Вуліца Янкі Купалы (Віцебск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
др арфаграфія
Радок 11:
Дом № 2/44. Па скрыжаванні вуліц Я. Купалы і Леніна. Пабудаваны ў канцы 19 — пачатку 20 ст. з цэглы як жылы, неатынкаваны. Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Вуглавая частка зрэзана і вылучана на 2-м паверсе балконам. Лучковыя аконныя праёмы 1-га і прамавугольныя 2-га паверхаў маюць перамычкі ў выглядзе клінападобных цагляных арак і простыя ліштвы. Гарызантальныя чляненні фасадаў вылучаны міжпаверхавым філёнгавым поясам і завершаны карнізам. У цэнтры фасада — 2 уваходы. Выкарыстоўваецца ўстановай бытавога абслугоўвання.
 
Дом № 4. Пабудаваны ў канцы 19 - пачатку 20 ст. з цэглы як жылы. Далучаны да дома № 2 і аддзяляецца ад ягоарачнымяго арачным праездам ва ўнутраны двор. Аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак з паўпадвалам, накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад завершаны над карнізам высокім атыкам, апрацаваным аркатурай. Прамавугольныя аконныя праёмы ў арачным абрамленні з лапаткамі па баках. Мае 2 уваходы ў кожнае з крылаў дома. Выкарыстоўваецца гандлёвай установай.
 
Дом № 5. Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з цэглы ў стылі позняга класіцызму. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад мае агульнае сіметрычнае вырашэнне з рытмам лучковых аконных праёмаў. Яго пластыку ўзбагачаюць прафіляваныя ліштвы акон 2-га паверха, вуглавыя лапаткі, міжпаверхавы філёнгавы пояс. 1-ы паверх апрацаваны расшыўкай па тынку пад руст. Будынак мае сіметрычнае планіровачнае вырашэнне, цэнтральнай лесвічнай клеткай падзелены на 4 жылыя секцыі. Уваход з двара.
 
Дом № 7. Размешчаны ў сярэдзіне шчыльнага фрагмента забудовы паміж дамамі №№ 5 і 9. Пабудаваны ў канцы19 - пачатку 20 ст. з цэглы як жылы, атынкаваны. Кампактны двухпавярховы дом накрыты двухсхільным дахам. Плоскасны сіметрычны галоўны фасад расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны на 2-м паверсеарачныміпаверсе арачнымі сандрыкамі, пальметамі, прафіляванымі ліштвамі, карнізам і міжпаверхавым поясам. Уваход з лесвічнага вестыбюля дома № 9.
 
Дом № 8/7. На рагу вуліц Я. Купалы і Суворава. Пабудаваны ў канцы 19 - пачатку 20 ст. з цэглы, атынкаваны. Двухпавярховы, мае ў плане форму няправільнага чатырохвугольніка. Вуглавая частка на скрыжаванні вуліц зрэзана і вылучана балконам. Падоўжаны фасад па вул. Суворава завершаны ў цэнтры фігурным атыкам. Плоскасці фасадаў крапаваны лапаткамі, рустам, філёнгамі. Кожны паверх падзелены на 4 кватэры, аб'яднаныя вакол цэнтральнай лесвічнай клеткі, уваход з боку двара.
 
Дом № 9. Пабудаваны ў канцы 19 - пачатку 20 ст. з цэглы. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з руставаным цокалем. Галоўны фасад плоскасны, мае прамавугольныя аконныя праёмы з ліштвамі, сандрыкамі, філёнгамі, крапаваны міжпавярховым поясам, вуглавымі лапаткамі, дэкарыраваныдэкараваны фактурнай тынкоўкай. ПланіровачнадомПланіровачна дом падзелены на 2 жылыя секцыі, уваход з боку двара праз вуглавую лесвічную клетку.
 
Дом № 10/18. На рагу вуліц Я. Купалы і Суворава. Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з цэглы. У архітэктурывыкарыстаныархітэктуры выкарыстаны элементы і прыёмы канструктывізму. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Галоўны фасад вылучаны 2 уваходнымі рызалітамі, завершаны прамавугольным атыкам і фланкіраваны пілястрамі. Вуглавая частка будынка закруглена, завершана атыкам і вылучана балконам. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваныдэкараваны фактурнымі філёнгамі, рустам. Плоскасці фасадаў крапаваны пілястрамі і руставанымі лапаткамі. Планіровачна будынак падзелены на 2 жылыя секцыі.
 
Дом № 11/9. Пабудаваны ў канцы 19 - пачатку 20 ст. з цэглы як жылы. Двухпавярховы будынак складаецца з 2 узаемна перпендыкулярных крылаў уздоўж вуліц. Вуглавая частка на скрыжаванні вуліц зрэзана. Вулічныя фасады адрозніваюцца паміж сабой рознай апрацоўкай і формай аконных праёмаў. Фасад па вул. Суворава мае лучковыяпраёмылучковыя праёмы з простымі ліштвамі, па вул. Я. Купалы - прамавугольныя з філёнгамі. Планіровачна дом падзелены на 3 часткі з самастойнымі ўваходамі з двара і лесвіцамі на 2-і паверх.
 
Дом № 13/20. На скрыжаванні вуліц Я. Купалы і Суворава. Пабудаваны ў 2-й палавіне 19 ст. з цэглы. УархітэктурыУ архітэктуры выкарыстаны элементы класіцызму. Аднапавярховы будынак мае ў плане форму няправільнага чатырохвугольніка. Асіметрычна вырашаныя вулічныя фасады маюць прамавугольныя вокны з ліштвамі. Плоскасць фасадаў завершана філёнгавым фрызам і буйным карнізам. Капітальнымі ўнутранымі сценамі дом падзелены на 3 часткі з самастойнымі ўваходамі, якія вылучаны паўкалонамі з антаблементам, вуглавы ўваход крапаваны руставанымі лапаткамі. Выкарыстоўваецца як жылы.
 
Дом № 17. Стаіць адасоблена, завяршае забудову вуліцы. Пабудаваны ў традыцыях «цаглянай» архітэктуры ў канцы 19 - пачатку 20 ст. з чырвонай цэглы як жылы, неатынкаваны. Аднапавярховы квадратны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Цэнтральная частка галоўнага, сіметрычнага па кампазіцыі фасада, дзе знаходзіцца ўваход, падкрэслена над карнізам фігурным шчытом з люкарнай. Вокны лучковыя. Насычаная пластыка фасада ствараецца мноствам краповак, філёнгаў, арак, русту, выкананых сродкамі цаглянай муроўкі. Выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак.