]]а. Паміж імі праходзіць пояс, пабелены [[вапна]]й, які выразна вылучаецца на чырвоным фоне цаглянай сцяны<ref name="ReferenceB"/>.
 
Для дасягнення выразнасці кампазіцыі будаўнікі актыўна ўжывалі папраўкі на аптычныя ілюзіі - — [[курватура|курватуры]]: ўсе сцены злёгку выгнуты ў плане<ref>Дмитрий Бубновский. История создания...создания… с.15</ref>.
 
На ўчастку паўночнай сцяны захаваліся дзве нішы і скразная адтуліна для сцёку вады, таксама ў замку меўся прыбіральня (туалет), якая ўяўляла сабой звычайны эркер, які навісаў над вонкавай гранню паўночнага ўчастку заходняй сцяны. У замку захавалася і дзейнічае сістэма скіду ліўневых сцёкаў з тэрыторыі двара<ref>Дмитрий Бубновский. История создания...создания… с.20</ref>.
 
На ўчастку паўночнай сцяны захаваліся дзве нішы і скразная адтуліна для сцёку вады, таксама ў замку меўся прыбіральня (туалет), якая ўяўляла сабой звычайны эркер, які навісаў над вонкавай гранню паўночнага ўчастку заходняй сцяны. У замку захавалася і дзейнічае сістэма скіду ліўневых сцёкаў з тэрыторыі двара<ref>Дмитрий Бубновский. История создания... с.20</ref>.
=== Асаблівасці архітэктуры веж ===
[[Выява:Мір. Паўночна-усходняя Вежа..jpg|thumb|200px|Паўночна-ўсходняя вежа першапачаткова задумвалася як жылая, пра што сведчыць дэкор і інтэр'еры вежы]]
Акцэнт у мастацкім афармленні Мірскага замка быў зроблены на вежах. Архітэктурная апрацоўка іх фасадаў заснавана на чаргаванні рознай формы і велічыні дэкаратыўных [[ніша|ніш]](у некаторых з іх знойдзены [[фрэска]]вы роспіс<ref>Археалогія Беларусі. с. 93</ref>), цяг і арнаментальных паясоў<ref name="ReferenceB"/><ref>Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, с. 437</ref>. Гэты прыём меў шырокае распаўсюджанне ў беларускай архітэктуры [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] (у [[франтон]]ах [[Царква Святога Міхаіла, Сынкавічы|Сынковічскай]] і [[Свята-Раства-Багародзіцкая царква, Мураванка|Маламажэйкаўскай]] цэркваў)<ref name="А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.12"/>.
 
Усе вежы маюць аднолькавую аб'ёмную кампазіцыю  — ніжняя чатырохгранная частка, на якой змяшчаецца васьмігранае завяршэнне<ref>Бохан, Ю.  М.  Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV  — сярэдзіне XVII стагоддзя. с.62</ref>. Вежы замка канструктыўна і стылістычна блізкія паміж сабой і ў той жа час кожная з іх мае сваё індывідуальнае архітэктурнае аблічча. Мастацкае дасканаласць [[фасад]]а замка асабліва падкрэсліваецца прадуманасцю і злучнасцю арнаментальных паясоў веж<ref name="ReferenceB"/>. Яны збудаваны з такім разлікам, каб было зручна весці флангавы агонь уздоўж праслаў сцен<ref>Бохан, Ю.  М.  Побыт феадалаў...феадалаў… с.62</ref>. У вежах для мэт фартыфікацыі меліся каміны<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с. 20</ref>. Большасць вежавых [[Байніца|байніц]] прызначалася для стральбы з [[гармата|гармат]]. Усе вежы спланаваны як самастойныя вузлы абароны<ref>Ткачев М.  А.  Замки Беларуси. с. 136—137</ref>.
 
Падмуркі веж выкладзены з камянёў, далей ідзе змешаная каменна-цагляная і цагляная муроўка. Таўшчыня сцен каля асновы складае каля 3  м, уверсе 2,2  м. Завяршаліся вежы [[машыкуль|машыкулямі]]<ref>Бохан, Ю.  М.  Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV  — сярэдзіне XVII стагоддзя. с.62-63</ref>.
 
=== Архітэктура ўязной вежы ===
[[Выява:Мірскі замак. Від на ўязную вежу.JPG|thumb|злева|Уязная вежа. Від з боку замкавага двара]]
З усіх веж Мірскага замка ўязная з'яўляецца найбольш цікавай, яркай і дасканалай<ref>Шишигина-Потоцкая К. Я.  Замки Мирский и Несвижский. с.6</ref>. Яна мае вышыню 25 метраў, стаіць на падмурку памерамі 12х12  м. Вежа ўпрыгожана арнаментальнымі паясамі і дэкаратыўнымі нішамі рознага памеру і формы, якія спалучаюць у сабе традыцыйныя прыёмы і сродкі аздаблення мясцовага каменнага дойлідства<ref>Ткачев М.  А.  Замки Беларуси. с. 138</ref>: [[Старажытная Русь|старажытнаславянскі]] [[парэбрык]], і аркатурныя [[Фрыз, архітэктура|фрызы]], а таксама [[ніша|нішы]]<ref>Мирский замок: история создания и современность, А.  С.  Судакова, с.50</ref>. На другім паверсе размяшчалася [[капліца]]. Знізу пачыналіся каменныя ўсходы, якія ішлі ў тоўшчы сцяны да чацвёртага паверха, адкрываючы выйсце на кожны ярус бою. Завяршалася вежа поясам «варавых акон»<ref>Ткачев М.  А.  Замки Беларуси. с. 139</ref>.
 
Існавала цікавая сістэма блакавання ўваходу: праезд на ўязную вежу быў падняты на 1,5  м вышэй навакольнай тэрыторыі <ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.17</ref>. Адзіны праезд у замак праразаў увесь першы паверх вежы, ён меў двое [[дуб]]овых варот. Акрамя таго, створ варот быў дадаткова абаронены [[герса]]й (якая, аднак, не ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах, таму некаторыя даследчыкі выказваюць сумненні ў яе існаванні)<ref>Мікалаў Волкаў. Да пытання аб існаванні герсы ў браме Мірскага замка. с. 49-51</ref> ). Яна апускалася з другога паверха і дазваляла імгненна зачыніць уваход у замак<ref>Ткачев М.  А.  Замки Беларуси. с. 138—139</ref><ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.18</ref>. Для прадухілення спроб знішчэння сістэмы замыкання над уездам быў зроблен [[машыкуль]]  — адтуліна, праз якую на нападаючых зліваўся кіпень, смала або скідваліся камяні<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.17</ref>.
 
У канцы XVI ст. вароты былі дадаткова ўмацаваны, да іх прыбудавалі [[барбакан]]. Па цэнтры яго праразаў варотны праём на два палатны<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с. 73</ref>. Тут таксама была баявая галерэя  — памост для стралкоў. У сярэдзіне барбакана выкапалі катлаван глыбінёй 2  м, які закрываўся адмысловым пад'ёмным мостам. Барбакан існаваў да канца [[XIX ст.]]<ref>Ткачев М.  А.  Замки Беларуси. с. 139—140</ref>.
 
У вежы паводле апісання інвентароў [[1681]] і [[1688]] гадоў знаходзілася вязніца, яна складалася з двух памяшканняў: першае пры ўваходзе называлася ''Верхняя турма'', другое  "«склеп пад брамай"» (''Ніжняя турма''). Такі падзел адпавядаў нормам пакарання [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588|Статута 1588 года]]<ref>Валянцін Калнін. Зняволенне і пакаранне...пакаранне… с.16-18</ref>. Ніжняя турма лічылася значна больш цяжкім пакараннем і знаходзілася ў пограбе памерамі 6x4,5  м і 2,7  м вышынёй на глыбіні 4  м ад узроўню праезду<ref>Валянцін Калнін. Зняволенне і пакаранне...пакаранне… с.19-22</ref>.
 
У канцы XVI ст. ў надбрамным памяшканні была зроблена капліца, да якой праз галерэю на паўночным фрагменце заходняй сцяны быў зроблены ход у ізноў збудаваны паўночны палацавы корпус. Ва ўсходняй нішы малельнай залы ў стылі [[маньерызм]]у быў устаноўлены алтар [[святы Хрыстафор|св. Хрыстафора]]<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.25-26</ref>.
 
