Абарыгены Аўстраліі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 50 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q170355 (translate me)
др битая ссылка
Радок 3:
 
==Паходжанне==
Абарыгены Аўстраліі з'яўляюцца прамымі нашчадкамі людзей сучаснага тыпу, якія пакінулі тэрыторыю [[Афрыка|Афрыкі]] і праз [[Азія|Азію]] дасягнулі [[Аўстралія, кантынент|Аўстралійскага кантынента]]. Мяркуецца, што перасяленне ў Аўстралію адбылося не пазней, чым 50 тысяч гадоў таму<ref>[http://web.archive.org/web/20110217045409/http://www-personal.une.edu.au/~pbrown3/Gillespie02.pdf Richard Gillespie, DATING THE FIRST AUSTRALIANS]</ref>. У той час узровень [[мора]] быў значна ніжэйшы, чым у нашы дні. Аўстралія і [[Востраў Новая Гвінея|Новая Гвінея]] ўяўлялі сабою адзіны масіў сушы. Аднак, ён быў аддзелены ад Паўднёва-Усходняй Азіі марскім прасторам. Каб патрапіць сюды, продкі абарыгенаў павінны былі валодаць мараходнымі навыкамі. Некаторыя даследчыкі звязваюць з'яўленне людзей у Аўстраліі з вынішчэннем мясцовай [[мегафаўна|мегафаўны]]<ref>[http://www.abc.net.au/science/features/megafauna/ Death of the Megafauna]</ref>.
 
[[Генетыка|Генетычныя]] даследаванні паказваюць блізкасць абарыгенаў Аўстраліі да [[папуасы|папуасаў]] Новай Гвінеі. Абарыгены поўначы маюць гены [[дзянісаўскі чалавек|дзянісаўскага чалавека]]<ref>[http://www.australiangeographic.com.au/journal/Aboriginal-Australians-the-oldest-culture-on-Earth.htm DNA confirms Aboriginal culture one of Earth's oldest]</ref>.