Нясвіж: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 73:
Магчымая першая ўскосная згадка Нясвіжа звязаная з удзелам кн. Юрыя Нясвіжскага ў [[бітва на Калцы, 1223|бітве на Калцы]] ([[1223]]), верагодна, яго нашчадкамі былі нясвіжскія князі Грыгорый і Іван згаданыя ў 1388 г. Дакладнае паходжанне і радавод гэтых князёў, як і напэўнае дачыненне гэтых князёў да Нясвіжа, пакуль не высветленыя.
 
Верагодна з канца [[XIII ст.]] у [[ВКЛ]]. У 1430-я гады Нясвіжам валодаў нейкі Федзька. Першы сярод вядомых пісьмовы ўспамін пра Нясвіж адносіцца да 1445 г.<ref>''Ліцкевіч А.'' Яшчэ раз пра «Пачаткі Нясвіжа»: першая пісьмовая згадка і асоба нобіля Клаўкі // Герольд Litherland, № 19. — Горадня-Менск, 2013. — С. 44-53.</ref>. Належаў Неміровічу, Мантыгердавічам, у 1492 горад перайшоў ва ўладанне роду Кішак, у 1513 Ганна Кішчанка была выданавыдадзена замуж за Яна Радзівіла Барадатага, і Нясвіж у якасці пасагу перайшоў да [[Род Радзівілаў|роду Радзівілаў]]. У 1533 г. на месцы гарадзішча быў пабудаваны драўляны Нясвіжскі замак. З 1547 г. — цэнтр Нясвіжскага княства.
 
У [[XVI ст.]] Нясвіж становіцца адным з галоўных цэнтраў [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]] ([[кальвінізм]]у) у ВКЛ. Імёны дзеячаў гэтага часу, што жылі ў Нясвіжы, набылі шырокую вядомасць: [[Сымон Будны]], [[Лаўрэнцій Крышкоўскі]], [[Мацей Кавячынскі]], [[Саламон Рысінскі]], Даніла Набароўскі і інш. пісьменнікі, паэты, філосафы. Каля [[1560]] г. ў Нясвіжы Мікалаем Радзівілам Чорным была заснаваная друкарня, дзе выдаваліся творы Сымона Буднага і іншых філосафаў, друкарамі былі Д. Лянчыцкі, В. Цяпінскі (М. Радзівіл Чорны таксама валодаў Брэсцкай друкарняй). Сын і пераемнік М. Радзівіла Чорнага — [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|М. К. Радзівіл Сіротка]] адмовіўся ад кальвінізму і перайшоў у [[каталіцтва]], паводле яго загаду «вучоных-ерэтыкоў» выгналі з горада, на плошчы былі спаленыя кнігі С. Буднага і інш. асветнікаў. Пасля падарожжа ў Сірыю, Палесціну і Егіпет М. Радзівіл Сіротка ў [[1586]] стварыў ардынацыі Радзівілаў з цэнтрам у Нясвіжы, тады ж гораду было нададзена [[магдэбургскае права]] і [[Герб Нясвіжа|герб]]. З імем М. Радзівіла Сіроткі, які запрасіў у Нясвіж італьянскіх архітэктараў і з іх удзелам нанова збудаваў каменны замак і нішых каменных збудаванняў у горадзе, што зберагліся да нашіх дзён — Нясвіж пераўтвораны ў горад-крэпасць і ў канцы XVI ст. стаў даволі буйным горадам, у XVI—XVIII ст. дзейнічаў езуіцкі калегіум. Тады за Слуцкай брамай, на супрацьлеглым беразе Ушы, быў пабудаваны Новы горад (Новае места). У [[1625]] г. ўзнікла яшчэ адно прадмесце — «Казімеж», у паўночна-заходнім баку ад Старога горада.