На трэцім паверсе брамы меўся вялікі гадзіннік з боем, цыферблат гадзінніка са стрэлкай размяшчаўся на вонкавай сцяне вежы<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с. 73</ref>.
 
Паводле дадзеных інвентара замка [[1688]]  г., каля варотнай вежы стаялі тры жалезныя гарматы<ref>Ткачев М.  А.  Замки Беларуси. с. 139</ref>.
 
=== Архітэктура паўднёва-заходняй вежы ===
[[Выява:Г.п. Мір - Мірскі замак PICT1655.jpg|thumb|злева|Паўднёва-заходняя вежа]]
З усіх вуглавых веж, збудаваных у XVI ст., амаль цалкам захавалася паўднёва-заходняя, якая дазваляе вывучыць сістэму планіроўкі і арганізацыю бою ўсіх паверхаў. Падмурак вежы з'яўляецца некалькі перакошаным квадратам памерам 10x10  м з глыбінёй залажэння 4  м, складзены з [[валун]]оў даўжынёй да 1,5  м. Вышыня вежы 23 м<ref>Ткачев М.  А.  Замки Беларуси. с. 137</ref>.
 
[[Файл:Лесвіца ў вежы. Мірскі замак.jpg|міні|Каменныя ўсходы вежы]]
Усярэдзіне вежа падзелена на пяць ярусаў. На першым паверсе размяшчалася сем гарматных байніц, якія фланкавалі агнём замкавыя вароты, заходнюю і паўднёвую сцены. На другі паверх, дзе стаяла шэсць гармат, вялі стромкія вузкія каменныя ўсходы. У [[XX стагоддзе|XX ст.]] на месцы некаторых байніц зрабілі вялікія вокны. Перакрыцце другога паверху вежы - — скляпеністае, а астатніх трох  — па бэльках. На верхніх паверхах былі байніцы, разлічаныя на агонь, які вялі з гармат і ручной агнястрэльнай зброі. На ўзроўні чацвёртага паверха сцяны вежы пераходзяць у "«васьмярык"». На самым верху вежавай сцяны месцамі захаваліся паўзакладзеныя цэглай "«варавыя вокны"»<ref>Ткачев М.  А.  Замки Беларуси. с. 137—138</ref>.
 
Для зручнасці пад'ёму наверх ваеннага рыштунку і амуніцыі ў вежы быў спраектаваны так званы "«замкавы ліфт"». З самага верху вежы з цэнтра ўніз да каменнага перакрыцця трэцяга яруса апускаўся перакінуты праз бэльку ці жалезны каток шнур-вяроўка. У драўляных перакрыццях былі зроблены адмысловыя адтуліны, якія закрываліся адкіднымі дзверцамі. З замкавага двара ў сваю чаргу мелася прыстасаванне для дастаўкі грузаў на трэці ярус. "«Замкавы ліфт"» захаваўся да нашага часу і экспануецца ў вежы<ref>Анатоль Бутэвіч. Таямніцы Мірскага замка. с. 74-75</ref>.
 
Астатнія вежы адрозніваюцца ад паўднёва-заходняй памерамі асноў, аб'ёмам памяшканняў і некаторымі дэталямі. Усе яны вельмі падобныя паміж сабой унутранай планіроўкай, аб'ёмна-прасторавым рашэннем і прызначэннем памяшканняў.
 
=== Архітэктура палацавага комплексу ===
[[Файл:Вінны скляпок. Мірскі замак.jpg|міні|злева|Вінны скляпок]]
[[Выява:Мірскі замак. Выгляд на палац.JPG|thumb|Палацавы комплекс. Від з паўднёва-заходняй вежы]]
Пабудова палацавых карпусоў замка мела сістэматызаваны характар. Склеп і першы паверх выкарыстоўваліся як каморы. Другі быў прызначаны для прыслугі, трэці  — для гаспадароў. Планоўка склепа і ніжніх ярусаў абодвух крылаў палаца ўяўляла сабою рад секцый, размешчаных перыядычна. Прыгатаванне ежы ажыццяўлялася ў самім замку, дзе да паўднёвай (з боку двара) і заходняй сценам прыбудавалі кухню, бровар і пякарню. З вонкавага боку да паўднёвай сцяны была прыбудавана стайня.
 
Лічыцца, што архітэктурныя і канструктыўныя рашэнні акон запазычаны з [[Італія|Італіі]]. Вокны ўяўлялі сабою адну нітку аднакаляровага [[вітраж]]а ў металічнай раме, устаўленай у каменнае апраўленне. Механічнае іх выкарыстанне ў кліматычных умовах Беларусі стварала дадатковыя праблемы ацяплення памяшканняў, асабліва ў верхніх пакоях. Вялізныя памеры акон выклікалі значныя страты цяпла, кампенсаваць якія спрабавалі ўсталяваннем вялікай колькасці вялікіх пячэй. У велізарных парадных памяшканнях дадатковыя печы нетыповай для [[рэнесанс]]нага перыяду канструкцыі з размяшчэннем топкі знізу ўсталёўвалі ля вонкавых сцен.
Радок 325 ⟶ 327:
=== Бастыёны ===
[[Выява:Belarus-Mir-Castle-9.jpg|thumb|злева|Захаваны паўночна-заходні бастыён]]
Напачатку [[XVII стагоддзе|XVII ст.]] вакол Мірскага замка былі насыпаны [[бастыён]]ныя ўмацаванні з гліны, буйнага пяску і землі. Яны мелі выгляд магутнага чатырохкутніка памерамі 170x150  м так званага галандскага тыпу, і сталі першай лініяй абароны замка<ref>Ткачев М.  А.  Замки Беларуси. с. 140</ref>. Існуе меркаванне, што па вуглах былі не класічныя бастыёны, а своеасаблівыя платформы, на якія ставіліся драўляныя вежы.
 
Да нашага часу захаваліся паўночна ўсходні бастыён, паўночная і часткова заходняя ўсходняя курціны вышынёй 4  м. Раней земляныя валы былі вышынёй да 9  м, перад імі меўся роў, які напаўняўся вадой пры дапамозе сістэмы ставоў<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с.76</ref>. Адным з асноўных недахопаў бастыённых умацаванняў Мірскага замка была невялікая вышыня вала, што не дазваляла закрыць палац ад варожага абстрэлу. На версе вала не захавалася рэшткаў землянога [[бруствер]]а. Яго ролю мог выконваць драўляны [[паркан]] ці рады кашоў-габіёваў з байніцамі для стралкоў і [[амбразура]]мі для гармат<ref>Мікалай Волкаў. Фартыфікацыя і ўзбраенне Мірскага замка. с.19-20</ref>.
 
== Фартыфікацыя і ўзбраенне Мірскага замка ==
{{main|Фартыфікацыя і ўзбраенне Мірскага замка}}
Мірскі замак быў пабудаваны на невялікім узвышшы ля сутокі рэчак [[рака Міранка|Міранкі]] і Замкавай. Раўнінны характар мясцовасці абумовіў залажэнне ўмацавання правільнай формы: праслы абарончых сцен даўжынёй 55—60 метраў утвараюць блізкі да квадрата ўнутраны двор-дзядзінец. Па вуглах замка цалкам выступаюць за перыметр сцен чатыры фланкіруючыя вежы, пятая вежа-брама пабудавана пасярэдзіне заходняй сцяны. Правільная канфігурацыя муроў стварала найлепшыя ўмовы для абароны сцен з вуглавых веж<ref>Мікалай Волкаў. Фартыфікацыя і ўзбраенне Мірскага замка. с. 13</ref>.
[[Выява:Mir14.JPG|thumb|злева|250px|Замкавыя вежы былі сапраўднымі цэнтрамі абароны замка, яны вынесены за перыметр сцен, што стварала дадатковыя ўмовы для вядзення агню]]
Агульны рысунак фартыфікацыі першапачатковага замка меў наступны выгляд. На далёкай адлегласці ворага стрымлівала артылерыя, размешчаная на трох вуглавых вежах; падыходы да сцен закрывалі востраколы і сухі ці напоўнены вадою роў. Каля саміх замкавых сцен агонь вёўся з [[рушніца|рушніц]] і [[гакаўніца|гакаўніц]] з вуглавых веж, машыкуляў і з байнічнага пояса ў праслах сцен<ref>Мікалай Волкаў. Фартыфікацыя і ўзбраенне Мірскага замка. с. 16</ref>.
[[Выява:Belarus-Mir-Castle-17.jpg|thumb|справа|250px|Байніцы ў паўночнай сцяне]]
Абарона замка была сканцэнтравана ў вежах, якія былі сапраўднымі цэнтрамі абароны замка. Першы, чацвёрты і пяты паверхі прызначаліся для стралкоў з ручной агнястрэльнай зброяй, другі для ўстаноўкі цяжкіх [[гакаўніца|гакаўніц]] і гармат-фоглераў, а трэці - — для вядзення агню на далёкую адлегласць<ref>Мікалай Волкаў. Фартыфікацыя і ўзбраенне Мірскага замка. с. 14-15</ref>. Для размяшчэння гармат на трэцім паверсе былі патрэбны вялікія байніцы, таму да гэтага ўзроўню вежы захоўваюць чатырохгранную форму. Далей вежа ператвараецца ў васьміграннік, што стварала магчымасць пашырыць вобласць абстрэлу вакол вежы, пакрываючы "«мёртвыя зоны"» перад вугламі чатырохгранніка<ref>Мікалай Волкаў. Фартыфікацыя і ўзбраенне Мірскага замка. с. 15</ref>.
 
