Сага: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Са́гі''' (па-стараісьляндзку: ''sögur'') — апавядальная форма [[Скандын...
(Няма розніцы)

Версія ад 11:50, 25 ліпеня 2008

Са́гі (па-стараісьляндзку: sögur) — апавядальная форма старажытна-скандынаўскага і стараражытна-ірляндзкага эпасу, якія ўяўляюць зь сябе легендарна-мітычныя апавяданьні пра багоў і герояў у прозе, часта зь вершаванымі ўстаўкамі.

Як крыніцы па гісторыі Беларусі IXXI стагодзьдзяў найбольшую каштоўнасьць уяўляюць старажытна-ісьляндзкія сагі, якія пачаткова існавалі як вусныя паданьні і пачалі запісвацца на лаціне ў XII стагодзьдзі ісьляндзкімі каталіцкімі манахамі. Ісьляндзкія сагі ўмоўна падзяляюць на каралеўскія (створаныя ў XII – XIII стагодзьдзях, апісваюць падзеі ў Нарвэгіі X – XI стагодзьдзяў), гістарычна найбольш верагодныя; «сагі пра ісьляндцаў», запісаныя не раней ХІІІ стагодзьдзя, якія апавядаюць пра падзеі ў Ісьляндыі X – XI стагодзьдзяў; так званыя «сагі пра старажытныя часы», найменш верагодныя як гістарычныя крыніцы, якія злучаюць зерне гістарычнай ісьціны з фантастычнымі апавяданьнямі пра герояў і багоў скандынаўскага пантэону. Апроч «вялікіх» сагаў, вылучаюць таксама «татры» (даслоўна «пасмы», ці невялікія ўстаўныя сагі).

Значнае месца ў сагах удзелена Полацку (Pallteskia) і Дзьвіне (Duna), якая была адным з галоўных маршрутаў пранікненьня вікінгаў ва Ўсходнюю Эўропу. З «каралеўскіх» сагаў для гісторыі Беларусі найбольшую цікавасьць уяўляе «Прадзь пра Эймунда», якая паведамляе пра вікінга Эймунда Хрынгсана, які ўдзельнічаў у барацьбе Яраслава Мудрага з полацкім князем Брачыславам Ізяславічам і нават нібыта пэўны час княжыў у Полацку. З «сагаў пра ісьляндцаў» «Сага пра хрост» і «Татр пра Торвальда Вялiкага Падарожнiка» апавядаюць, у прыватнасьці, пра дзейнасьць у Полацку пачатку ХІ стагодзьдзя Торвальда, сына Кодрана. Зьвесткі «сагаў пра старажытныя часы» ў дачыненьні да Беларусі або абсалютна фантастычныя, або іх храналёгія і пэрсаналіі значна скажоныя: «Сага пра Тыдрэка Бэрнскага» апісвае захоп Полацка правадыром гунаў Атылам; «Сага пра Хрольва Пешахода» паведамляе пра канунга Рэгвіда, які стварыў у глыбокай старажытнасьці дзяржаву вікінгаў уздоўж усяго цячэньня Дзьвіны.

Апроч ісьляндзкіх, пэўныя зьвесткі пра дзейнасьць скандынаваў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ўтрымліваюць і швэдзкія сагі, напрыклад «Сага пра гутаў». Адным зь першых на сагі, як на крыніцу па гісторыі Ўсходняй Эўропы зьвярнуў увагу ўраджэнец Беларусі Восіп Сянкоўскі.

Шаблон:Крыніца ЭГБ

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

  • Rafn C. C. Antiquites russes d’apres les monuments historiques des Islandais et des anciens Scandinaves. TТ. 1—2. Copenhague, 1850—1852.
  • Сага о гутах // Средние века. Вып. 38. М., 1975.
  • Снорри Стурлусон. Круг Земной. М., 1980.

Літаратура

  • Сапунов А. Сказания исландских, или скандинавских саг о Полоцке, князьях полоцких и р. Западной Двине // Полоцко-Витебская старина. Вып. 3. Витебск, 1916.
  • Belaiew N.T. Eymundar Saga and Icelandic research in Russia // Saga-book of the Viking Society. Vol. XI, 1932.
  • Stender-Petersen A. Das Problem der ältschen byzantinisch-russisch-nordlischen Beziehungen // Relazioni del X Congresso Internazionale di Scienze Storiche. Vol. III. Firenze, 1955.
  • Рыдзевская Е.А. Древняя Русь и Скандинавия в IX—XIV вв. (Материалы и исследования). М., 1978.
  • Глазырина Г.В. Русский город в норвежской саге. К вопросу о достоверности исторических описаний в сагах // Дpевнейшие госудаpства на теppитоpии СССР. 1982. М., 1984.
  • Pritsak O. The Origin of Rus’. Vol. I. Old Scandinavian sources then the sagas. Cambridge, Mass., 1981.
  • Ловмяньский Х. Русь и норманны. М., 1985.
  • Древнерусские города в древнескандинавской письменности. Тексты. Перевод. Комментарий. М., 1987.
  • Коновалов Ю.В. Русско-скандинавские связи середины IX – X вв. // Историческая генеалогия. № 5, 1995.
  • Strumiński B. Linguistic Interrelations in Early Rus’. Northmenn, Finns, and East Slavs (Ninth to Eleventh Centuries). Rome, 1996. Шаблон:Link FA