Розніца паміж версіямі "Асірыс"

11 607 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
др (Bot: Migrating 64 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q46491 (translate me))
[[File:Standing Osiris edit1.svg|thumb|Асірыс]]
'''Асірыс (Азірыс)''' ({{lang-egy|wsjr}}, {{lang-grc|Ὄσιρις}}, {{lang-la|Osiris}})  — бог адраджэння, цар замагільнага свету ў старажытнаегіпецкай міфалогіі, муж [[Ісіда|Ісіды]]. Само імя "Асірыс" - грэкізаваны варыянт ягіпецкага "Усір" (ws'ĩr).
 
== У егіпецкай міфалогіі ==
Згадваецца ў старажытнаегіпецкіх тэкстах як старэйшы сын бога неба Геба і багіні зямлі Нут, а таксама брат і муж багіні Ісіды. Быў чацьвёртым з багоў, якія кіравалі зямлёю ў першапачатковыя часы. Кіруючы Егіптам, ён адвучыў людзей ад дзікага ладу жыцця, канібалізму, навучыў сеяць культурныя расліны (полбу і ячмень), садзіць вінаграднікі, гатаваць віно і піва, а таксама здабываць медную і залатую руду. Ён навучыў людзей медычнаму мастацтву, будаўніцтву гарадоў, усталяваў культ. Амбіцыёзны і зайздрослівы бог пустыні Сэт - малодшы брат Асірыса - пажадаў кіраваць замест яго і прыдумаў спосаб знішчыць брата. Сэт наведаўся разам з 72 зламыснікамі на пір, які спраўляў Асірыс, і загадаў унесці прыгожую скрыню (відавочна, саркафаг) і абвясціў, што гэтая рэч будзе падаравана таму, каму падыйдзе па памеру. Калі Асірыс лёг у скрыню, служкі Сэта закрылі яе, залілі свінцом і кінулі і Ніл. Плынь прыцягнула саркафаг да берага, і куст вераса, які там рос, ахапіў яе сваімі галінамі.
 
Багіня Ісіда, супруга Асірыса, знайшла труну з целам мужа. Яна цудоўным чынам выцягнула з яго схаваную жыццёвую сілу і зачала ад мёртвага супруга сына - бога Гора. Пахаваўшы цела Асірыса, яна пасялілася ў балотах дэльты Ніла і там выхавала свайго сына. Калі Гор падрос, ён пачаў змагацца з Сэтам. Спачатку ён спазнаў паразу і нават згубіў адно вока - чароўнае Вока Гора, але затым поспех перайшоў на яго бок. Ён перамог Сэта, адабраў згубленае вока, якое даў праглынуць мёртваму бацьку. Асірыс ажыў, але не пажадаў заставацца на зямлі і пакінуў трон Гору, а сам стаў кіраваць загробным светам.
 
Па іншай версіі міфа Сэт не замкнуў Асірыса ў скірыні, а разрубіў на 14 частак і раскідаў па ўсяму Егіпту. Ісісы сабрала ўсе часткі і пахавала. Плутарх у трактаце "Аб Ісідзе і Асірысе" спалучае абедзьве версіі: Сэт нібыта распраўляецца з Асірысам двойчы. Па некаторых версіях, Асірыса ажывіў не Гор, а Ісіда (сама, альбо з дапамогай сястры Нефтыды). Пахаванне Асірыса прыпісвалася то Ісідзе, то Анубісу.
 
== Інтэрпрэтацыя міфаў ==
Матыў рассячэння цела Асірыса на 14 частак, верагодна, узнікла дзеля таго, каб растлумачыць наяўнасць магіл Асірыса ў розных частках Егіпта. У сусветнай практыцы наогул бог мёртвых адначасова з'яўляецца богам ураджаю, бо ўраджай "прыходзіць" з-пад зямлі, куды хаваюць памерлых. Сюжэт са смерцю Асірыса і яго ажыўленнем перадае цыкл жыцця культурнай расліны, якую найперш "хаваюць" у зямлю ў выглядзе насення, а потым яна "ажывае" (прарастае).
 
