Культура ўсходнелітоўскіх курганоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 45:
=== Курганы з трупаспаленнем і коньмі (IX—XII стст.) ===
[[File:Slav-7-8-obrez.png|thumb|300px|Карта рассялення балтаў, славян і іх суседзяў ва Усходняй Еўропе на канец VIII ст.]]
У IX—XII стст. часткова расце колькасць умацаваных невялікіх гарадзішчаў і адраджаюцца некаторыя пакінутыя гарадзішчы, якія атрымліваюць новыя якасныя характарыстыкі: з'ўяляецца больш развітая сістэма ўмацаванняў з глыбокімі ірвамі, землянымі валамі ў 5-6 м вышынёй з каменнай забутоўкаў у падмурку і складанымі драўлянымі абарончымі ўмацаваннямі<ref>''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 96.</ref>. У гарадзішчах пачынаюць стала жыць людзі, а не толькі часова хавацца ў час ваеннай пагрозы<ref>Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 394.</ref>. Каля такіх гарадзішчаў часта прысутнічаюць неўмацаваныя паселішчы памерамі 2-5 га: дамы зрубнай канструкцыі памерамі 3x4 ці 4x4 м, з каменным агменем і часам з каменнай падлогай<ref>Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 394.</ref>. Некаторыя асабліва буйныя ўмацаваныя драўляныя гарадзішчы адносяцца археолагамі да «замкаў» племянной зняці — «князёў»<ref>''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 97.</ref>. У той жа час многія ўмацаваныя гарадзішчы X—самага пачатку XIII стст. (асабліва прымежныя з зонай рассялення [[ўсходніяусходнія славяне|ўсходніх славян]], напрыклад, паселішча Мажулоніс паблізу [[горад Браслаў|горада Браслава]]) маюць сляды шматразовых разбурэнняў, што тлумачаць ваеннымі нападамі войск [[Кіеўская Русь|рускіх княстваў (Кіеўскай Русі)]], у першую чаргу — [[Полацкае княства|Полацкага княства]]<ref>''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 97.</ref>.
 
Прадметы ўзбраення ў пахаваннях сустракаюцца рэдка, у асноўным толькі ў асобных багатых пахаваннях<ref>''Мядзведзеў, А.М.'' Культура ўсходнелiтоўскiх курганоў // Археалогiя Беларусi. Жалезны век i ранняе сярэднявечча. — Т. 2. — С. 390.</ref>. У жаночых пахаваннях звычайна сустракаюцца жалезнае шыла, некалькі гліняных прасліц, фрагменты бронзавых[[бронза]]вых упрыгожванняў. Вянок-агалоўе, якое складаецца з бронзавых пласцінак і некалькіх радкоў бронзавых спіраляў з асновай у шэрагу выпадкаў з тканай стужкі са званочкападобнымі падвескамі, і каралі з бронзавых спіральных бусінак біканічна формы, складалі выключную своеасаблівасць жанчын культуры ўсходнелітоўскіх курганоў<ref>Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 394.</ref>.
 
У гэты час шырокае распаўсюджанне атрымалі пахаванні з коньмі, што было перанята да балцкіх плямён [[яцвягі|яцвягаў]] і [[прусы|прусаў]]<ref>''Куликаускене, Р.'' Погребения с конями у древних литовцев // Советская археология. Т. 17. — С. 213, 220.</ref>. Коней (трупаспаленне ці трупапалажэнне) змяшчалі ў спецыяльна насыпаных курганах і, як выключэнне, у адным кургане з чалавекам. Інвентар конскіх пахаванняў бедны: цуглі, спражкі, часам страмёны<ref>''Куликаускене, Р.'' Погребения с конями у древних литовцев // Советская археология. Т. 17. — С. 213—215</ref>. Характэрнай рысай перыяду з'яўляюцца кампактныя, масавыя курганныя могільнікі (Раканцішкес, Жвірбляй, Гудаляй, Дусіненай, Швейцарай і інш.), дзе маюцца мужчынскія пахаванні з конямі і ўзбраеннем (у першую чаргу — [[меч]]) і што ўказвае на густанаселенасць гэтых раёнаў<ref>''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 99.</ref>. Не выключаецца, што адзначаныя кампактныя і масавыя курганныя могільнікі былі пахаваннямі дружыннікаў племянной знаці, хоць інвентар гэтых пахаванняў не вельмі багаты<ref>''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 99.</ref>.