Салічныя франкі: Розніца паміж версіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — ru:Салические франки |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 00:04, 4 жніўня 2014
Салічныя франкі, або заходнія франкі (фр.: Francs saliens) — галіна франкаў, якая самастойна жыла з 420 года ў Таксандрыі і пазней у Турнэ. Правадыр Фарамонд — фігура, магчыма, выдуманая — перайшоў са сваімі падданымі Рэйн у заходнім кірунку, умацаваўся там і адлучыўся такім чынам ад рэйнскіх франкаў. Фарамонд лічыцца заснавальнікам дынастыі Меравінгаў, якая вярнулася ў 509 годзе ў свае ранейшыя землі і заваявала іх.
У 486 годзе дзяржава салічных франкаў пачала называцца Суасонскім каралеўствам, што сведчыла пра тое, што кароль Хлодвіг I пашырыў свае ўладанні на поўдзень, адваяваўшы землі ў рымлян. Таксама ён анексаваў розныя дробныя дзяржавы і перамог франкскіх канкурэнтаў. Прававым кодэксам салічных франкаў быў Салічны закон.
Правадыры салічных франкаў
- Фарамонд 420—428
- Хладыён Доўгавалосы 428—447
- Меравей 448—458
- Хільдэрык I 458—481
- Хлодвіг I 481—511