Леанід Рыгоравіч Давідзенка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: катэгорыі
дапаўненне
Радок 26:
'''Леанід Рыгоравіч Давідзенка''' ({{ДН|9|5|1941}}, [[Горад Мінск|Мінск]] — {{ДС|28|10|2002}}, [[Горад Мінск|Мінск]]) — беларускі скульптар, жывапісец, графік, педагог.
[[Выява:Fountains in Pobeditelej.JPG|міні|Скульптура «Лета» у фантана на [[Праспект Пераможцаў, Мінск|праспекце Пераможцаў]] у Мінску]]
 
== Біяграфія ==
Першыя мастацкія навыкі атрымаў у студыі выяўленчага мастацтва мінскага «Дома піянераў» у вядомага беларускага мастака і выкладчыка [[Сяргей Пятровіч Каткоў|Сяргея Пятровіча Каткова]]. У 1959 годзе паступіў у [[Мінскае мастацкае вучылішча]]. Вучыўся ў выкладчыка [[Генадзь Ільіч Мурамцаў|Г. І. Мурамцава]]. У 1962 годзе, не скончыўшы вучылішча, паспяхова здаў уступныя экзамены ў [[Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў|Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут]], дзе яго настаўнікамі былі вядомыя беларускія скульптары [[Андрэй Ануфрыевіч Бембель|Андрэй Бембель] і [[Анатоль Аляксандравіч Анікейчык|Анатоль Анікейчык]]. У 1967 годзе пад кіраўніцтвам Андрэя Бембеля Леанід Давідзенка выканаў дыпломную працу — рэльеф па дрэве «Ураджай». З 1968 года стаў выкладаць у скульптурным аддзяленні мінскай школы-інтэрната па выяўленчаму мастацтву і музыцы імя [[Іван Восіпавіч Ахрэмчык|І. В. Ахрэмчыка]]. Унёс вялікі педагагічны ўклад у развіццё беларускай скульптурнай школы. З 1968 года пачаў ўдзельнічаць у [[БССР|рэспубліканскіх]] і [[СССР|ўсесаюзных]] мастацкіх выставах. У 1979 скульптура «Юнак з вавёркай» экспанавалася на выставе ў Лондане.
 
== Спасылкі ==