Адрозніваецца ад іншых паўночна-усходняя вежа, у ёй пераход з чатырохгранніка ў васьміграннік адбываецца на ўзроўні трэцяга паверха. Гэты факт і яе надзвычай багатае дэкаратыўнае афармленне тлумачыцца тым, што вежу маглі выкарыстоўваць як жылую<ref>Мікалай Волкаў. Фартыфікацыя і ўзбраенне Мірскага замка. с. 15</ref>. У вежы-браме першы паверх займае праезд брамы, а на другім паверсе знаходзіцца капліца, пачынаючы з трэцяга паверха вежа пераходзіць у васьміграннік. У вежы ўсе баявыя ўзроўні прызначаліся для стралкоў з ручной агнястрэльнай зброяй<ref>Мікалай Волкаў. Фартыфікацыя і ўзбраенне Мірскага замка. с. 15</ref>. Абарончыя элементы Мірскага замка акрамя свайго прамога прызначэння займалі значную ролю ў дэкаратыўным аздабленні збудавання, яны надавалі архітэктуры замка святочнасць, урачыстасць<ref>Калнин В.  В.  Мирский замок. с. 12</ref>.
 
Звесткі пра гарматы ў Міры вельмі скупыя. Даследчыкі лічаць, што гарматы маглі знаходзіцца ў байніцах, а ў брамнай вежы меліся "«3 жалезныя гарматы, неапраўленыя"». У "«Апісанні рэчаў у мірскім скарбцы"» [[1636]] года ўпамінаецца невялікая гармата "«спіжовая дзялка"» з 30 ядрамі, якая знаходзілася ў паўднева-ўсходняй вежы<ref>Мікалай Волкаў. Фартыфікацыя і ўзбраенне Мірскага замка. с. 12</ref>. Вядома, што ў арсенале мелася 56 гакаўніц, 20 "«меншых"» гакаўніц, 8 гакаўнічных і 15 паўгакаўнічных ствалоў, 15 "«''кабыл''"», альбо "«''старасвецкіх пулгакаў''"» (паўгакаўніц). Большасць зброі трапіпа ў замак яшчэ пры [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|Мікалаю Радзівілу Сіротку]], аднак некаторая зброя магла захоўвацца ў замку яшчэ з першай паловы XVI ст. Гакаўніцы заставаліся асноўнай зброяй для абароны замка яшчэ ў першай палове [[XVII ст.]]
У [[1660]] годзе ў замку засталося 11 гакаўніц, 12 неапраўленых кнотавых мушкетаў, 4 самапалы з 55 мушкетамі. У хуткім часе значная частка зброі была адпраўлена ў [[Нясвіж]]<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с.73</ref>, а ў Мірскім замку засталося 35 мушкетаў і 1 гакаўніца. Паводле рэестра замка [[1681]] года згадваецца толькі 16 стрэльбаў і 3 мушкетныя ствалы<ref>Мікалай Волкаў. Фартыфікацыя і ўзбраенне Мірскага замка. с. 22</ref>.
 
== Капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх ==
{{main|Капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх}}
[[Выява:Mir44.JPG|thumb|Капліца-пахавальня]]
Капліца-пахавальня была пабудавана як радавая пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх у стылі [[ампір]]у<ref>Архітэктура Беларусі. с. 346</ref>. Знаходзіцца за паўкіламетра на ўсход ад Мірскага замка ў англійскім парку<ref>Ольга Новицкая. Княжеская церковь...церковь… с. 87</ref>, добра праглядалася з сядзібнага дома<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с.92</ref>.
 
Праект царквы-пахавальні быў распрацаваны [[Санкт-Пецярбург|пецярбургскім]] архітэктарам Робертам Робертавічам Марфельдам па заказу [[Клеапатра Міхайлаўна Святаполк-Мірская|Клеапатры Міхайлаўны Святаполк-Мірскай]]. Будаўніцтва магільнага склепа пачалося ў [[1904]] годзе і працягвалася да [[1910]] года (па іншых звестках да [[1911]] года), была асвячона ў гонар Святога Мікалая - — ў памяць пра мужа княгіні Клеапатры - — [[Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі|Мікалая Іванавіча]]<ref>Ольга Новицкая. Княжеская церковь...церковь… с. 87-88</ref>.
 
Асноўны аб'ём будынка прамавугольны ў плане, са зрэзанымі з паўночным баку вугламі і 5-граннай [[апсіда]]й. Галоўны [[фасад]] мае асіметрычна-дынамічную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, дамінантай якой з'яўляецца вежа-званіца (3-ярусная, 4-гранная завершана [[купал]]ам). Галоўны фасад раскрапаваны рызалітам і аздоблены вялікім шматколерным (сіні, вохрысты, залацісты колеры) мазаічным пано — - "«Хрыстос Уседзяржыцель"» і аб'ёмным чаканным гербам-[[картуш]]ам князёў Святаполк-Мірскіх з гербамі двух гарадоў: [[Кіеў|Кіева]] і [[Масква|Масквы]]. Царква складалася з [[прытвор|нартэкса]], храма і алтарнай часткі. [[Крыпта]] храма была разлічана на дваццаць пахаванняў.<ref>Ольга Новицкая. Княжеская церковь...церковь… с. 89-90</ref>.
Праект царквы-пахавальні быў распрацаваны [[Санкт-Пецярбург|пецярбургскім]] архітэктарам Робертам Робертавічам Марфельдам па заказу [[Клеапатра Міхайлаўна Святаполк-Мірская|Клеапатры Міхайлаўны Святаполк-Мірскай]]. Будаўніцтва магільнага склепа пачалося ў [[1904]] годзе і працягвалася да [[1910]] года (па іншых звестках да [[1911]] года), была асвячона ў гонар Святога Мікалая - ў памяць пра мужа княгіні Клеапатры - [[Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі|Мікалая Іванавіча]]<ref>Ольга Новицкая. Княжеская церковь... с. 87-88</ref>.
 
У магільным склепе шэсць пахаванняў: труны князя [[Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі|Мікалая Святаполк-Мірскага]], першапачаткова пахаванага ля сцен [[Траецкая царква, Мір|Нікалаеўскай царквы]], княгіні [[Клеапатра Міхайлаўна Святаполк-Мірская|Клеапатры Міхайлаўны]], іх унучкі Сонечкі (дачкі сына Івана), дваіх сыноў [[Іван Мікалаевіч Святаполк Мірскі|Івана]] і [[Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі|Міхаіла]]<ref>Ольга Новицкая. Княжеская церковь...церковь… с. 91</ref>.
Асноўны аб'ём будынка прамавугольны ў плане, са зрэзанымі з паўночным баку вугламі і 5-граннай [[апсіда]]й. Галоўны [[фасад]] мае асіметрычна-дынамічную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, дамінантай якой з'яўляецца вежа-званіца (3-ярусная, 4-гранная завершана [[купал]]ам). Галоўны фасад раскрапаваны рызалітам і аздоблены вялікім шматколерным (сіні, вохрысты, залацісты колеры) мазаічным пано - "Хрыстос Уседзяржыцель" і аб'ёмным чаканным гербам-[[картуш]]ам князёў Святаполк-Мірскіх з гербамі двух гарадоў: [[Кіеў|Кіева]] і [[Масква|Масквы]]. Царква складалася з [[прытвор|нартэкса]], храма і алтарнай часткі. [[Крыпта]] храма была разлічана на дваццаць пахаванняў.<ref>Ольга Новицкая. Княжеская церковь... с. 89-90</ref>.
 
