Багуслаў Радзівіл: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 38:
Князь быў героем многіх амурных гісторый і адзюльтэраў, напрыклад, з французскай прыгажуняй герцагіняй Беатрыс дэ Кюзанс; будаваў вялікія матрыманіяльныя планы з замежнымі арыстакраткамі і прынцэсамі, у тым ліку і з паноўных дамоў: Шарлотай дэ Ла Форс, Маргарытай дэ Раган, Марыяй Сцюарт (дачка Карла І), Марыяй Насаў, Ганнай Даротай Гольштэйн-Гатарпскай, Марыяй Эльжбетай Саксонскай, Элеанорай Кацярынай Пфальц-Цвейбрукенскай (сястрой шведскага караля [[Карл X Густаў|Карла Х Густава]]) і інш.
 
Але ў 1660-х г. Багуслаў закахаўся ў сваю юную кузіну Ганну Марыю Радзівіл (1640—67), адзіную дачку князя [[Януш Радзівіл, 1612—1655|Януша ІІ Радзівіла]], знакамітага літоўскага гетмана, ініцыятара Кейданскай уніі са Швецыяй. Нягледзячы на тое, што яе бацька быў пратэстант, Ганна Марыя была выхаваная сваёй маці Кацярынай з роду Патоцкіх як каталічка. Гэта, а таксама вельмі блізкае кроўнае сваяцтва стала сур'ёзнай перашкодай у іх складаным каханні. Для шлюбу патрабавалася папская дыспенсія (дазвол), атрыманне якой было не самай лёгкай справай для перакананага кальвініста Багуслава, асабліва калі дзясяткі кавалераў настойліва, а часам абсалютна нетактоўна забягалі аб руцэ казачна багатай нявесты. Усё гэта адбывалася на фоне шматлікіх палітычных інтрыг, у якія так ці інакш быў уцягнуты князь Багуслаў, які бараніў інтарэсы пратэстанцкай лініі Радзівілаў. Аднак закаханыя ўсё ж дамагліся свайго і пабраліся шлюбам 24 лістапада 1665 на сціплай цырымоніі ў Лібаве. Праз два гады падчас родаў Ганна Марыя памерла, пакінуўшы самотнага князя разам з іх адзінай дачкой [[Людвіка Караліна Радзівіл|Людвікай Каралінай]].
 
Гэта, а таксама вельмі блізкае кроўнае сваяцтва стала сур'ёзнай перашкодай у іх складаным каханні. Для шлюбу патрабавалася папская дыспенсія (дазвол), атрыманне якой было не самай лёгкай справай для перакананага кальвініста Багуслава, асабліва калі дзясяткі кавалераў настойліва, а часам абсалютна нетактоўна забягалі аб руцэ казачна багатай нявесты. Усё гэта адбывалася на фоне шматлікіх палітычных інтрыг, у якія так ці інакш быў уцягнуты князь Багуслаў, які бараніў інтарэсы пратэстанцкай лініі Радзівілаў. Аднак закаханыя ўсё ж дамагліся свайго і пабраліся шлюбам 24 лістапада 1665 на сціплай цырымоніі ў Лібаве. Праз два гады падчас родаў Ганна Марыя памерла, пакінуўшы самотнага князя разам з іх адзінай дачкой [[Людвіка Караліна Радзівіл|Людвікай Каралінай]].
 
== Бібліяграфія ==