Канстанцый I Хлор: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 40:
Канстанцый быў членам корпуса пратэктараў імператара пры [[Аўрэліян]]е і браў удзел у паходзе супраць [[Пальмірскае царства|Пальмірскага царства]]{{sfn|Potter|2004|p=288}}. Паводле зборніка біяграфій імператараў «Гісторыя Аўгустаў», у часы ўладарання [[Проб]]а Канстанцый быў [[Дукс, пасада|дуксам]]<ref>Гэта рымская ваенная пасада.</ref>, але гэта, хутчэй за ўсё, выдумка аўтара<ref name=autogenerated1 />. Паводле «[[Ананім Валезія|Ананіма Валезія]]», Канстанцый быў яшчэ і ваенным трыбунам<ref>''Ананім Валезія''. Паходжанне імператара Канстанціна. I. 2.</ref>. Адзіная дакументальна пацверджаная пасада Канстанцыя — гэта прызначэнне яго [[прэзід]]ам Далмацыі ў кіраванне [[Марк Аўрэлій Кар|Кара]]{{sfn|Potter|2004|p=288}}<ref>{{CIL|3|9860}}</ref>. Была выказана здагадка, што пасля паўстання Дыяклетыяна Канстанцый перайшоў на яго бок і ўзяў удзел у бітве пры Маргусе ў 285 годзе{{sfn|Potter|2004|p=280}}.
 
У 286 годзе Дыяклетыян прызначае свайго сябра [[Максіміян]]а суправіцелем і дае яму ў валоданне заходнія правінцыі, у той час як сам забірае ўвесь Усход, пачынаючы працэс, які ў канчатковым выніку прывядзе да падзелу [[Рымская імперыя|Рымскай імперыі]] на дзве часткі — Заходнюю і Ўсходнюю{{sfn|Southern|2001|p=142}}. У 288 годзе, калі тэрмін яго знаходжання на пасадзе прэзіда Далмацыі скончыўся, Канстанцый быў прызначаны [[Прэфект прэторыя|прэфектам прэторыя]] пры заходнім імператары Максіміяне{{sfn|Canduci|2010|p=119}}. З тых часоў ён, як відаць, заняў значнае становішча пры імператарскім двары<ref name="Seeck" />. На працягу перыяду 288—289 гадоў Канстанцый пад камандаваннем Максіміяна прымаў актыўны ўдзел у вайне супраць [[Алеманы|алеманаў]], правядзення кампаній на тэрыторыі варварскіх плямёнаў за [[Рэйн]]ам і Дунаем{{sfn|Canduci|2010|p=119}}. Для ўмацавання сувязяў паміж імператарам і яго ўплывовым военачальнікам у 289 годзе Канстанцый адмовіўся ад сваёй жонкі (або наложніцы) [[Алена Роўнаапостальная|Алены]] і ажаніўся з дачкой імператара Максіміяна [[Флавія Максіміяна Феадора|ФеадорыФеадорай]]{{sfn|Canduci|2010|p=119}}.
 
=== Кіраванне ===