У [[1939]] годзе царква была разрабавана, пакінутая царкоўная маёмасць вывезена ў [[Свята-Георгіеўская царква, Мір|Свята-Георгіеўскую царкву]], а памяшканні царквы былі перададзены пад збожжасховішча спіртавога завода<ref>Ольга Новицкая. Княжеская церковь...церковь… с. 90</ref>. [[1 снежня]] [[2008]] года царква-пахавальня адкрыла свае дзверы для наведвальнікаў<ref>Ольга Новицкая, Людмила Прокопенко. Княжеская церковь...церковь… с. 87</ref>.
У магільным склепе шэсць пахаванняў: труны князя [[Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі|Мікалая Святаполк-Мірскага]], першапачаткова пахаванага ля сцен [[Траецкая царква, Мір|Нікалаеўскай царквы]], княгіні [[Клеапатра Міхайлаўна Святаполк-Мірская|Клеапатры Міхайлаўны]], іх унучкі Сонечкі (дачкі сына Івана), дваіх сыноў [[Іван Мікалаевіч Святаполк Мірскі|Івана]] і [[Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі|Міхаіла]]<ref>Ольга Новицкая. Княжеская церковь... с. 91</ref>.
 
== Прыдарожная капліца ==
У [[1939]] годзе царква была разрабавана, пакінутая царкоўная маёмасць вывезена ў [[Свята-Георгіеўская царква, Мір|Свята-Георгіеўскую царкву]], а памяшканні царквы былі перададзены пад збожжасховішча спіртавога завода<ref>Ольга Новицкая. Княжеская церковь... с. 90</ref>. [[1 снежня]] [[2008]] года царква-пахавальня адкрыла свае дзверы для наведвальнікаў<ref>Ольга Новицкая, Людмила Прокопенко. Княжеская церковь... с. 87</ref>.
== Прыдарожная капліца==
{{main|Капліца Заслаўскіх, Мір}}
Прыдарожная [[капліца]] ў Міры была пабудавана на пачатку XX стагоддзя (пасля [[1909]] года) на месцы драўлянай капліцы па заказу мясцовай мяшчанкі Францішкі Заслаўскай. Захаваўся ўваходны надпіс: "«Капліца гэта пабудавана Францішкаю Заслаўскай за спачын сына яе Уладзіміра Францавіча Заслаўскага 1909  г."»<ref>Ольга Новицкая, Людмила Прокопенко. Княжеская церковь...церковь… с. 94-95</ref>
 
Капліца ўяўляе невялікі па сваіх памерах будынак, квадратны ў плане. Будынак атынкаваны і пабелены, пакрыты медным дахам, над якім знаходзіцца крыж. У заходняй сцяне маюцца драўляныя дзверы, у паўднёвай і паўночнай - — па аднаму акну. У 30-я гады 20 ст. усярэдзіне капліцы знаходзілася [[Галгофа]]  — крыж з распяццем на падстаўцы<ref>Ольга Новицкая, Людмила Прокопенко. Княжеская церковь...церковь… с. 96-97</ref>.
 
Капліца пабудавана дзеля ўшанавання імені Уладзіміра Францавіча Заслаўскага, які памёр [[28 сакавіка]] 1909 года ва ўзросце 37 гадоў. За тры гады да гэтага ён быў моцна збіты п'янымі [[казакі|казакамі]] [[Кубанскае войска|Кубанскага войска]] княгіні [[Клеапатра Міхайлаўна Святаполк-Мірская|Клеапатрай Святаполк-Мірскай]]. Магчыма, што Уладзіміра Заслаўскага пахавалі ля сцен [[Свята-Нікалаеўская царква, Мір|Мірскай Свята-Нікалаеўскай царквы]].
 
Прыдарожная капліца лічыцца помнікам архітэктуры, якая захавала памяць пра прадстаўнікоў роду Заслаўскіх, якія жылі ў Міры ў XIX - — першай палове XX стагоддзя<ref>Ольга Новицкая, Людмила Прокопенко. Княжеская церковь-усыпальница в Мире. с. 97</ref>.
 
== Уязная брама з домам вартаўніка ==
{{main|Уязная брама з домам вартаўніка, Мір}}
Домік вартаўніка быў пабудаваны ў пачатку XX ст. ў адным стылі з [[Капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх|Капліцай-пахавальняй Святаполк-Мірскіх]]<ref>Мірскі замак. Сост. и авт. текста: О. В.  Новицкая</ref>. Будынак з чырвонай цэглы і камянёў з бетоннымі ўстаўкамі ўяўляе сабой невялікі квадратны ў плане будынак з тамбурам (3,5*2 м). Сцены вартоўні падзелены гарызантальнымі цягамі і на кутах - — [[руст]]ам. Брама ўтворана лучковай аркай, перакінутай ад вартоўні на квадратны слуп<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с.93</ref>. У браме размешчаны каваныя вароты. Над уязнымі варотамі размешчана ікона [[Багародзіца|Божай Маці]].
 
У першай палове [[XX стагоддзе|XX ст.]] праз вароты праходзіла дарога з [[Гарадскі пасёлак Мір|мястэчка Мір]] да [[Капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх|княжацкай царквы]]. Упершыню домік вартаўніка ўпамінаецца ў 30-я гады XX ст. Пасля прыходу [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] і ўстанаўлення [[Савецкая ўлада|Савецкай улады]] ў доміку працягваў жыць княжацкі вартаўнік, які дагэтуль быў званаром у царкве. Нашчадкі званара працягвалі жыць у гэтым доміку да [[1990]] года. Зараз будынак прыстасаваны пад газавую кацельню для падачы цяпла ў палацавую частку замка і ў царкву-пахавальню<ref>Мірскі замак. Сост. и авт. текста: О. В.  Новицкая</ref>.
 
== Італьянскі сад. Паркавы комплекс ==
{{main|Замкавы парк, Мір}}
Італьянскі сад быў закладзены ў XVII ст. на поўдзень за замкавымі валамі як рэгулярны парк італьянскага тыпу з сістэмай алей і баскетаў, аранжарэямі і вадаёмамі<ref name="Архітэктура Беларусі. с.348">Архітэктура Беларусі. с.348</ref>. Сад - — адзін з самых старых рэгулярных паркаў [[Беларусь|Беларусі]]<ref name="Архітэктура Беларусі. с.348"/>. У 1654 годзе італьянскі сад быў знішчаны, у Інвентары за [[1686]] год упамінаюцца толькі 8 сажалак<ref>Анатолий Федорук. История формирования...формирования… с.92</ref>. Спустошаны Італьянскі сад упамінаецца ў чарговым Інвентары за [[1688]] год, у 1692 годзе садоўнікам у ім працаваў нейкі Пятроўскі<ref>Федорук А.  Т.  Старинные усадьбы Беларуси. с. 86</ref>. Няма звестак пра сад у дзённіку стольніка [[Пётр Андрэевіч Талстой|Пятра Талстога]], які наведаў Мір у 1697 годзе, упамінаецца толькі "«''звярынец - — хваёвы гай абгароджаны''"»<ref>Анатолий Федорук. История формирования...формирования… с.92</ref>.
[[Выява:Замкавы стаў у Міры.JPG|thumb|250px|Замкавы стаў, вырыты на месцы сада Пуцяты. На дальнім беразе хвойная алея]]
Паводле Інвентара за [[1722]] год Італьянскі сад быў "«''абгароджаны ад варот замка і да фігарні''"»<ref>Анатолий Федорук. История формирования...формирования… с.93</ref>, і пачаў выконваць у большай ступені эканамічнае, чым дэкаратыўнае значэнне<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с. 29</ref>. Дэталёвае апісанне парку вядома па інвентару [[1746]]  г. Парк складаўся з 25 квадратаў, у якіх знаходзіліся адзінкавыя пладовыя дрэвы, выгадоўваліся прышчэпы і гародніна, адзін квадрат служыў агародам для лекавай травы, а некаторыя квадраты ўвогуле пуставалі. За паркам мясціліся: хата садоўніка з аранжарэяй, гаспадарчыя пабудовы, цяпліцы, а за імі - — агарод<ref name="Архітэктура Беларусі. с.348"/>. Лічыцца, што да 1746  г. парк страціў сваё [[барока|барочнае]] прызначэнне<ref>Анатолий Федорук. История формирования...формирования… с.95</ref>. У 1805 годзе Італьянскі сад займаў плошчу каля 4,62 га. Вуліцы-алеі былі аформлены абапал радамі [[ліпа|ліп]], некаторыя з якіх захавалася да нашага часу. У 1830 памеры саду паменшыліся, пракладзенай дарогай на [[Стоўбцы]] парк быў асуджаны на павольнае згасанне<ref name="Архітэктура Беларусі. с.348"/>.
 
