Культура ўсходнелітоўскіх курганоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29:
=== Курганы з трупаспаленнем (V—VIII стст.) ===
[[File:East europe 5-6cc.png|thumb|300px|Карта балцкіх і славянскіх археалагічных культур V—VI стст.]]
Асноўным тыпам паселішчаў з V ст. да пачатку XI ст., дзе жыла асноўная маса насельніцтва, сталі паселішчы без значных умацаванняў на адкрытай прасторы альбо ў падножжа гарадзішчаў. У VI—VIII стст. узводзяцца драўляныя гарадзішчы (з землянымі валамі) — каля сучасных населеных пунктаў Лаварышкес, Давайноніс, Брадзялішкес, Немянчыне, Бражуоле і інш., але яны мелі выключна абарончы характар: насельніцтва ў іх не жыло (бо ў гарадзішчах амаль адсутнічае культурны слой), а выкарыслоўвала толькі часова — у якасці прытулку ў час ваеннай пагрозы, а жыло каля гарадзішчаў ці ў баку ад іх<ref>Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 394.</ref>. Гарадзішчы ўзводзіліся на пагорках і мелі мініяцюрныя памеры — да 60 м²<ref>Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 394.</ref>. У паселішчах без умацаванняў жыхары ўзводзілі наземныя чатырохвугольныя пабудовы (зрубнай ці слупавай канструкцыі і глінабітным долам) з адкрытым агменем (дыяметрам каля 1 м — з камення і гліны альбо толькі з камення)<ref>Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 394.</ref>. Пасяленні каля гарадзішчаў мелі звычайна каля 10 сядзіб і забудоўваліся бессістэмна<ref>Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 394.</ref>.
 
У V ст. у курганах з'яўляюцца трупаспаленні, што паралельна суправаджалася зменамі ў матэрыяльнай культуры і ладу жыцця грамадства. Наяўнасць знаці (паводле археалагічных дадзеных) прасочваецца з сярэдзіны V ст. (напрыклад, паграбенне ў пункце Таўрапіліс ва Уценскім раёне Літоўскай Рэспублікі)<ref>''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 93.</ref>. Тыпам арганізацыі грамадства быў [[родаплемянны лад]], а сацыяльная структура была прадстаўлена трыма-чатырма праслойкамі — знаццю, дружыннікамі знаці, свабоднымі абшчыннікамі і рабамі, бо, напэўна, мелася [[патрыярхальнае рабства]]. Эканамічная эксплуатацыя свабодных абшчыннікаў з боку знаці адсутнічала. Няма звестак аб наяўнасці спецыялізаванай праслойкі рамеснікаў, якая б абслугоўвала інтарэсы знаці і знаходзілася ў паселішчах гарадскога тыпу. Канцэнтрацыя пасяленняў (паводле наяўнасці паграбенняў) у V ст. назіраецца ў паўночнай частцы басейна [[рака Вілія|ракі Нярыс (Вілія)]]<ref>''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 95.</ref>.
Радок 37:
У VI ст. трупаспаленні ўжо пераважаюць у культуры ўсходнелітоўскіх курганоў. Першапачаткова абрад трупаспалення пачаў практыкавацца ў басейне [[рака Вілія|ракі Нярыс (Вілія)]], а пасля распаўсюдзіўся адтуль па ўсіх накірунках. На думку археолага Адольфаса Таўтавічуса, абрад трупаспалення і звычай хаваць па некалькі нябожчыкаў у адным кургане прыйшоў ад балцкага племені [[яцвягі|яцвягаў]] (з паўднёвага Занямоння), з якім насельніцтва культуры ўсходнелітоўскіх курганоў ужо ў IV—V стст. падтрымлівала цесныя сувязі<ref>''Таутавичюс, А.З.'' Восточно-литовские курганы // Вопросы этической истории народов Прибалтики. По данным археологии, этнографии и антропологии... С. 135.</ref>. Адбываецца таксама істотная змена пахавальных месцаў: змяняецца іх лакалізацыя, тапаграфічнае размяшчэнне, іх палажэнне ў адносінах да паселішчаў. Пахавальны абрад трупаспалення адбываўся па-за межамі могільніка. Рэшткі крэмацыі часам ссыпалі ў неглыбокую грунтавую яму, часцей у аснове або ў насыпе кургана. Каменныя вянкі і размяшчэнне трупаспаленняў звычайна на аснове кургана паказвае на ўзаемасувязь паміж раннім і сярэднім этапамі культуры<ref>''Вайткявичус, В.'' Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 184.</ref>.
 
Акрамя таго, абрад трупаспалення часта суправаджаўся калектыўным пахаваннем нябожчыкаў (як адначасовым, так і неадначасовым): у адным кургане змяшчаецца ад аднаго да 3—53-5 пахаванняў. Ёсць нешматлікія насыпы з 6—76-7 трупаспаленнямі. Сустракаюцца курганы нават 9—109-10 пахаваннямі. Значна часцей у курганах прысутнічае гліняны посуд (выключна ў выглядзе пахавальнага інвентару). У гэты перыяд цалкам знікае штрыхаваная кераміка, а з'яўляецца прынцыпова новая — з шурпатай паверхняй<ref>''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 96.</ref>.
 
Працэсу распаўсюджвання ў VI—VIII стст. звычая крэмацыі выразна спадарожнічае з'яўленне асаблівай мужчынскага пахавальнага камплекта, у склад якога ўваходзяць пяхотнае ўзбраенне: 1—21-2, а часам і 3 наканечніка дзід; умбоны шчытоў; жалезныя нажы і вузкалязовыя сякеры; стандартныя элементы рыштунку (рыфленыя спражкі, арбалетавідные фібулы). Гэтыя рэчы маюць свае аналогіі ў рэгіёнах Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы і, верагодна, сталі пахавальным інвентаром на шырокай тэрыторыі культуры Ўсходнелітоўскіхўсходнелітоўскіх курганоў у час нейкіх ваенных падзей шырокага маштабу (альбо адразу пасля іх заканчэння)<ref>''Вайткявичус, В.'' Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 184.</ref>.
 
Перыяд пачатку VII ст. — сярэдзіны VIII ст. лічыцца за нейкі крызіс культуры<ref>''Вайткявичус, В.'' Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 185.</ref>. У першую чаргу гэта праявіліся ў пахавальным абрадзе: у VII ст. курганы перасталі абкладваць каменнымі вянцамі, а каля іх падножжа з'явіліся прадаўгаватыя авальныя ці дугападобныя ямы (раўкі) шырынёй да 1,5—25-2,0 м і глыбінёй да 0,5—05-0,6 м.<ref>''Вайткявичус, В.'' Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 185.</ref> Рэшткі крэмацыі часта хавалі ў верхняй частцы кургана на глыбіні не больш за 10—1510-15 см. З гэтага часу ўсходнелітоўскія курганы па знешняму выгляду не адрозніваюцца ад курганаў суседніх славянскіх плямён<ref>''Зверуго, Я.Г.'' Верхнее Понеманье в IX—XIII вв... С. 28.</ref>. Адбыліся адчувальныя змены і ў матэрыяльнай культуры насельніцтва: распаўсюджваюцца вярбалістовыя наканечнікі дзід, шыйныя грыўны са сплюшчанымі канцамі, характэрныя спіральныя каралі і жаночыя галаўныя ўпрыгожванні ў выглядзе вянка з падоўжанымі канцамі)<ref>''Вайткявичус, В.'' Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 185.</ref>.
 
=== Курганы з трупаспаленнем і коньмі (IX—XII стст.) ===