Жоўтагаловая сітаўка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
 
== Апісанне ==
Стройная птушка даўжынёй ад 15 да 1719 см з доўгім хвастом, размах крылаў 24-27 см. ТрапляеццаВерх ўцела Беларусіад папялiстага да амаль чорнага. УзімкуУся мігруегалава уi Паўднёвуюнiз Азіюцела жоўтыя. НасякомаеднаяУ птушкасамкi i маладых колеры не такiя кантрастныя, жывеверх галавы алiўкавы. Спеў — паблізукароткае вадаёмаўшчабятанне.
 
== Пашырэнне ==
Арэал разарваны. Да яго належаць Фiнляндыя, Эстонiя, Латвiя, Польшча, на ўсход птушка трапляецца да вярхоўяў р. Амур, сустракаецца на поўдні да Афганiстана i Гiмалаяў. Iзаляваныя папуляцыi вядомы ў Турцыi i ад Кольскага п-ва на ўсход да Таймыра, на подні — да мяжы тайгi.
 
На поўначы жыве ў тундры, насяляе вербнiкi па берагах i астравах вялiкiх рэк i iх дэльт, берагi азёр сярод нiзiнных балот, трапляецца ў падмоклых частках горнай тундры i ў зарасніках вярбы на горных лугах. На поўдні селіцца каля паўночнай мяжы ляснога пояса i ў гарах часта ў вiльготных мясцiнах: забалочаныя лугi паблiзу балот, а таксама асаковыя зараснікі з групамi кустоў, рачныя далiны з тарфянiкамi. На Памiры даходзiць да 4500 м, на Алтаi — 1500 м, у Манголii — да 2000 м над у.м. У паслягнездавы перыяд засяляе забалочаныя берагi вадаёмаў (сустракаецца на ворных землях), балоты, тарфянiкi, рысавыя палi, далiны рэк, каналы, сажалкi. Заўсёды трымаецца паблiзу вады.
 
Паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя — пералётныя. Залятае ў Заходнюю Еўропу (у Фiнляндыю, Польшчу, Германію, Аўстрыю, Шатландыю). Пашырае свой арэал на захадзе (Украiна, Чэхiя, Беларусь, Фiнляндыя, Латвiя, Эстонiя, Лiтва, Польшча, Германiя). Месца зiмовак часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама ў паўночнай Iндыi i Бiрме. На Беларусі рэдкі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.
 
== Асаблівасці біялогіі ==
Насякомаедная птушка, жыве паблізу вадаёмаў.
 
Гняздо асобнае або ў дыфузнай калонii; пад густым навесам травянiстай раслiннасцiў ямцы або пад каменнем у нары. Аснова часта вiльготная. Знешняя частка з сухой травянiстай раслiннасцi, моху, лiсця iсцёблаў; высцiлка з дробнага лiсця, шэрсцiiкасмыкоў воўны.
 
Яйкi (4-6, часам 3-7) авальныя, матавыя, светла-шэрыя, пясчана-шэрыя з густымi дробнымi светла-карычневымi размытымi плямкамi(часам адсутнiчаюць).
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
 
[[Катэгорыя:Сітаўкавыя]]