У канцы XIX ст. быў створаны пейзажны парк плошчай каля 25 га, у кампазіцыю якога ўвайшлі рэшткі рэгулярнага парку ў заходняй частцы. У парку знаходзіўся штучны вадаём на месцы саду, закладзенага былым арандатарам маёнтка Антона Пуцятам<ref>Анатолий Федорук. История формирования...формирования… с.96</ref>, абмежаваны з поўдня [[хвоя|хваёвымі]] прысадамі; а таксама шмат экзотычных раслін: [[лістоўніца]] (сібірская, еўрапейская, шырокалускаватая), [[хвоя чорная]], [[дугласія шэрая]], [[чаромха віргінская]], [[явар пенсільванскі]], [[яблыня сібірская]], [[дуб звычайны пірамідальны]]<ref name="Архітэктура Беларусі. с.348"/>.
 
Пасля вяртання князя [[Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі|Мікалая Іванавіча Святаполк-Мірскага]] ў Мір у 1930-я гады закладваецца новы пейзажны парк на месцы поля, паміж фальваркам і замкам. У [[1934]] годзе пераносіцца дарога на захад, пракладзеная прыкладна сто гадоў таму. Сам парк ствараўся ў духу пейзажных натуралістычных паркаў таго часу стылю [[эклектыка|эклектыкі]]<ref>Анатолий Федорук. История формирования...формирования… с.98-99</ref>. Аснову насаджэнняў складалі мясцовыя віды: [[клён вастралісты]], [[ліпа драбналістая]], [[вяз гладкі]], [[дуб чарэшчаты]]. З выглядаў іншаземнай флоры найбольш часта выкарыстоўваўся [[ясень пенсільванскі]]. У групах у выглядзе саліцёраў раслі [[хвоя веймутова]], [[лістоўніца еўрапейская]], [[елка канадская]], [[піхта аднакаляровая]], [[клён ілжэплатанавы]], [[ліпа буйналістая]]. Мелася шмат квяцістых хмызнякоў: гатункі [[бэз звычайны|бэзу звычайнага]], [[спірэя|спірэі]], [[язмін]]ы, [[снежнаягаднік белы|снежнаягадніка белага]]<ref>Анатолий Федорук. История формирования...формирования… с.99</ref>. Асабістая ўвага надавалася афармленню [[Капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх|царквы-пахавальні]], якая служыла своеасаблівай малой архітэктурнай формай парку<ref>Анатолий Федорук. История формирования...формирования… с.99-100</ref>.Усяго ў паркавых насаджэннях было выкарыстана каля 70 відаў садовых форм і гібрыдаў. Да нашага часу захавалася няшмат з раслін: частка іх вымерзла ў суровую зіму 1939-19401939—1940 гадоў, частка была высечана ў гады вайны ці былі загублена ў пасляваенны час<ref>Анатолий Федорук. История формирования...формирования… с.100</ref>.
 
У гады [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] ў глыбіні былога італьянскага саду было расстраляна некалькі тысяч [[яўрэі|яўрэяў]]. У пасляваенны час на гэтым месцы быў усталяваны мемарыяльны знак<ref>А. Аксёнова, В. Кузьменя, О. Грищенков. Реставрация и приспособление памятника. с.9-10</ref>.
Радок 385 ⟶ 388:
Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі замка праводзілі [[Юзаф Ядкоўскі|Ю. Ядкоўскі]] ([[1912]]), [[Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў|М. Ткачоў]] ([[1972]]), [[Алег Анатольевіч Трусаў|А. Трусаў]] ([[1980]]—[[1984|84]], [[1991]]; у [[1982]] з [[Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі|І. Чарняўскім]])<ref>Беларуская энцыклапедыя: т. 10, с. 470</ref>.
 
Першыя раскопкі ў Мірскім замку ажыццявіў Ю. Ядкоўскі. Знайшоўшы фрагменты каляровых шкельцаў і паліхромнай кафлі, ён зрабіў выснову аб наяўнасці ў замку XVI ст. [[вітраж]]оў і шматколерных кафляных пячэй<ref>Краўцэвіч А.  К.  Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV— XVIII XIV—XVIII стст. с.12</ref>. Ядкоўскі адзначаў, што замак быў цалкам накрыты лускавай дахоўкай. Каля палаца з поўначы на поўдзень была выкапана траншэя, але рэштак пабудоў не знайшлі. Каля галоўнай брамы быў знойдзены калодзеж<ref>Алег Трусаў. Археалагічнае вывучэнне Мірскага замка. с.3</ref>.
{{Падвойная выява|права|Кафля з гербам Радзівілаў (XVII). Мірскі замак.jpg|180| Кафля з Мірскага замка (XVI—XVII).jpg|180|Кафля, знойдзенная падчас археалагічных даследванняў замка}}
Падчас раскопак М. Ткачова 1972 года былі вывучаны рэшткі мураванага [[барбакан]]а канца XVI  — пач. XVII ст., які знаходзіўся перад галоўнай брамай. Было высветлена, што падковападобная цагляная сцяна ў плане мела таўшчыню 1,25  м. Рэшткі гэтага мура захаваліся на той час на вышыні месцамі да 1,35  м. Спачатку М. Ткачоў датаваў гэту пабудову не пазней сярэдзіны XVI ст., але пасля пагадзіўся з даціроўкай канец XVI — пачатак XVII ст.<ref>Алег Трусаў. Археалагічнае вывучэнне Мірскага замка. с.3-4</ref>.
 
У выніку далейшых раскопак была ўскрыта плошча каля 4000 м2. Культурны пласт мае таўшчыню ад 0,2—0,3 каля м каля замкавых сцен да 1  м у паўднёва-заходняй частцы двара. Высветлена, што на месцы мураванага замка ў другой палове 15 ст. існавала паселішча, якое загінула ў выніку моцнага пажару, пра што сведчыць вялікая колькасць вуглёў. Былі знойдзены развал глінабітнай сцяны, складзенай з гаршковай кафлі, шмат непаліванай керамікі XV  — пач. XVI  стст. На месцы паселішча ў пач. XVI ст. будаўнікі зрабілі насып з пяску і гліны таўшчынёй ад 0,2 да 1  м і на ім збудавалі замак, падмуркі якога заглыблены на 4—5  м. Земляныя валы і бастыёны вакол замка былі насыпаны ў больш познія часы з гліны, пяску і культурнага пласта 16 ст<ref name="Археалогія Беларусі. с.93">Археалогія Беларусі. с.93</ref><ref>Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, с.437</ref>.
 
У 1981—84 гг. былі адкрыты падмуркі і рэшткі сцен аднапавярховых прыбудоў канца XVI  — пач. XVII  стст. каля паўднёвай і заходняй замкавых муроў. На поўнач ад замка прасочаны рэшткі цагляных слупоў апор мастка XVII ст., што вёў з парадных дзвярэй другога паверха паўднёвага корпуса ў італьянскі парк<ref name="Археалогія Беларусі. с.93"/>.
 
Знойдзеныя археалагічныя знаходкі размешчаны ў музейнай экспазіцыі Мірскага замка, а таксама [[Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей|Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея]] і [[Музей старажытнабеларускай культуры|музея старажытнабеларускай культуры НАН Беларусь]]<ref>Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, с.437-438</ref>. Асобныя знаходкі шмат разоў друкаваліся ў літаратуры, нават трапілі на [[Беларускі рубель|грашовую купюру]] Рэспублікі Беларусь вартасцю 50000 рублёў. Знаходкі мелі вялікае значэнне пры распрацоўцы праекта рэстаўрацыі замка<ref>Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, с.437-438</ref>.
 
