Беларускі рубель: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Адхілена апошняя 1 змена (79.164.10.135) і адноўлена версія 1708061 Charlik
Радок 19:
 
== Назва ==
[[Выява:Belarus-1992-Bill-1-Obverse.jpg|thumb|right|Купюра 1 рубель, 1992 г., аверс]]
Назва '''беларускі рубель''' была прынята пасля адмовы Беларусі ад савецкага рубля. Да [[1995]] года існаваў праект іншай назвы нацыянальнай грашовай адзінкі — [[беларускі талер]]<ref name="taler">http://nn.by/1998/09/06.htm</ref>. У народзе беларускі рубель часта мянуецца '''зайчык''', бо дадзеная жывёла была намалявана на банкноце вартасцю 1 рубель (узору 1992).
 
== Гісторыя ==
=== Сітуацыя пасля распаду СССР ===
[[Выява:Belarus-1992-Bill-0.5-Obverse.jpg|thumb|right|Купюра 50 капеек, 1992 г., аверс]]
[[Выява:Belarus-1992-Bill-0.5-Reverse.jpg|thumb|right|Купюра 50 капеек, 1992 г., рэверс]]
 
У пачатку [[1992]] г., падчас распаду ўсесавецкай грашовай сістэмы, у Беларусі была ўведзеная купонная сістэма, затым — разліковыя білеты Нацыянальнага Банка. Афіцыйны абменны курс складаў адзін беларускі рубель за дзесяць савецкіх рублёў.
 
З [[1 ліпеня]] [[1992]] г. пачалі праводзіцца аперацыі ў безнаяўных беларускіх рублях. У канцы ліпеня [[1993]] г. пачалі выводзіць з абарачэння расійскі і савецкі рублі. Беларускі рубель стаў адзіным законным сродкам плацяжоў на тэрыторыі краіны. І, нягледзячы на тое, што ў верасні [[Казахстан]], [[Арменія]], [[Расія]], [[Узбекістан]] і [[Таджыкістан]] падпісалі новую дамову аб стварэнні рублёвай зоны новага тыпу, у Беларусі поўным ходам ішла падрыхтоўка праекту ўвядзення нацыянальнай грашовай адзінкі — [[Беларускі талер|беларускага талера]].
 
== Грашовая палітыка пры прэзідэнце А. Лукашэнка ==
=== 199090 гады ===
Пасля распаду Савецкага Саюза эканоміка Беларусі знаходзілася ў крызісе. Пасля перамогі на выбарах у ліпені [[1994]] г. [[Аляксандр Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнка]], курс манетарнай палітыкі дзяржавы быў накіраваны на паэтапнае звужэнне свабоднага цэнаўтварэння на ўнутраным валютным рынку. Былі ўведзеныя абмежаванні для юрыдычных і фізічных асоб па набыцці замежнай валюты. Паступова сфармаваўся шырокі чорны валютны рынак.
 
У [[1998]] г. Нацыянальны Банк быў фактычна падпарадкаваны Радзе Міністраў, а старшынёй быў прызначаны [[Пракаповіч|Пётр Пракаповіч]].
 
На пачатак [[1999]] г. афіцыйны курс быў ніжэй ценявога ў 2-2,5 разоў. Такімі «падвойнымі стандартамі» былі абумоўленыя шматлікія афіцыйныя справаздачы тых гадоў, якія паведамлялі аб «гіганцкім росце» беларускай эканомікі. Пры індэксацыі афіцыйных паказчыкаў па рэальным курсе рубля, некаторыя з іх прымалі адмоўнае значэнне.
[[Выява:Belarus-1998-Bill-5000-Obverse.jpg|left||240px|]]
[[Выява:Belarus-1998-Bill-5000-Reverse.jpg|thumb|left|||230px| ''[[5 000 рублёў]]'' [[1998]]]]
 
