Буда-Кашалёўскі строй: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Буда-Кашалёўскі строй''' — традыцыйны комплекс беларускі нацыянальны касцюм|беларуска...'
 
Радок 1:
'''Буда-Кашалёўскі строй'''  — традыцыйны комплекс [[беларускі нацыянальны касцюм|беларускага народнага адзення]] на Падняпроўі, пераважна ў [[Буда-Кашалёўскі раён|Буда-Кашалёўскім]], [[Гомельскі раён|Гомельскім]], [[Рэчыцкі раён|Рэчыцкім]] раёнах. Для яго характэрны разнастайнасць прыёмаў [[вышыўка|вышыўкі]] і стрыманасць каларыту.
 
 
Асноўныя часткі жаночага гарнітура: [[кашуля]] з прамымі плечавымі ўстаўкамі, адкладным каўняром і шырокімі рукавамі, [[спадніца]] (цёмна-чырвоны з чорнай клеткай андарак ці палатнянік), белы [[лён|льняны]] фартух з фальбонай унізе, доўгі са складкамі на спіне чорны ці цёмна-сіні [[гарсэт]] (шнуроўка), пояс з кутасамі, завязаны ззаду. Галаўныя ўборы жанчын: намітка, чапец з кужалю ці паркалю, даматканая ці крамная хустка, завязаная «на ўрожкі».
 
Шыйныя і нагрудныя ўпрыгожанні  — каралі, стужкі, крыжыкі і інш. У мужчынскі гарнітур уваходзілі: тунікападобная кашуля з адкладным ці стаячым каўняром, прамымі (калошкай) ці сабранымі ў каўнерац рукавамі, ільняныя ці суконныя нагавіцы, узорыстатканы з вялікай гронкай кутасоў пояс.
 
Галаўныя ўборы мужчын, жаночая і мужчынская вопратка істотных мясцовых адрозненняў ад агульна-нацыянальных відаў і форм не маюць. Адзенне аздаблялі вышыўкай, якой уласцівы ахраматычнасць і геаметрычная дакладнасць старадаўніх матываў. Аднаколерная вышыўка чорнымі ці белымі баваўнянымі ніткамі вызначаецца ювелірнай распрацоўкай рамбічнага арнаменту. Двухбаковая падліковая гладзь спалучаецца з гафтам (сакаленнем), мярэжкай, карункамі і аблямоўкай, а таксама арыгінальным і характэрным для гэтага строю прыёмам аздаблення  — маршчэннем (збіранне палатна чорнай ці белай ніткай у дробныя гафрыраваныя складачкі), якім утвараюцца рэльефныя ўзорыстыя паскі на версе і нізе рукавоў кашулі.
 
== Спасылкі ==
 
* [http://www.gants-region.info/index/0-452 Буда-Кашалёўскі строй]
 
[[Катэгорыя:Беларускі касцюм]]
Галаўныя ўборы мужчын, жаночая і мужчынская вопратка істотных мясцовых адрозненняў ад агульна-нацыянальных відаў і форм не маюць. Адзенне аздаблялі вышыўкай, якой уласцівы ахраматычнасць і геаметрычная дакладнасць старадаўніх матываў. Аднаколерная вышыўка чорнымі ці белымі баваўнянымі ніткамі вызначаецца ювелірнай распрацоўкай рамбічнага арнаменту. Двухбаковая падліковая гладзь спалучаецца з гафтам (сакаленнем), мярэжкай, карункамі і аблямоўкай, а таксама арыгінальным і характэрным для гэтага строю прыёмам аздаблення — маршчэннем (збіранне палатна чорнай ці белай ніткай у дробныя гафрыраваныя складачкі), якім утвараюцца рэльефныя ўзорыстыя паскі на версе і нізе рукавоў кашулі.
[[Катэгорыя:Культура Гомельскай вобласці]]