Стыр: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24:
 
== Агульнае ==
Пачынаецца на вышыні 259 м над узроўнем мора на схілах узгорыстага масіву Варанякі ў межах Падольскага ўзвышша, за 3 км на паўночны ўсход ад в. Галубіца Бродаўскага раёна Львоўскай вобласці, цячэ па Палескай нізіне па Ровенскай і Валынскай абласцей, у межах Беларусі па Пінскім і Столінскім раёнах. Упадае ў Прыпяць двума рукавамі: левы, больш шматводны, [[Прастыр, рукаў Стыра|Прастыр]], даўжыня 21 км, вусце за 1,5 км на роўдзеньпоўдзень ад [[вёска Вялікія Дзіковічы|в. Вялікія Дзіковічы]] Пінскага раёна; правы рукаў даўжынёй 70 км, упадае за 64 км ад вусця Прастыры ніжэй па цячэнні Прыпяці, за 1 км на паўднёвы захад ад [[вёска Беразцы|в. Беразцы]] Столінскага раёна. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў ніжнім цячэнні ў пачатку сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,3—1,5 м. Замярзае ў канцы снежня — пачатку студзеня, крыгалом у 1—2 дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход у сярэднім 1—2 сутак. Суднаходная ад [[горад Луцк|г. Луцк]] (312 км ад вусця).
 
Даліна трапецападобная, у верхнім цячэнні вузкая, глыбокаўрэзаная, шырыня 0,2—0,3 км, у ніжнім цячэнні зліваецца з далінай Прыпяці. Пойма суцэльная, двухбаковая, у ніжнім цячэнні шырыня да 2 км.