Эканамічная палітыка дзяржавы ў 1990-х патрабавала ўсё большых грашовых уліванняў. Пазбаўлены самастойнасці Нацбанк стаў выкарыстоўвацца ўрадам як друкавальны станок, выпускаючы мільярды незабяспечаных рублёў. За перыяд з [[1996]] па [[2000]] гг. аб'ём неаплачанай запазычанасці дзяржавы перад камерцыйнымі банкамі вырас больш, чым 140 раз{{крыніца?}}. Нацбанк даваў пазыкі банкам, каб падтрымліваць іх ліквіднасць. Крытычны стан банкаўскай сістэмы быў выкліканы ціскам дзяржавы, якая патрабавала ад банкаў крэдытаваць стратны аграпрамысловы комплекс. У выніку 10 з 27 беларускіх камерцыйных банкаў знаходзіліся ў пачатку [[2000]] г. у стане ліквідацыі{{крыніца?}}.
 
Афіцыйны курс рубля знізіўся з 1995 па [[2000]] гг. у 30,2 разоў{{крыніца?}}. У верасні [[1999]] г. пачаўся выпуск купюр вартасцю ў 5 000 000 рублёў. З-за бескантрольнай эмісіі рублёў Нацбанкам беларуская валюта практычна перастала выкарыстоўвацца ў замежнаэканамічных разліках.
 
=== Валютная інтэграцыя з Расіяй ===
З пачатку свайго кіравання прэзідэнт [[Аляксандр Лукашэнка|Лукашэнка]] пачаў актыўна дзейнічаць у кірунку інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй. З самага пачатку ішла размова і аб уводзінах адзінай беларуска-расійскай валюты. Артыкул 13 падпісанны ў [[1999]] г. «Дамовы аб стварэнні Саюзнай Дзяржавы» прадугледжваў уводзіны адзінай грашовай адзінкі. 30 лістапада 2000 у Мінску была падпісана Міждзяржаўная дамова паміж Беларуссю і Расіяй аб уводзінах адзінай грашовай адзінкі і фармавання адзінага эмісійнага цэнтра Саюзнай дзяржавы. Яна прадугледжвала, што роля адзінай грашовай адзінкі з 1 студзеня 2005 г павінен быў выконваць расійскі рубель, а з 1 студзеня 2008 г павінна быць уведзеная адзіная грашовая адзінка Саюзнай дзяржавы. Вакол размяшчэння і кантролю за гэтым цэнтрам разгарэлася доўгая дыскусія — ці павінна гэта быць [[Масква]], [[Мінск]], або нейкі трэці горад.
 
[[Выява:Belarus-2000-Bill-1-Obverse.jpg|200px|right|]]
[[Выява:Belarus-2000-Bill-1-Reverse.jpg|thumb|right|190px|''[[1 рубель|1 дэнамінаваны рубель]]'', [[2000]] год]]
На сённяшні дзень расійскі рубель так і не ўведзены ў Беларусі ў якасці адзінай валюты. Эксперты расходзяцца ў адзнаках адносна таго, ці будзе гэта зроблена ўвогуле.
 
У верасні 2005 г. пасля правядзення паседжання Саўміна Саюзнай Дзяржавы прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Фрадкоў заявіў журналістам што Расія і Беларусь не гатовыя да ўводзін адзінай валюты з 2006 гіг і не гатовыя назваць новыя тэрміны датуль, пакуль не будуць створаныя эканамічныя ўмовы для гэтага рашэння, у прыватнасці, маецца ў выглядзе рашэнне пытанняў па эмісійным цэнтры і па выраўноўванню эканамічных умоў у нашых краінах. Фрадкоў адзначыў: «Гэта пытанне не здымаецца, пытанне актуальна, больш таго, узнікае разуменне комплекснасці і неабходнасці рашэнняў, прадвызначалых умовы для таго, каб адзіная валюта запрацавала ў інтэрасах і Расіі, і Беларусі, і Саюзнай дзяржавы ў цэлым»
 
