Антыбіётыкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
дапаўненне
Радок 4:
Вядома каля 4 тысяч антыбіётыкаў, у медыцынскай практыцы выкарыстоўваецца каля 60. Першы клінічна эфектыўны антыбіётык ''[[пеніцылін]]'' быў адкрыты [[Вялікабрытанія|англійскім]] [[мікрабіёлаг]]ам [[Аляксандр Флемінг|А. Флемінгам]] у [[1929]] годзе.
 
Тэрмін ''антыбіётык'' быў упершыню выкарыстаны ў [[1942]] годзе [[Зельман Ваксман|Зельманам Ваксман]] і яго супрацоўнікамі ў часопісных артыкулах для апісання любога рэчыва, што выпрацоўваецца мікраарганізмам, які з'яўляецца антаганістычным да росту іншых мікраарганізмаў у высокай ступені развядзення.<ref name="Wakeman1947">{{cite journal |author=SA Waksman|title=What Is an Antibiotic or an Antibiotic Substance? |journal=Mycologia |volume=39 |issue=5 |pages=565–569 |year=1947|doi=10.2307/3755196 |pmid=20264541 |jstor=3755196}}</ref> Гэта азначэнне выключала рэчывы, якія забіваюць бактэрыі, але не вырабляюцца мікраарганізмамі (напрыклад, [[страўнікавы сок]]). Яно таксама не ўключала сінтэтычныя антыбактэрыйныя злучэння, такія як [[сульфаніламіды]].
 
== Класіфікацыя ==
Паводле хімічнай прыроды антыбіётыкі належаць да розных груп злучэнняў:
* '''вугляродзмяшчальныя''' (неаміцын, канаміцын, стрэптаміцын, [[амінагліказіды]] і інш., антыбіётыкі групы рыстаміцыну — ванкаміцын),
Радок 12 ⟶ 15:
Паводле механізма дзеяння адрозніваюць антыбіётыкі, якія парушаюць сінтэз клетачных абалонак [[бактэрыі|бактэрый]] (пеніцыліны і інш.), [[бялкі|бялкоў]] (тэтрацыкліны, [[хлорамфенікол]] і інш.), [[нуклеінавыя кіслоты|нуклеінавых кіслот]] (проціпухлінныя антыбіётыкі — аліваміцын, рубаміцын, кармінаміцын і інш.), разбураюць цэласнасць цытаплазматычных мембран (паліены) і біяэнергетычных працэсаў (граміцыдзін С). Антыбіётыкі могуць мець ''шырокі'' спектр дзеяння (уплываюць на грамдадатныя і грамадмоўныя бактэрыі, напрыклад, тэтрацыкліны) і ''вузкі'' (актыўныя пераважна да грамдадатных мікробаў, напрыклад, пеніцылін, рыфампіцын).
 
== Выкарыстанне ==
На лекавыя і гаспадарчыя мэты антыбіётыкі атрымліваюць галоўным чынам мікрабіялагічным сінтэзам на аснове бактэрый і мікраскапічных грыбкоў (пераважна актынаміцэтаў), частку — хімічным сінтэзам або хімічнай мадыфікацыяй прыродных антыбіётыкаў.
 
Выкарыстоўваюць на лячэнне [[інфекцыйныя захворванні|інфекцыйных хвароб]] чалавека, жывёл і раслін, для паскарэння росту і развіцця маладняку, як кансерванты, пры вывучэнні тонкіх механізмаў біяхімічных пераўтварэнняў, праблем [[анкалогія|анкалогіі]] і функцыянавання жывых клетак.
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|1}}]