== Легенды і паданні Мірскага замка ==
* Самая вядомая легенда пра Мірскі замак кажа, што ў эпоху [[род Радзівілаў|князёў Радзівілаў]] паміж Мірскім і [[Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс|Нясвіжскім замкамі]] быў пракапаны падземны ход, па якім свабодна магла праехаць карэта, запрэжаная тройкай коней. Калі расійскія войскі ў 1812 годзе захапілі [[Нясвіж]], то адданыя радзівілаўскія слугі паспелі схаваць нясвіжскі скарб у падземны лаз і падарваць уваход. Гэтыя скарбы да сённяшняга дня не знойдзены, а сярод іх, як лічацца, знаходзяцца залатыя постаці [[дванаццаць апосталаў|дванаццаці апосталаў]]<ref>Мирский замок: история создания и современность, А.  С.  Судакова, с.51</ref>.
 
* У Міры існуе легенда пра прывіда "«Белай панны" -» — [[Соф'я Святаполк-Мірская|Соф'і Святаполк-Мірскай]], якую мясцовыя жыхары ласкава называюць Сонечкай. Лічыцца, што яна не так ахвотна паказваецца людзям<ref>BY. Вокруг света в Беларусь. Январь 2009</ref>, як яе «калега» з Нясвіжа  — знакамітая [[Чорная Панна]], але музейныя працаўнікі жартуюць, што Соф'я часта сыходзіць па падземным ходзе да сваёй сяброўкі ў Нясвіж<ref>Мирский замок: история создания и современность, А.  С.  Судакова, с.51</ref>.
 
* У канцы XIX ст. на поўдзень ад замка была выкапана вялікая сажалка, з якой звязаны розныя трагічныя гісторыі. Падчас рэканструкцыі замка і ўладкавання ландшафту князь [[Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі|Мікалай Святаполк-Мірскі]], каб стварыць на гэтым месцы штучны вадаём, загадаў выкапаць возера на месцы квітнеючага саду. Мясцовыя людзі адмаўляліся выконваць загад, лічачы высечку квітнеючых дрэў вялікім грахом. Тады князь уласнаручна ссек некалькі квітнеючых яблынь<ref>Шишигина-Потоцкая К. Я.  Замки Мирский и Несвижский. с. 18</ref>, пасля чаго яму ноччу ў сне з'явілася незнаёмка і пракляла яго род. Па другой версіі да князя прыйшла маці аднаго з лесарубаў, загінуўшага пры высечцы саду, і пракляла гэтыя месцы, сказаўшы, што з гэтага часу кожны год у сажалцы будзе тануць па аднаму чалавеку за кожнае высечанае дрэва. Прычым, колькі іменна дрэў ссеклі не вядома, і тонуць у сажалцы толькі мужчыны<ref>Мирский замок: история создания и современность, А.  С.  Судакова, с.51</ref>. Так ці інакш, але аж да нашых часоў у сажалцы кожны год тануў чалавек...чалавек… А сам князь Мікалай быў знойдзены на яго беразе мёртвым у [[1898]] годзе. А па жаданню [[Клеапатра Міхайлаўна Святаполк-Мірская|яго жонкі]] на паляне паміж палацам і замкам як знак жалобы былі высаджаны [[хвоя|хвойныя]] дрэвы<ref>Людмила Массакова. Сокровище мира. с.38</ref>.
 
[[Выява:Г.п. Мір - Мірскі замак, галава барана PICT1699.jpg|thumb|Галава барана на паўднёвай сцяне]]
* У паўднёвай частцы замкавай сцяны ў замак умураваны камень у выглядзе галавы жывёлы. Лічыцца, што пад уплывам [[язычніцтва]] будаўнікі замуравалі ў паўднёвую сцяну сімвалічную каменную "«''галаву барана''"». Яна магла быць як магічным знакам і перасцярогай ворагам, так і напамінкам пра святое ягня<ref>Шишигина-Потоцкая К. Я.  Замки Мирский и Несвижский. с.7</ref>. Паводле старажытнай легенды, пакуль існуе гэты "«баран"», стаяць будзе і Мірскі замак<ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 41</ref>. Сярод шматлікіх паданняў хрысціянскага паходжання ёсць легенда аб прыняцці Богам ахвяры Авеля, які з пакорлівай малітвай аддаў сваё любімае ягня. Ёсць таксама тлумачэнне, што падобная выява ў сцяне  — гэта "«''стафія''"», альбо "«''стыхія''"», і азначае прывід, цень жывой істоты, які ахоўвае дом і сцеражэ скарбы<ref>Калнін В. В.  Мірскі замак. с.49</ref>.
 
* Адна з легенд замка апавядае, што сапернік Юрыя Ільініча [[Літавор Храбтовіч]], пасля шматгадовай цяжбы, не дачакаўшыся ў судзе праўды, пракляў [[род Ільінічаў|Ільінічаў]]. Праклён упаў на дзяцей і ўнукаў усяго роду. Пасля смерці Юрыя замак застаўся недабудаваным. Аднаго з чатырох сыноў - — Івана бацька пазбавіў спадчыны за тое, што "«''меў ад яго значныя непрыемнасці''"». Злы рок пераследваў і іншага сына, Мікалая, які памёр адразу пасля смерці бацькі. Сваё права на спадчыну пачынае даказваць Іван. У барацьбу братоў умяшаўся вялікі князь [[Жыгімонт Стары]], які сваёй граматай [[27 мая]] [[1527]] года пакінуў замак за трэцім сынам Станіславам, які ў [[1531]] годзе памірае ў маладых гадах. Згодна з іншаю легендай ён быў атручаны жонкай свайго слугі. Жонка слугі, прыгажуня Кася, была ашукана панічам і прымусова выдадзена замуж за слугу. Народжанае дзіця забілі. Таму ганарлівая міранка адпомсціла крыўдзіцелю і атруціла яго, але і сама памерла страшнай смерцю. Суд прысудзіў яе да спалення. Прысуд выканаў малодшы сын Юрыя [[Фелікс Ільініч|Фелікс]] па мянушцы Шчасны. Па яго загаду прыгажуню спалілі ў паўднёва-заходняй вежы і там жа замуравалі яе косці. У месяцовыя ночы душа няшчаснай блукае па замку ў пошуках дзіцяці. Сын Іван таксама памірае бяздзетным, і апошні сын Шчаснага Юрый таксама пражыў кароткае жыццё<ref>Шишигина-Потоцкая К. Я.  Замки Мирский и Несвижский. с.10-11</ref>.
 
* Існуе легенда, нібы падчас рэстаўрацыі замка, якая праводзілася пры [[Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі |Міхаіле Святаполк-Мірскім]], пры адкрыцці падлог было выяўлена два шкілеты, быццам бы ваяроў, пахаваных пазней па загаду гаспадара на праваслаўных могілках. Згодна з паданнямі, дагэтуль у навагоднюю поўнач можна пачуць ляск іх мячоў, а затым працяглыя стогны<ref>Людмила Массакова. Сокровище мира. с.38</ref>.
 
* Па іншай легендзе, падчас пабудовы замка пры рыцці катлавана былі знойдзены косці [[мамант]]а. Але не ведалі, каму яны належаць, і таму вырашылі, што гэта косці велікана і навесілі іх на цэп варот уязной вежы<ref>В. Калнин. Жизнерадостный замок эпохи сурового средневековья</ref>. Народная фантазія ператварыла сапраўдныя косці жывой істоты ў легендарных волатаў-будаўнікоў Мірскага замка<ref>Калнін В. В.  Мірскі замак. с. 33</ref>.
 
* Існуе паданне, згодна з якім Юрый Ільініч атаясамляў пабудаваныя вежы з уласнай сям'ёй. Галоўная вежа азначала яго самога: вялікага і магутнага, гасцінна адчыняючага вароты для сяброў і прыяцеляў. Размешчаныя па вуглах чатыры меншыя вежы - — гэта яго сыны: Мікалай, Ян, Станіслаў і Шчасны. Аднак Ян у апошнія гады бацькавага жыцця сапсаваўся на гулянках, таму ўзвядзенне яго вежы прыпынілася. І, сапраўды, узвядзенне паўночна-заходняй вежы скончылася толькі пры [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|Радзівіле Сіротцы]]<ref>Калнін В. В.  Мірскі замак. с. 51</ref>.
 
* Яшчэ адна легенда звязана з падзеямі [[Вайна 1812 года|Айчынай вайны 1812 года]], калі быў астаўлены аўтограф на сцяне каля акна ў палацавай сталовай. Мяркуюць, што ён мог належаць французскаму маршалу [[Луі Даву]]. Аўтограф разам з датай [[1812]] быў знойдзены падчас рэстаўрацыі і ўзяты ў рамку<ref>Анатоль Бутэвіч. Таямніцы Мірскага замка. с. 109</ref>.
 