== Фарміраванне і развіццё культу Асірыса ==
[[Image:La Tombe de Horemheb cropped.jpg|thumb|200px|Багі Асірыс, [[Анубіс]], і [[Гор]], малюнак на магільнай сцяне.]]
Культ Асірыса узнік у эпоху першабытна-родавагу ладу; ён успрымаўся як бог творчых сіл прыроды. Сувязь Асірыса з прыродай захавалася на працягу ўсёй гісторыі Егіпта. Звычайна яго малявалі сярод дрэў, з вінаграднай галінкай, якая часам абвівала яго постаць. Яго цела заўсёды афарбоўвалі ў зялёны колер. Лічылася, нібыта, як і ўвесь раслінны свет, Асірыс штогадова памірае і адраджаецца да новага жыцця, жыццёвая сіла ў ім заўсёды захоўваецца, нават у мёртвым. На выявах скрозь труну Асірыса прарастае дрэва, альбо з Асірыса-муміі выстастаюць сцеблы злакаў, якія палівае жрэц. У пахаваннях часта размяшчалася нацягнутая на раму тканіна, на якой будавалі ляжачую постаць Асірыса з зямлі, якую засейвалі насеннем полбы і ячменя: калі зеляніна прарасце, то ажыве і мёртвы. Спачатку Асірыс атоесамліваўся з памерлым царом. У "Тэкстах пірамід" фараон пасля смерці прыпадабняецца Асірысу. Пачынаючы з эпохі Сярэдняга Царства, кожны памерлы егіпцянін стаў атоесамлівацца з Асірысам (лічылася, нібыта пасля смерці памерлы ажывае, як Асірыс, і ва ўсіх болей позніх задушных тэкстах імя Асірыса згадваецца перад імем памерлага).
 
Як бог памерлых і цар замагільнага свету, Асірыс успрымаецца як суддзя свету мёртвых. Лічылася, што кожна памерлы паўстае перад ім, і сэрца мёртвага ўзважваецца на шалях адносна каменнай выявы багіні Маат. Калі чаша, на якой стаіць гэтая выява, аказвалася цяжэйшай, а сэрца - лягчэйшым, чалавек трапляў у "райскія палі" Іару, дзе атрымліваў асалоду ад вечнага жыцця. Калі сэрца аказвалася цяжэйшым - азначала, што пры жыцці памерлы быў грэшнікам, і яго аддавалі з'ядзенне пачвары.
 
[[Image:Serapis Pio-Clementino Inv689 n2.jpg|thumb|200px|Бюст Серапіса.]]
Першапачаткова Асірыс, верагодна, быў мясцовым богам у Джэду, ва ўсходняй частцы дэльты Ніла. Атоесамлены з іншым богам горада - Аджэці - ён стаў малявацца з атрыбутамі гэтага боства (кіем і бізуном альбо покаўкай), якія трывала замацаваліся за Асірысам. Заняўшы цантральнае местца ў царскім кульце, Асірыс стаў ушаноўвацца ў Абідосе - месцы пахавання фараонаў, дзе ён замяніў бога памерлых Анубіса - апошні зрабіўся яго спадарожнікам і дапаможнікам. Як сын бога зямлі Геба - сын, які зыходзіў пасля смерці пад зямлю, Асірыс стаў ушаноўвацца богам зямных глыбінь, на чыіх плячах спачывала Зямля, з поту чыіх рук выцякае Ніл. З канцом Новага царства Асірыса звязвалі з богам Ра і малявалі з сонечным дыскам на галаве. У эліністычны перыяд культ Асірыса зліўся з культам свяшчэннага быка Апіса, і новы (элінізаваны) вобраз бога, які атрымаў імя Серапіса (Асірыса - Апіса), набывае папулярнасць далёка за межамі Егіпта. Раней культ Асірыса распаўсюдзіўся ў захопленых Егіптам Кушы і іншых краінах. У грэка-рымскі перыяд культ Асірыса (у адным шэрагу з грэка-ўсходнікі культамі багоў паміраючай і ажываючай прырода - Атыса, Адоніса, Тамуха) атрымаў шырокае распаўсюджанне ў Заходняй Азіі і Еўропе, уключаюсы ўсё Прычарнамор'е.
 
== Знішчэнне культу ==
Хрысціянізацыя Рымскай Імперыі (у склад якой уваходзіў Егіпет) адзначалася ўсё болей жорсткім ціскам на старажытныя язычніцкія культы. У 390 г. быў выдадзены дэкрэт Імператара Феадосія аб разбурэнні язычніцкіх храмаў, які, аднак, не ажыцявіўся на востраве Філэ, дзе культ Асірыса працягваў існаваць да VI ст. Пазней візанцыйскі імператар Юсцініан накіраваў на востраў сваіз людзей, каб зачыніць храмы, арыштаваць жрацоў і прывезці рэліквіі культу ў Канстантынопаль.
 
== Літаратура ==
 
* Мацье М. Э., Древнеегипетские мифы (переводы мифов), М.-Л., 1956;
* Трактат Плутарха, в кн.: Plutarch, Über Isis und Osiris, herausg. Parthey G., В., 1860; Mopэ А., Страсти Озириса, в его кн.: Цари и боги Египта, пер. с франц., М., 1914, с. 81-123; Zakharov A. A., A fragment of a crown of Osiris from the South of Russia, «Ancient Egypt», 1926, N 3;
* Lеfeburе Е., Le mythe osirien. (Études egyptol. 3-4), P., 1874-7S; Budge Е., Osiris and the egyption resurrection, v. 1-2, L.-N. Y., 1911.
Д. Г. Редер.
 
 
{{Рэлігія Старажытнага Егіпта}}
2 433

праўкі