=== Бягучая сітуацыя ===
1 студзеня 2000 у Беларусі была праведзеная дэнамінацыя рубля, выкліканая ў тым ліку стабілізаваць нацыянальную валюту. Прыярытэтам палітыкі Нацбанка стала падтрыманне курсу рубля — такія былі патрабаванні расійскага боку. Была дазволенна продаж долараў у абменных курсах. Быў адкрыты доступ банкаў-нерэзідэнтаў на ўнутраны валютны рынак і знятыя абмежаванні па выкарыстанню беларускага рубля ў замежнаэканамічных аперацыях. Палітыка Нацыянальнага Банка і спрыяльныя вонкавыя фактары прывялі да стабілізацыі курсу беларускага рубля. На фоне пазітыўных змен у эканоміцы і падатковай сферы (паніжэнне ПДВ з 20 % да 18 %, падатку з абарачэння з 4,5 % да 4,15 % і г. д.), з пачатку 2004 г. курс беларускага рубля па стаўленню да долара ЗША і расійскаму рублю застаецца фактычна нязменным. Ён усё больш карыстаецца даверам насельніцтва, пра што кажа сталы рост банкаўскіх дэпазітаў у нацыянальнай валюце.<ref>[http://news.tut.by/elections/62703.html У 2005 годзе ўклады насельніцтва ў нацыянальнай валюце выраслі на 56,5 %].</ref>
 
Па словах старшыні кіравання Нацыянальнага банка Беларусі Пятра Пракаповіча, беларускі рубель можа стаць цалкам канвертоўным у 2010 годзе.<ref>[http://news.tut.by/70532.html Пракаповіч: Беларускі рубель можа стаць цалкам канвертоўным у 2010 годзе]</ref>
Радок 62:
 
=== Золатавалютныя рэзервы ===
Нацбанк праводзіць палітыку сталага павелічэння золатавалютных рэзерваў. Перад Нацбанкам стаіць задача павялічыць іх у 2010 г. да $6 млрд.
 
Па стане на 1 сакавіка 2008 г, міжнародныя рэзервавыя актывы Беларусі, разлічаныя па методыцы МВФ, склалі $4 млрд. 352.9 млн. павялічыўшыся з пачатку года на 4,1%. Міжнародныя рэзервавыя актывы ў нацыянальным азначэнні павялічыліся за гэты-жа перыяд на 9,1%, да $5 млрд. 446,6 млн.<ref>http://news.tut.by/economics/104901.html</ref>
 
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па методыцы МВФ па стане на снежань 2007, склалі $4182,2 млн, павялічыўшыся з пачатку года 202,4 %. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі ў нацыянальным азначэнні склалі $4997,6 млн, павялічыўшыся з пачатку года на 185 %.<ref>http://naviny.by/rubrics/finance/2008/01/09/ic_news_114_283537/</ref>
 
Па стане на 1 студзеня 2006 г. аб'ём міжнародных рэзервавых актываў Беларусі ў азначэнні адмысловага стандарту распаўсюджвання дадзеных МВФ складаў $1 296,5 млн. Валавыя актывы Нацбанка ў замежнай валюце, каштоўных металах і камянях складалі $1 629,6 млн, павялічыўшыся за год на $449,7 млн. Залаты запас краіны складаў 25,02 тоны (у валютным эквіваленце — $412,7 млн).
 
Па метадалогіі МВФ, міжнародныя рэзервавыя актывы Беларусі за 2004 год павялічыліся на 54,4 % і склалі на 1 студзеня 2005 г. $770,2 млн. У 2004 годзе золатавалютныя рэзервы ў нацыянальным азначэнні выраслі на 17,1 % да $1,047 млрд.
 
