Юліяна Вітан-Дубейкаўская: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Юліяна Вітан-Дубейкаўская''' (дзявоч. '''Менке''', псеўд. ''Кветка Вітан'';{{ДН|12|12|1886}} <!--[[12 снежня]] 16.11.?-->, {{МН|Вільня|у Вільнюсе|Горад Вільнюс}}  — {{ДС|||1970}}, {{МС|Нюрнберг||Горад Нюрнберг}}, [[Германія]])  — беларуская [[мастацтвазнаўца]], [[педагог]], мемуарыстка.
 
== Біяграфія ==
Юліяна Менке паходзіла з сям'і віленскіх немцаў, вучылася ў прыватнай гімназіі. Падчас вучобы ў гімназіі пазнаёмілася з [[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч|Алаізай Пашкевіч]]. З 1907 ў [[Пецярбург]]у, у 1914 здала дзяржаўныя экзамены пры Пецярбургскім універсітэце на гісторыка-філалагічным аддзеле. У 1915 пасля вяртання ў Вільню сустрэлася з [[Іван Луцкевіч|Іванам Луцкевічам]], пачала працу ў віленскім [[Беларускі народны камітэт|Беларускім камітэце]]. Прымала ўдзел у адкрыцці першай пачатковай беларускай школы, [[Віленскія беларускія настаўніцкія курсы, 1915|беларускіх настаўніцкіх курсаў]] і [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]], дзе потым выкладала нямецкую мову і педагогіку. У 1922 стала жонкай вядомага беларускага дзеяча [[Лявон Дубейкаўскі|Лявона Вітан-Дубейкаўскага]]. Пасля яго смерці (1940) дом i зямельны ўчастак былі нацыяналізаваны, 6 сакавіка 1941 Юліяна разам з раднёй выехала ў Германію. Спачатку жыла ў лагеры для перасяленцаў, потым была накіравана ў [[Берлін]], дзе працавала перакладчыцай у Беларускім аддзеле Міністэрства для патрэб вайны. Пасля 1945 зарабляла на жыццё лекцыямі. У верасні 1947 ад'ехала ў Заходнюю Германію ў Малерсдорф да пляменніцы, а ў красавіку 1951  — у Нюрнберг. Напісала шэраг успамінаў пра дзеячаў беларускага нацыянальнага руху, пра сябе i сваю радню. Так, напісала прысвечаную Івану Луцкевічу кнігу "«Мае ўспаміны"» (выдадзена ў 1994 у Вільні з прадмоваю [[Лявон Луцкевіч|Лявона Луцкевіча]], стала асноваю для спектаклю "«Віленскія мроі"», пастаноўка Галіны Дзягілевай у тэатры аднаго акцёра "«Зніч"»). У 1954 у [[Нью-Ёрк]]у пабачыла свет кніга "«Лявон Вітан-Дубейкаўскі"», якую Юліяна выдала пад псеўданімам Кветка Вітан.
 
== Спасылкі ==
* [http://www.knihi.com/memuary/uspaminy.html Юліяна Вітан-Дубейкаўская. Мае ўспаміны]  — knihi.com
* [http://www.lingvo.minsk.by/mab/1999/07/08_07_1999.htm БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ: Юліяна Вітан-Дубейкаўская]
 
{{DEFAULTSORT:Вітан-Дубейкаўская Ю}}
[[Катэгорыя:АсобыПостаці беларускай педагогікі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай педагогікі‎]]
[[Катэгорыя:Постаці педагогікі‎]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага мастацтвазнаўства]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]]