Мадонна з безбародым Іосіфам: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
новы перакладам
 
афармленне
Радок 22:
}}
'''Мадонна з безбародым Іосіфам''' ({{lang-it|Sacra Famiglia con san Giuseppe imberbe}} — Святое Сямейства з безбародым Іосіфам) — адзін з двух твораў [[Рафаэль Санці|Рафаэля]], якія засталіся ў [[Расія|Расіі]] пасля {{нп3|Продаж карцін з калекцыі Эрмітажа|эрмітажных распродажаў|ru|Продажа картин из коллекции Эрмитажа}} 1930-х гадоў.
 
== Гісторыя ==
 
Карціна трапіла ў [[Эрмітаж]] у XVIII стагоддзі разам са зборам П'ера {{нп3|П'ер Кроза||ru|Кроза}}, які набыў яе ў {{нп3|Карл Берыйскі|герцага Ангулемскага|ru|Карл Беррийский}} з вялікай зніжкай, выкліканай тым, што палатно было ў рэстаўрацыйных мэтах перапісана няўмелым мастаком. Наступны [[перавод на палатно]] і няўдалыя спробы рэстаўрацыі не лепшым чынам адбіліся на стане твора. Знаўцы XIX — пачатку XX стагоддзя выказвалі сумневы ў яго сапраўднасці, з-за чаго савецкаму ўраду ў 1930-я гады і не ўдалося знайсці на яго замежнага пакупніка.
 
== Апісанне ==
 
Немаўля [[Ісус Хрыстос|Хрыстос]] намаляваны сядзячым у складанай, рухомай позе на ўлонні [[Багародзіца|Марыі]]. Справа ад яе стаіць, абапёршыся на посах, пажылы мужчына з сівымі валасамі; яго погляд скіраваны на немаўля. Мастацтвазнаўцы па традыцыі бачаць у старым [[Іосіф Абручнік|Іосіфа]], якога было прынята адлюстроўваць пагружаным у глыбокую задуменнасць з нагоды лёсу сына, які адкрыўся яму. Гэта вельмі рэдкі малюнак Іосіфа без барады, адсюль назва карціны — «Мадонна з безбародым Іосіфам».