Леанід Рыгоравіч Давідзенка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: катэгорыя
др →‎Біяграфія: афармленне
Радок 28:
 
== Біяграфія ==
Першыя мастацкія навыкі атрымаў у студыі выяўленчага мастацтва мінскага «Дома піянераў» у вядомага беларускага мастака і выкладчыка [[Сяргей Пятровіч Каткоў|Сяргея Пятровіча Каткова]]. У 1959 годзе паступіў у [[Мінскае мастацкае вучылішча]]. Вучыўся ў выкладчыка [[Генадзь Ільіч Мурамцаў|Г. І. Мурамцава]]. У 1962 годзе, не скончыўшы вучылішча, паспяхова здаў уступныя экзамены ў [[Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў|Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут]], дзе яго настаўнікамі былі вядомыя беларускія скульптары [[Андрэй Ануфрыевіч Бембель|Андрэй Бембель]] і [[Анатоль Аляксандравіч Анікейчык|Анатоль Анікейчык]]. У 1967 годзе пад кіраўніцтвам Андрэя Бембеля Леанід Давідзенка выканаў дыпломную працу — рэльеф па дрэве «Ураджай». З 1968 года стаў выкладаць у скульптурным аддзяленні мінскайРэспубліканскай школы-інтэрната па выяўленчаму мастацтву і музыцы імя [[Іван Восіпавіч Ахрэмчык|І. В. Ахрэмчыка]]. Унёс вялікі педагагічны ўклад у развіццё беларускай скульптурнай школы. З 1968 года пачаў удзельнічаць у [[БССР|рэспубліканскіх]] і [[СССР|ўсесаюзных]] мастацкіх выставах. У 1979 годзе скульптура «Юнак з вавёркай» экспанавалася на выставе ў [[Лондан]]е. Вучнямі Леаніда Давідзенкі з'яўляюцца беларускія скульптары [[Аляксандр Іванавіч Козел]], [[Аляксандр Міхайлавіч Фінскі|Аляксандр Фінскі]], [[Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў|Уладзімір Слабодчыкаў]], [[Максім Міхайлавіч Пятруль|Максім Пятруль]], Аляксандр Шапо, Іван Арцімовіч, Максім Шняк, Арцём Мядзведеў<ref>[http://www.modernartmuseum.by/ru/all/vyistavki/vyistava_sumoe_dralyanaj_skulpturyi_pamyacz_leanda_ryigoravcha_davdzenka.html Сайт Музея сучаснага выяўленчага мастацтва]</ref>.
 
== Творы ==