Першая сусветная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
Радок 194:
11 лістапада распачалі паўторнае наступленне ў тым жа паўночна-ўсходнім накірунку (Лодзінская аперацыя). Цэнтрам бітвы стаў горад Лодзь, захоплены і пакінуты германцамі некалькімі тыднямі раней. Вынікі баёў апынуліся нявызначанымі - рускім удалося адстаяць Лодзь і Варшаву, але ў той жа час Германіі атрымалася захапіць паўночна-заходнюю частку Польшчы. Лінія фронту складала амаль 1200 км. і ляжала ў межах даваенных граніц.
 
=== 1915 ===
У маі 1915 нямецкае камандаванне ўзяло на сябе кіраванне ўсходнім фронтам, выдзеліўшы дадатковыя часці, для запаўнення прабелаў у аўстрыйскай арміі. 2 мая пачалося [[Горліцкае наступленне]]. Удар атрымаўмя сакрушальным, немцам удалося прарваць лінію абароны і пранікнуць углыб тэрыторыі, захапіўшы [[Пшэмышль]] і Львоў. Пасля грубых памылак рускага камандавання, расійскі фронт на поўдні быў амаль знішчаны, навісла пагроза страты польскіх земляў. 5 жніўня немцы занялі [[Варшава|Варшаву]], напрыканцы лета занялі крэпасці, Модлін, Брэсцкую, Асавецкую, крэпасці ў Коўна і Вільне. У верасні, новаўтвораная нямецкая 12 армія, пад камандаваннем генерала [[Макс фон Галвіц|Макса фон Галвіца]] атакавала [[Курляндыя|Курляндыю]], выдвінуўшыся ў накірунку Рыгі. Аднак на канец верасня рускія здолелі аправіцца і ўтварыць новую лінію фронту. Неўзабаве пасля гэтых падзей, цар Мікалай II асабіста ўмяшаўся і ўзначаліў камандаванне, аднак гэтае рашэнне ўнясло больш блытаніцы чым рэальнай карысці.
 
На канец 1915 года лінія фронту праходзіла ад Рыжскага заліва, праз Баранавічы, Цернопаль, Каменец Падольскі. Землі Польшчы, Літвы, Латвіі, Заходняй Беларусі і Украіны былі заняты аўстра-нямецкімі войскамі. Амаль 2 мільёны рускіх салдат загінула, страты Астрыі і Германіі склалі 1 мьльён ваенаслужачых. Пасля поспехаў Германіі і Аўстрыі на усходнім фронце, на бок Цэнтральных джяржаў прымкнулі Балгарыя і Турцыя. Спроба ўтварэння фізічнага кантакта сіл Антанты з Расіяй праз [[Дарданэлы]], скончылася няўдачай, вялікая аперацыя брытанскіх і аўстралійскіх дэсантных войск у [[бітва пад Галіпол|бітве пад Галіпол]]<nowiki/>і пацярпела фіяска.
 
== Балканскі фронт ==