Грыбы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 38:
Вегетатыўнае цела большасці грыбоў уяўляе сабой [[міцэлій]] (грыбніцу), які складаецца з адна- ці шматклетачных разгалінаваных тонкіх ніцей — гіфаў, што ў працэсе развіцця ўтвараюць строму або пладовыя целы рознай марфалогіі. Арганізмы ніжэйшых грыбоў (слізевікі, хітрыдыяміцэты) прадстаўлены голымі плазмодыямі. У жыццёвым цыкле грыбоў магчымы розныя стадыі развіцця (плеямарфізм). Аднаклетачны стан назіраецца ў перыяд размнажэння (напр., у спор). Грыбы размнажаюцца вегетатыўным, бясполым і палавым спосабамі.
 
У аснову вызначэння сістэматычнага стану грыбоў пакладзены асаблівасці будовы грыбнога цела, палавога і бясполага споранашэння і формы пладовых цел. Вегетатыўнае размнажэнне ажыццяўлнецца кавалкамі міцэлію ([[шапкавыя грыбы]]), пачкаваннем ([[дрожджы]]), асобнымі клеткамі — аідыямі (галасумчатыя), гемамі і хламідаспорамі ([[галаўнёвыя грыбы]]), [[бясполае размнажэнне]] — з дапамогай спор, што ўтвараюцца на асобных клетках міцэлію. Споры могуць фарміравацца эндагенна, унутры шарападобна пукатых канцоў гіфаў (спарангіяспоры, зааспоры; у ніжэйшых грыбоў) або экзагенна (канідыяспоры; у вышэйшых і некаторых ніжэйшых грыбоў). Для палавога размнажэнння ўласціва зліццё аднолькавых або розных паводле памераў гамет (у ніжэйшых грыбоў), яйцаклеткі і сперматазоіда (у ааміцэтаў), вегетатыўных клетак з аднолькавымі або рознымі палавымі знакамі (у зігаміцэтаў), антэрыдыю і архікарпа з утварэннем сумкі (у аскаміцэтаў) або шляхам саматагаміі з утварэннем базідый (у базідыяміцэтаў). Утварэнню сумак і базідый звычайна папярэднічае развіццё на міцэліі пладовых цел — спецыяльных спараносных органаў. У аскаміцэтаў гэта [[клейстатэцый]], [[перытэцый]], [[апатэцый]] і інш., у базідыяльных грыбоў распасцёртыя, палачка-, куста-, шара-, зоркападобныя і іншыя пладовыя целы.
 
У прыродна-кліматычных зонах Беларусі трапляюцца прадстаўнікі ўсіх сістэматычных груп грыбоў, якія спецыялізаваны да розных экалагічных умоў існавання. Напрыклад, [[агарыкальныя]], [[афілафаральныя]], [[гастэраміцэты]] і іншыя сапрабіёнты развіваюцца ў лясах на гнілой драўніне, лясным подсціле, плесневыя грыбы — на прадуктах харчавання, кармах жывёл. [[Мучніста-расяныя грыбы]], іржаўныя, перанаспоравыя, хітрыдыевыя, [[гельцінтаспорый]], [[фузарый]], [[фітафтора]], макраспорый, [[склератынія]] і іншыя групы фітапатагенных грыбоў паразітуюць на збожжавых, агароднінных, пладова-ягадных культурах.