Пігмеі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 12:
Да сярэдзіны [[20 стагоддзе|XX]] ст. большасць пігмеяў вяла традыцыйны лад жыцця, займалася [[збіральніцтва]]м і [[паляванне]]м. Аднак з другой паловы XX ст. пад уплывам місіянераў, суседдзяў, а таксама ўрадавых структур значная колькасць пігмеяў была вымушана перасяляцца ў звычайныя [[вёска|вёскі]], займацца [[земляробства]]м або наймацца на іншую працу. Пры гэтым пігмеі часцяком трапляюць у залежнасць ад высакарослага насельніцтва, трымаюцца гаспадарамі як хатняя жывёла або [[рабства|рабы]]<ref>[http://internationalreportingproject.org/stories/view/slaves-of-the-congo Katie Thomas, Slaves of the Congo. Tradition has minority Pygmy people living in servitude to majority Bantus]</ref>. У некаторых краінах Афрыкі адзначаюцца факты наўмыснага забойства і [[генацыд]]у пігмеяў<ref>[http://www.rense.com/general54/PYG.HTM Anne Penketh, Extermination Of The Pygmies]</ref><ref>[http://www.culturalsurvival.org/news/merciless-plight-african-pygmies Merciless Plight for African ‘Pygmies’]</ref>. Пэўную пагрозу складаюць хваробы, прынесеныя звонку<ref>[http://www.pygmee.nl/pygmy_algemeen2.html Present situation Pygmies]</ref>. Каля 20% пігмеяў, якія вядуць традыцыйны лад жыцця, пакутваюць на хранічныя захворванні.
 
== Фізічны тып ==
[[Рост]] ад 144 да 150 см для дарослых мужчын, скура светла-карычневая, валасы кучаравыя, цёмныя, вусны параўнальна тонкія, гэты фізічны тып можна класіфікаваць як адмысловую [[Раса|расу]].
 
Па знешнім выглядзе да іх блізкія [[негрытосы]] Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, некаторых астравоў [[Меланезія|Меланезіі]] і паўночна-усходняй Аўстраліі, але генетычна паміж негрыллі і негрытосамі ёсць моцныя адрозненні.
== Этнічныя групы ==
[[File:African Pygmies blank.png|thumb|180 px|Рассяленне пігмеяў у [[Цэнтральная Афрыка|Цэнтральнай Афрыцы]]]]