Крыжова-купальны храм: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Сфармаваўся ў [[Візантыя|Візантыі]] і ў краінах хрысціянскага усходу ў V—VIII стст. Стаў пануючым ў [[Архітэктура Візантыі|архітэктуры Візантыі]] з IX стагоддзя і быў прыняты хрысціянскімі краінамі [[Праваслаўе|праваслаўнага]] вызнання ў якасці асноўнай формы храма.
 
У класічным варыянце мае 4 злучаныя [[арка]]мі вертыкальныя апоры, на якія з дапамогай ветразяў апіраецца [[Барабан, архітэктура|барабан]], перакрыты [[купал]]ам. Прасторавыя ячэй-кіячэйкі паміж апорамі і сценамі размешчаны па ўзаемна перпендыкулярных восях, перакрываюцца паўцыркульнымі і кры-жападобнымі скляпеннямі. Вуглавыя ячэйкі перакрываюцца больш нізкімі [[скляпенні|скляпеннямі]] ці купаламі. Гэта ўстойлівая сістэма ўзаемазвязаных прасторавых ячэек абумоўлівае стройную кампазіцыю храма. Галоўную ролю ў ёй адыгрывае цэнтральны купал, высока падняты на барабане. Ярусам ніжэй размяшчаюцца скляпеністыя рукавы крыжа, яшчэ ніжэй — вутлавыя памяшканні. Архітэктурнае аблічча стварае пластычная выразнасць масіўных сцен і апор. У кампазіцыю інтэр'ера з вялікімі паверхнямі сцен і скляпенняў арганічна ўваходзіла храмавая размалёўка.
 
== Літаратура ==