Агульная ўсходнеславянская мова: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7:
Апроч таго, тэрміны «старажытнаруская мова» ({{lang-ru|древнерусский язык}}; як сінонім агульнай усходнеславянскай) і «стараруская мова» ({{lang-ru|старорусский язык}}; як вынік распаду агульнай усходнеславянскай), былі практычна злітыя разам савецкімі і расійскімі навукоўцамі пасля выдання акадэмічнага «Слоўніка рускай мовы 11—17 ст.» ({{lang-ru|«Словарь русского языка 11—17 вв.»}}; пад рэд. С. Г. Бархударава)<ref name="fn6">Будзько, С.166.</ref>.
 
Іншыя аўтары<ref name="fn7">Напрыклад, [[Даніель Бунчыц]].</ref>, падтрымліваючы канцэпцыю агульнай усходнеславянскай мовы ў перыяд да 14 ст., уводзяць канцэпцыю яе распаду ў 14 ст. не на тры, а на дзве ''літаратурныя'' мовы, «русінскую» (Ruthenian) і «старарускую» (Old Russian)]], а ''гутарковыя'' мовы на беларускіх і украінскіх землях лічаць некансалідаваным мноствам дыялектаў да канца 18 — 19 ст.
 
=== Крытыка ===
Таксама існуе школа думкі, якая адкідае канцэпцыю існавання ''гутарковай'' агульнай усходнеславянскай мовы, і, як вынік, канцэпцыю агульнай ''літаратурнай'' мовы<ref name="fn8">У працах Ільінскага, [[О. Гуер|Гуера]], Бузука, Я. Станкевіча, паводле, напр., (Станкевіч 1927).</ref>. Тут, пры разглядзе канцэпцый прата-моваў заходніх, уходніх і паўднёвых славянаў, сцвярджаецца, што "''...няма навуковай патрэбы ва ўвядзенні такой канцэпцыі''»<ref name="fn9">Праф. О. Гуер, як працыт. у (Станкевіч 1930).</ref>, а ''гутарковы'' варыянт беларускай мовы ў Сярэднявеччы разглядаецца як выведзены непасрэдна з дыялектаў, утвораных пасля распаду прата-славянскай мовы. Такія аўтары адзначаюць, што фанетычныя і марфалагічныя адметнасці, агульныя для ўсходнеславянскіх моваў, і якіх няма ў іншых славянскіх мовах, занадта малалікія, і нават могуць паходзіць адразу з пратаславянскай мовы. Таксама адзначаецца, што сучасная беларуская мова ўтрымлівае шмат пратаславянскіх рысаў, якіх няма ў рускай і украінскай мовах<ref name="fn10">Думка Гуера, падтрыманая ў (Станкевіч 1930).</ref>.
 
{{зноскі}}