Культура ўсходнелітоўскіх курганоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 27:
=== Курганы з трупаспаленнем (V—VIII стст.) ===
[[File:East europe 5-6cc.png|thumb|300px|Карта балцкіх і славянскіх археалагічных культур V—VI стст.]]
Асноўным тыпам паселішчаў з V ст. да пачатку XI ст., дзе жыла асноўная маса насельніцтва, сталі паселішчы без значных умацаванняў на адкрытай прасторы альбо ў падножжа гарадзішчаў. У VI—VIII стст. узводзяцца драўляныя гарадзішчы (з землянымі вламі) — Лаварышкес, Давайноніс, Брадзялішкес, Немянчыне, Бражуоле і інш., але яны мелі выключна абарончы характар: насельніцтва ў іх не жыло (бо ў гарадзішчах адсутнічае культурны слой), а выкарыслоўвала толькі часова ў якасці прытулку ў час ваеннай пагрозы, а жыло каля гарадзішчаў ці ў баку ад іх<ref>Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 394.</ref>. Гарадзішчы ўзводзіліся на пагорках і мелі мініяцюрныя памеры — да 60 кв.м.<ref>Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 394.</ref> У паселішчах без умацаванняў жыхары ўзводзілі наземныя чатырохвугольныя пабудовы (зрубнай ці слупавай канструкцыі) з адкрытым агменем<ref>Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 394.</ref>.

У V ст. у курганах з'яўляюцца трупаспаленні, што паралельна суправаджалася зменамі ў матэрыяльнай культуры і ладу жыцця грамадства. Наяўнасць знаці (паводле археалагічных дадзеных) прасочваецца з сярэдзіны V ст. (напрыклад, паграбенне ў пункце Таўрапіліс ва Уценскім раёне Літоўскай Рэспублікі)<ref>''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 93.</ref>. Тыпам арганізацыі грамадства быў [[родаплемянны лад]], а сацыяльная структура была прадстаўлена трыма-чатырма праслойкамі — знаццю, дружыннікамі знаці, свабоднымі абшчыннікамі і рабамі, бо, напэўна, мелася [[патрыярхальнае рабства]]. Эканамічная эксплуатацыя свабодных абшчыннікаў з боку знаці адсутнічала. Няма звестак аб наяўнасці спецыялізаванай праслойкі рамеснікаў, якая б абслугоўвала інтарэсы знаці і знаходзілася ў паселішчах гарадскога тыпу. Канцэнтрацыя пасяленняў (паводле наяўнасці паграбенняў) у V ст. назіраецца ў паўночнай частцы басейна [[рака Вілія|ракі Нярыс (Вілія)]]<ref>''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 95.</ref>.
 
Абад трупаспалення з'яўляецца ў V ст., але рэдкі і сустракаецца ў тых жа курганных групах, дзе маюцца пахаванні па абраду трупапалажэння; у першых выпадках абраду трупаспалення спаленыя рэшткі нябожчыка размяшчаліся пад насыпам кургана, а не ў насыпу, як гэта стала з VI ст.<ref>''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 95.</ref>