Асташын: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблон, дапаўненне, абнаўленне звестак
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 61:
У 1507 г. Асташын упамінаецца ў «[[Хроніка Быхаўца|Хроніцы Быхаўца]]» ў сувязі з татарскім нападам. У 17 ст. Швыкоўскімі пабудаваны мураваны кальвінскі збор. У 1777 г. у т. зв. Асташыне «мураваным» 32 дымы. У Асташыне «драўляным» 34 дымы. Асташын (Асташын Далматаўскі) — маёнтак 1-ы ў 1777 і 1799 гг. складалі панскі двор і частка сяла Асташын, 32 двары. Асташын — маёнтак 2-гі, у 1777 і 1799 гг. складалі двор і другая частка сяла Асташын, сяла Вышкава, аколіца Рукаўчыцы, усяго 431 двор.
 
У XIX — пачатку XX ст. Асташын — вескавёска і два маёнткі ў Цырынскай воласці Навагрудскага павета [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. У 1858 г. 37 двароў, 283 жыхары. 35 двароў з 269 жыхарамі належалі графу В. Грабоўскаму, 2 двары з 14 жыхарамі К. Галубіцкаму. У 1897 г. Асташын — вёска, 111 двароў, 665 жыхароў, два хлебазапасныя магазіны, карчма, маёнтак Булгакаў і маёнак Грабоўскіх (Асташын «мураваны»). У 1800 г. ў вёсцы адкрыта школа пісьменнасці, рухомая. У 90-я гады школа стала царкоўна-прыходскай. У 1902 г. ў ей на вучаліся 86 хлопчыкаў і 9 дзяўчынак. У 1907 г. адкрыта народнае вучылішча, у якім займаўся 61 вучань. У час першай сусветнай вайны вёска і панскія двары амаль поўнасцю знішчаны.
 
З сакавіка 1918 г. уваходзіць у склад абвешчанай [[БНР]]. У 1921—1939 гг. Асташын у Цырынскай гміне Навагрудскага павета і ваяводства Польшчы. У верасні 1921 г. 25 двароў, 222 жыхары. У 1927 г. у маёнтку працавала сыраварня. У канцы 20-х гадоў у асадніцкай калоніі, што была створана на частцы зямель маёнтка. З 12.10.1940 г. цэнтр Асташынскага сельсавета Валеўскага, з 25.11.1940 г. Карэліцкага раёна [[Баранавіцкая вобласць|Баранавіцкай]], з 8.1. 1954 г. — [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. З 16.7.1954 г. у Кайшоўскім, з 3.9.1958 г. у Луцкім сельсавеце. У вёсцы мелася пачатковая школа. У 1940 г. створаны калгас «Бальшавік». У ім аб'ядналіся 126 гаспадарак. 14.8.1948 г. ён быў адноўлены. У наступныя гады ўваходзіла ў розныя гаспадаркі: калгасы імя Сталіна, затым «Сцяг Леніна», цяпер у калгасе «Лукі». Пачатковая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска акушэрскі пункт, магазін. Помнік землякам, ураджэнцам вёсак Асташын, Баяры і Любанічы, якія загінулі ў 2-ю сусветную вайну.