Ліпавыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Група таксонаў |regnum = Расліны |type = |image file = Tilia insularis 3.jpg |image title = |image descr = Кветкі ліпы...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 14:
'''Ліпавыя''' (''Tiliaceae'') — у многіх састарэлых [[Біялагічная сістэматыка|сістэмах класіфікацыі раслін]] ([[Сістэма Тахтаджана|Тахтаджана]], [[Сістэма Кронквіста|Кронквіста]], Торна) [[сямейства]] [[Двухдольныя|двухдольных раслін]]<ref>[http://slovari.yandex.ru/Липовые/БСЭ/Липовые/ БСЭ]</ref><ref>{{ВТ-ЭСБЕ|Липовые}}</ref>. Згодна сістэмам класіфікацыі [[Сістэма APG II|APG II]] (2003) і [[Сістэма APG III|APG III]] (2009) — частка сямейства {{bt-bellat|Мальвавыя|Malvaceae}}.
 
Прадстаўлены дрэвамі, хмызнякамі, рэдка травяністымі раслінамі з простымі, цэльнымі ці лопасцевымі лістамі, з часта ападаючымі прылісткамі. УНалічвалася вегетатыўных46 органаўродаў звычайнаі ёсць450 ёмістасці слізівідаў.
 
Кветкі звычайна ў цымозных суквеццях, двухполыя, радзей аднаполыя, з чашачкай і венчыкам; пялёсткі даволі буйныя, ярка афарбаваныя, часта з нектарнікамі. Андрацэй вельмі зменлівы. Асноўны яго тып – два 5-членныя кругі свабодных тычынак, але часцей у выніку расшчаплення тычынак лік іх узрастае і яны ўтвараюць два кругі пучкоў, па 5 у кожным крузе. Іншы раз тычынкі пучкоў аднаго з кругоў замяняюцца стамінодыямі ці цалкам рэдукуюцца, і тады ў кветцы застаецца толькі адзін круг шматтычынкавых пучкоў. Межы паміж пучкамі могуць быць невыразнымі, тады андрацэй выглядае як мнагачленны з нявызначаным лікам тычынак. Гінецэй цэнакарпны з многіх – двух пладалісцікаў. Завязь верхняя, двух- ці многагняздовая; слупок адзін, з галоўчатым рыльцам. Плады сакавітыя ці сухія, раскрывальныя ці нераскрывальныя.
 
Налічвалася 46 родаў і 450 відаў. Шырока распаўсюджаны ў трапічных абласцях, асабліва ў Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі. Сустракаюцца таксама ва ўмераных абласцях паўночнага паўшар’я.
 
{{зноскі}}