Жаба травяная: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне, шаблон
арфаграфія
Радок 29:
Травяная жаба аддае перавагу вільготным лясам і менш — адкрытым прасторам. Найбольшай актыўнасцю травяная жаба вызначаецца ў вячэрні час, хоць дастаткова актыўная і днём. Многае тут залежыць ад вільготнасці і тэмпературы прыземнага слоя паветра: травяныя жабы асабліва любяць «пагуляць» днём пасля цёплага дажджу, калі выпаўзае шмат дажджавых чарвякоў. Пры пахаладанні жабы хаваюцца ва ўкрыцці і сядзяць, высунуўшы галаву. Плошча індывідуальнага або паляўнічага ўчастка травяной жабы ад 450 да 5000 м². У пошуках корму і больш вільготных месцаў многія асобіны іншы раз мігрыруюць на значныя адлегласці.
 
Корміцца пераважна наземнымі жукамі, двухкрылымі, лічынкамі насякомых, малюскамі. Шмат травяных жаб паядаюць вужы і гадзюкі, за імі палююць птушкиптушкі, і звяры.
 
Травяная жаба належыць да тых земнаводных, якія зімуюць у вадзе. Травяныя жабы першымі з'яўляюцца вясной, перыяд зімоўкі залежыць ад умоў надвор'я і можа рэзка вагацца па гадах.