Яўхім Яўсеевіч Кіпель: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 1:
'''Яўхім Яўсеевіч КІПЕЛЬКіпель''' ([[{{ДН|25 снежня]] [[|12|1895]]}}, [[Байлюкі]], Бабруйскі павет, [[Мінская губерня]] (цяпер [[Глускі раён]] [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]]) — [[{{ДС|27 ліпеня]] [[|7|1969]]}}, [[ЗША]]. Крыптанімы: ''К-ль''; ''Я.К-ль'')  — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, педагог, публіцыст.
 
== Біяграфія ==
З [[1915]] удзельнік [[Першая сусветная вайна|1-й сусветнай вайны]], скончыў 2-ю Кіеўскую ваенную школу прапаршчыкаў. З [[1918]] у [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]]. З [[1921]] у [[Мінск]]у, член Навукова-тэрміналагічнай камісіі пры Наркамасвеце БССР. Вучыўся ў [[БДУ]] (скончыў у [[1926]]), у [[1922]]—[[1927]] выкладаў [[беларуская мова|беларускую мову]] і [[прыродазнаўства]] ў школах Мінска. З 1926 сакратар аддзела прыроды і народнай гаспадаркі [[Інбелкульт]]а, адначасова лектар на педкурсах у Мінску. Са студзеня [[1928]] аспірант БДУ, у кастрычніку [[1929]] выключаны па ідэалагічных матывах. З сакавіка [[1930]] выкладчык Мінскіх педкурсаў пры педтэхнікуме.

Арыштаваны ДПУ БССР [[28 чэрвеня]] [[1930]] па справе [[Саюз вызвалення Беларусі, справа|«Саюза вызвалення Беларусі»]]; паводле пастановы Калегіі АДПУ СССР ад [[10 сакавіка]] [[1931]] высланы ў Налінск Вяцкай вобласці на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў [[горад Арол|Арле]] ў снежні 1935; асуджаны на 5 гадоў лагераў. Вызвалены ў снежні 1940. Пасля вызвалення настаўнічаў у [[Саратаў|Саратаве]]. У пачатку [[1942]] мабілізаваны ў Чырвоную Армію. З чэрвені 1942 у Мінску. Супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Працаваў у Інспекцыі беларускіх школ, Беларускай народнай самапомачы. Рэдагаваў газету «Голас вёскі». З 1944 кіраўнік навуковага аддзела [[БЦР]]. На 2-м Усебеларускім кангрэсе абраны яго старшынёй.

З сярэдзіны 1944 у Германіі. Падрыхтаваў да друку кнігу ўспамінаў пра савецкія лагеры «З іхняга раю».

З [[1950]] у ЗША, з 1951 уваходзіў у Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі, стварыў Аб'яднанне беларускіх вязняў савецкіх лагераў. Публікаваўся ў беларускай эмігранцкай прэсе. Успаміны Яўхіма Кіпеля захоўваюцца ў архіве Беларускага інстытута навукі і мастацтва ([[БІНіМ]]) у [[Нью-Ёрк]]у. Рэабілітаваны [[10 чэрвеня]] [[1988]].
 
== Творы ==
Радок 17 ⟶ 23:
 
{{DEFAULTSORT:Кіпель Яўхім}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Публіцысты Беларусі]]