* Падчас рэстаўрацыі палаца на адным з камінаў быў знойдзены выбіты на граніце надпіс: "«''Тут мая Італія. Тут маё сонца''"». Мякуецца, што надпіс мог належыць упраўляючаму князя Міхаіла Мікалаевіча Святаполк-Мірскага Франкліну, [[італьянцы|італьянцу]] па паходжанню. Не вядома, пры якіх абставінах быў зроблены надпіс, сам жа Франклін нядоўга служыў князю і памёр, не вытрымаўшы тутэйшага клімату<ref>Анатоль Бутэвіч. таямніцы Мірскага замка. с. 113</ref>.
 
* Адзін з апошніх уладальнікаў замка Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі меў слуг розных нацыянальнасцей. Быў у князя сапраўдны арап, якога той прывёз з [[Цэйлон]]а і якога князь лічыў амаль за роднага сына. Яго звалі Джон Пярэйра, ён прыняў [[праваслаўе]] і ажаніўся з мясцовай дзяўчынай, якую мясцовыя жыхары сталі зваць Джоніхай. У гэтым шлюбе нарадзілася чацвёра дзяцей, якія таксама мелі цёмны колер скуры<ref>Анатоль Бутэвіч. таямніцы Мірскага замка. с. 113</ref>.
 
== Цікавыя факты ==
* У паэме [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] "«[[Пан Тадэвуш]]"» даецца апісанне выдуманага "«замка Гарэшкаў"», які даследчыкі творчасці паэта атаясамляюць з Мірскім замкам<ref>Дмитрий Бубновский...Бубновский…" История создания...создания… с. 14</ref>.
[[Файл:Мірскі замак. Спадчына вякоў 49.jpg|міні|Фестываль «Спадчына вякоў» пад сценамі замка]]
* У [[2012]] годзе замкавы комплекс "«Мір"» наведала 275,5 тыс. чалавек, што дазволіла яму заняць чацвёртае месца па папулярнасці сярод музеяў краіны<ref>[http://news.tut.by/culture/348973.html Посещаемость белорусских музеев за последние семь лет выросла на 44 % (руск.)]</ref>.
* Доўгі час лічылася, што замак быў пабудаваны ў канцы [[15 ст.]], таму ў [[1995]] годзе нават было адсвяткавана 500-годдзе пабудовы замка. Гэтую дату выставіў у 30-я гады мінулага стагоддзя мясцовы гісторык-аматар А. Снежка. У [[Вільнюс]]е захавалася яго рукапісная манаграфія пра Мір і ваколіцы. Аднак значная частка тэксту  — адвольная перапрацоўка шматлікіх звестак як мясцовага паходжання, так і з друкаваных крыніц, і навуковая дакладнасць гэтых запісаў лічыцца даволі хісткай. Большасць сучасных даследчыкаў лічыць, што замак пачалі будаваць пасля [[1522]] года<ref>Калнін В. В.  Мірскі замак. с.35</ref>.
[[Выява:50000-rubles-Belarus-2000-f.jpg|thumb|справа|Купюра вартасцю 50 000 рублёў]]
[[Выява:Konvert 64 Castle of Mir 500 let 2006 Rybchinsky.jpg|thumb|Мастацкая капэрта «500 год Мiрскаму замку», 2006  г.]]
* Тэрыторыя комплексу Мірскага замка шмат разоў станавілася асновай сюжэтных ліній рознапланавых кінастужак, а сам замак з'яўляўся маляўнічай дэкарацыяй. Першай стужкай знятай яшчэ ў далёкім [[1928]] годзе ў сценах замка быў фільм "«[[Пан Тадэвуш]]"» Рычарда Ардынскага, які аднак захаваўся не цалкам і часткова адноўлены ўжо ў наш час. Мірскі замак і яго наваколлі прысутнічаюць у фільмах: "«Праз могілкі"» ([[1964]]), "«Усходні калідор"» ([[1966]]), "«Гора баяцца - — шчасця не відаць"» ([[1973]]), "«Тры вясёлых змены"» ([[1977]]), "«Пані Марыя"» ([[1979]]), "«[[Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях]]"» ([[1994]]), "«Ярмолавы"» ([[2008]]), "«Снайпер. Зброя адплаты"» ([[2008]]—[[2009]]), "«1812: уланская балада"» ([[2012]])<ref>[http://www.mirzamak.by/by/about_kino.html Мірскі замак у кіно]</ref>.
* Мірскі замак адлюстраваны [[беларускі рубель|на банкноце]] [[Нацыянальны банк РБ|Нацыянальнага банка]] наміналам у 50 000 рублёў. На пярэднім баку нарысован уласна замак з паўднёва-заходняга боку, на адваротным паказаны дэкаратыўны калаж з архітэктурных элементаў Мірскага замка<ref>[http://www.nbrb.by/bel/Coinsbanknotes/Banknotes.asp?id=40 Банкноты Нацыянальнага банка ўзору 2000 года, якія знаходзяцца ў абарачэнні]</ref>. Дарэчы, з самой купюрай атрымаўся канфуз: у мікратэксце замест слоў «МІРСКІ ЗАМАК» напісана «МИРСКІ ЗАМАК», што ўяўляе сабой звычайную арфаграфічную памылку<ref>[http://dengi.onliner.by/2012/02/23/fotofakt-na-kupyure-v-50-000-rublej-mikrotekst-mirski-zamak-napisan-s-oshibkoj Фотофакт: на купюре в 50 000 рублей микротекст «МІРСКІ ЗАМАК» написан с ошибкой]</ref>
 