=== Стаўка рэфінансавання ===
Нацбанк Беларусі некалькі год праводзіў курс на паступовае паніжэнне [[Стаўка рэфінансавання|стаўкі рэфінансавання]]. Да прыкладу на пачатак 2004 г. яна складала 28%, на пачатак 2005 — 17%, на пачатак 2006 — 11%, на пачатак 2007 — 10%<ref>http://www.nbrb.by/statistics/sref.asp</ref>. У сувязі з ажыятажным попытам на валюту які назіраўся ў пачатку 2007 г. ва ўмовах рэзкага падвышэння кошту на закупляны Беларуссю прыродны газ было прынята рашэнне падвысіць стаўку рэфінансавання з 10 % да 11 %, аднак пасля стабілізацыі сітуацыі яна была ў некалькі этапаў паніжаная і з 1 кастрычніка 2007 г. складала 10 % <ref>http://news.tut.by/95329.html</ref>. Галава Нацбанку Пётр Пракаповіч выказваў думку, што да канца 2007 стаўка рэфінансавання павінна была паніжанна да 9%<ref>http://naviny.by/rubrics/finance/2007/05/10/ic_news_114_270476/</ref>. Але з пачатку 2008 г. стаўка рэфінансавання зноў пайшла ў гору. Сусветны фінансавы крызіс, які пачаў свае шэсце па свету пры канцы 2008, толькі прыдаў новы імпульс да яе будучага росту. Сучасная стаўка складае 18% (апошняе павышэнне 22.6.2011<ref>[http://news.tut.by/economics/231068.html Ставка рефинансирования повышается до 18%] {{ref-ru}}</ref>).
 
 
Радок 79:
{{main|Дэвальвацыя беларускага рубля}}
 
=== Дэвальвацыя 2009 года ===
Нацыянальны банк РБ на 2 студзеня 2009 г. устанавіў новыя курсы валют. Так, курс долара ЗША ўстаноўлены на ўзроўні Br2650, еўра - Br3703, расійскага рубля - Br90,16. Такім чынам, рубель быў дэвальвіраваны на 20,5 працэнтаў.
 
Курсы змяніліся так (у дужках для параўнання — на 1 студзеня):
Радок 88:
* 1 [[украінская грыўна]] — 329,19 (273,29)
 
=== Дэвальвацыя 2011 года ===
{{main|Фінансавы крызіс 2011 года ў Беларусі}}
[[24 мая]] [[2011]] года Нацыянальным банкам РБ курс беларускага рубля быў паўторна дэвальваваны да Br4930 за долар ЗША, г. зн. прыкладна на 56 %. Таксама курс еўра быў устаноўлены на ўзроўні Br6914,82, расійскага рубля — Br173,95<ref>[http://belapan.by/archive/2011/05/23/472499/ Нацбанк Беларуси повысил курс доллара к белорусскому рублю на 56% — с 3.155 до 4.930], ''[[БелаПАН]]'' (23.05.2011)</ref>.
 
Курсы змяніліся наступным чынам (у дужках для параўнання — на 23 мая):
Радок 98:
* 1 [[украінская грыўна]] — 616,67 (394,97)
 
== Беларускія банкноты 2000 год ==
 
{|{{prettytable}} style="font-size: 90%"
Радок 228:
 
== Цікавыя факты ==
Вельмі своеасаблівы выпадак двухмоўя ўяўляе сабой банкнота вартасцю 500 рублёў узору 1992 г.
 
Службовыя надпісы на банкноце выкананыя, як мае быць, на дзяржаўнай мове — беларускай. На аверсе банкноты намаляваная [[Плошча Перамогі, Мінск|плошча Перамогі]] ў [[Мінск]]у разам з першымі двума словамі лозунгу на рускай мове «Подвиг народа бессмертен», выкладзенага на адным з паўкруглых будынкаў вакол плошчы, адной з «візітных картак» Мінска. Газета «Гродненская ярмарка», якая паведаміла пра гэты факт у адным з ліпеньскіх нумароў 1994 г., адзначыла, што дзякуючы гэтаму дзвюхмоўю банкнота хутка ператвараецца ў каштоўны экспанат баністычных калекцый.
Радок 246:
* [http://www.nbrb.by/statistics/rates/ratesDaily.asp Курсы штодня ўсталёўваныя Нацбанкам Беларусі (даступны архіў)]
* [http://belstat.gov.by/homep/ru/indicators/prices.htm Азначнікі коштаў па асобных галінах эканомікі] — Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь
* [http://www.mindoug.com/blr92.htm Прыватная калекцыя] — выявы грошай узору 19921992г
* [http://www.belcoins.com/ IЗРОЙ Беларускi нумiзматычны партал]
{{Еўрапейскія валюты}}