Радок 443 ⟶ 446:
== Літаратура ==
<!--* Выход Мирского замка из состава ординатских владений.-->
* [[Юзаф Ядкоўскі|Иодковский И.]] Замок в Мире // Древности.  — {{М.}}, 1915.
* Митятин А.  Я.  Замок в Мире. Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата архитектуры. Белорусский политехнический институт им. И.  В.  Сталина
* [[Алег Трусаў|Трусов О. А.]], Чернявский И. М., Кравцевич А.  К.  Архетектурно-археологическое изучение Мирского замка и г. п. Мир // Советская археология.  — 1984  — №  4.
* Калнин В.  В.  Мирский замок.— Мн.: Полымя, 1986.— 63 с., ил.
* Хілімонаў В.  А.  Мірскія былі: Гіст. нарыс.  — Мн.: Полымя, 1990.  — 53 с.: іл. ISBN 5—345—00128—6.
* Краўцэвіч А.  К.  Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV—XVIII  стст.: Планіроўка, культурны слой.— Мн.: Навука і тэхніка, 1991.— 171 с. ISBN 5-343-00615-9.
* Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік/Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: А. А, Воінаў і інш.  — Мн.: БелЭн, 1993.  — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
* [[Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч|Краўцэвіч А. К.]], Якшук Г.  М.  Стары Мір.— Мн.: Навука і тэхніка, 1993. 85 с.: іл. ISBN 5-343-01107-1.
* Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. М  — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч.  — Мн.: БелЭн, 1999.  — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія  — Мугаджары / Рэдкал.: Г.  П.  Пашкоў і інш.  — Мн.: БелЭн, 2000.  — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т.10).
* Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р на.  — Ми. Ураджай, 2000.—645 с.; іл. ISBN 985-04-0347-0.
* [[Валянцін Калнін|Калнін В. В.]] Мірскі замак.  — {{Мн.}}, 2002.
* Ткачев М.  А.  Замки Беларуси / М.  А.  Ткачев.  — Мн.: Беларусь, 2002.-200 с.: ил. ISBN 985-07-0418-7.
* Шишигина-Потоцкая К. Я.  Замки Мирский и Несвижский = The castles of Mir and Nesvizh /К. Я.  Шишигина-Потоцкая. - — 2-е изд. - — Барановичи: Баранов, укрупн. тип., 2003. - — 48 с. ISBN 985-6676-35-5.
* Карэцкі А. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII  — пачатку XX  стст. Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеіфікацыі. Міжнародная навукова-практычная канференцыя 4 чэрвеня 2005  г. г.п. Мір, Гродзенскай вобласці. Навуковы рэдактар Н.  Ф.  Высоцкая. Мінск., ТАА «Белпрынт», 2006, 192 с.
* Інтрыга вокол 10 тысяч дукатаў. Мірскі замак. Канцэпцыя рэстаўрацыі і праблемы музеефікацыі: Рэсп. навук.-практ. канф., 16 чэрвеня 2007  г., г. п. Мір Гродзен. вобл. / Навук. рэд. А.  У.  Карпенка.  — Мн.: ТАА «Бел- прынт», 2008.  — 168 с.: іл. ISBN 978-985-459-114-8
* Калнін В. Зняволенне і пакаранне ў Вялікім княстве Літоўскім ў 16-18 стст. Мірскі замак. Канцэпцыя рэстаўрацыі і праблемы музеефікацыі: Рэсп. навук.-практ. канф., 16 чэрвеня 2007  г., г. п. Мір Гродзен. вобл. / Навук. рэд. А.  У.  Карпенка.  — Мн.: ТАА «Бел- прынт», 2008.  — 168 с.: іл. ISBN 978-985-459-114-8
* Калнин В. Жизнерадостный замок эпохи сурового средневековья // Отделочные и строительные материалы: Что выбрать, №6№ 6, 2008.
* Махоўская І., Раманава І. Халакост у мястэчку Мір паводле матэрыялаў вуснай гісторыі. Мірскі замак. Канцэпцыя рэстаўрацыі і праблемы музеефікацыі: Рэсп. навук.-практ. канф., 16 чэрвеня 2007  г., г. п. Мір Гродзен. вобл. / Навук. рэд. А.  У.  Карпенка.  — Мн.: ТАА «Бел- прынт», 2008.  — 168 с.: іл. ISBN 978-985-459-114-8
* Мирский замок: история создания и современность / А.  С.  Судакова (Представлено: канд. филол. наук С.  М.  Сороко) // Труды молодых специалистов полоцкого государственного университета. Основан в 2004  г. Выпуск 29. Гуманитарные науки: Литературоведение, Культурология, Лингвистика. Новополоцк. 2008.
* Трусаў А. Археалагічнае вывучэнне Мірскага замка. Мірскі замак. Канцэпцыя рэстаўрацыі і праблемы музеефікацыі: Рэсп. навук.-практ. канф., 16 чэрвеня 2007  г., г. п. Мір Гродзен. вобл. / Навук. рэд. А.  У.  Карпенка.  — Мн.: ТАА «Бел- прынт», 2008.  — 168 с.: іл. ISBN 978-985-459-114-8
* Усова Н. Наказной атаман Войска Донского князь Николай Святополк-Мирский (1833-18981833—1898) - — первый владелец Мира из рода Святополк-Мирских. Материалы к биографии. Мірскі замак. Канцэпцыя рэстаўрацыі і праблемы музеефікацыі: Рэсп. навук.-практ. канф., 16 чэрвеня 2007  г., г. п. Мір Гродзен. вобл. / Навук. рэд. А.  У.  Карпенка.  — Мн.: ТАА «Бел- прынт», 2008.  — 168 с.: іл. ISBN 978-985-459-114-8
* Федорук А. История формирования, стилевые и планировочно-композиционные особенности парков в Мире. Мірскі замак. Канцэпцыя рэстаўрацыі і праблемы музеефікацыі: Рэсп. навук.-практ. канф., 16 чэрвеня 2007  г., г. п. Мір Гродзен. вобл. / Навук. рэд. А.  У.  Карпенка.  — Мн.: ТАА «Бел- прынт», 2008.  — 168 с.: іл. ISBN 978-985-459-114-8
* [[Аляксандр Ярашэвіч|Ярошевич А.]] Сражение 1812 года под Миром в историографии и искусстве. Мірскі замак. Канцэпцыя рэстаўрацыі і праблемы музеефікацыі: Рэсп. навук.-практ. канф., 16 чэрвеня 2007  г., г. п. Мір Гродзен. вобл. / Навук. рэд. А.  У.  Карпенка.  — Мн.: ТАА «Бел- прынт», 2008.  — 168 с.: іл. ISBN 978-985-459-114-8
* Сардараў А. Мірскі замак: архітэктура і рынак. Архитектура и строительство. 10/2009 Октябрь.
<!--* Сокровище мира. Людмила Массакова. BY Вокруг света в Беларусь. Февраль 2009-->
* Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. Л—Я / рэдкал.: Т. У.  Бялова (гал. рэд.) [і інш.].  — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011.  — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11 -0549−0549-2.
* Бутэвіч А. І.  Таямніцы Мірскага замка: Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам. Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. - — 2011. - — 128 с. ISBN 978-985-6994-61-9
* Карпенка А<!--лена-->. Магнацкія інтэр'еры. спроба рэканструкцыі. Мастацтва. сакавік 2011.
* Аксёнова А., Кузменя В., Грищенков О. Реставрация и приспособление памятника архитектуры XVI-XXXVI—XX веков замкового комплекса в г. п. Мир Гродненской области (II очередь. Регулярный парк). Рэстаўрацыя Мірскага замка. Праблема захавання прыроднага культурнага ландшафтаў : навукова-практычная канферэнцыя, г. п. Мір, 6 чэрвеня 2010  г. / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Замкавы комплекс «Мір» ; навук. рэд. А.  А.  Ярашэвіч.  — Нясвіж : Нясвіжская ўзбуйненая друкарня імя С. Буднага, 2012.  — 96 с. ISBN 978-985-6796-77-0.
* Бекша С. Реставрация и устройство апартаментной части замка. Архитектура и строительство. №  2/2012. Март-Апрель 2012.
* Бубновский Д. «На скрыжаванні ўсіх шляхоў..."шляхоў…» История создания мирского замка. Архитектура и строительство. №  2/2012. Март-Апрель 2012.
* Волкаў М. Да пытання аб існаванні герсы ў браме Мірскага замка. Рэстаўрацыя Мірскага замка. Праблема захавання прыроднага культурнага ландшафтаў : навукова-практычная канферэнцыя, г. п. Мір, 6 чэрвеня 2010  г. / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Замкавы комплекс «Мір» ; навук. рэд. А.  А.  Ярашэвіч.  — Нясвіж : Нясвіжская ўзбуйненая друкарня імя С. Буднага, 2012.  — 96 с. ISBN 978-985-6796-77-0.
* Высоцкая Н. Немного о главном. Архитектура и строительство. №  2/2012. Март-Апрель 2012.
* Земельные споры Радзивиллов—Виттгенштейнов первой половины XIX века. Рэстаўрацыя Мірскага замка. Праблема захавання прыроднага культурнага ландшафтаў : навукова-практычная канферэнцыя, г. п. Мір, 6 чэрвеня 2010  г. / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Замкавы комплекс «Мір» ; навук. рэд. А.  А.  Ярашэвіч.  — Нясвіж : Нясвіжская ўзбуйненая друкарня імя С. Буднага, 2012.  — 96 с. ISBN 978-985-6796-77-0.
* Новицкая О., Прокопенко Л. Княжеская церковь-усыпальница в Мире. (К 100-летнему юбилею). Рэстаўрацыя Мірскага замка. Праблема захавання прыроднага культурнага ландшафтаў : навукова-практычная канферэнцыя, г. п. Мір, 6 чэрвеня 2010  г. / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Замкавы комплекс «Мір» ; навук. рэд. А.  А.  Ярашэвіч.  — Нясвіж : Нясвіжская ўзбуйненая друкарня імя С. Буднага, 2012.  — 96 с. ISBN 978-985-6796-77-0.
* Федорук А. Т.  Старинные усадьбы Беларуси. Кореличский район / А.  Т.  Федорук. - — Минск : Беларусь, 2013.  — 174 с. : ил.— (Серия «Старинные усадьбы Беларуси»). ISBN 978-985-01-1006-0.
 
== Зноскі ==
Радок 497 ⟶ 500:
* [http://szlachta.io.ua/album47476 Jurkau kutoczak — Юркаў куточак — Yury's Corner. Старажытнае дойлідства Міра]
* [http://www.sb.by/article.php?articleID=54436 Артыкул С. Ліцкевіча «У пошуках страчанага»] {{ref-ru}}
* [http://samostoyatelnye-puteshestviya.ru/belarus/9-mirskiy-zamok-foto-legendy.html Мірскі замак - — гісторыя і легенды, фотаздымкі мястэчка на сайце самастойных падарожжаў] {{ref-ru}}
 
{{Сусветная спадчына ў Беларусі}}