Розніца паміж версіямі "Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх (Жалудок)"

др
няма тлумачэння праўкі
др
[[Файл:Палац Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх (Жалудок).jpg|thumb|]]
'''Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх''' — помнік сядзібна-паркавага дойлідства пачатку XX ст. Створаная князям Л. Святаполк-Чацвярцінскім за 1 км на захад ад г.п. [[Жалудок]] (Шчучынскі р-н). Уключае мураваны палац, флігель, млын, якія аб’яднаныя сеткаю ўзаемна перпендыкулярных алей рэгулярнага парку.
 
Палац пабудаваны ў 1908 г. у стылі неабарока паводле праекту дойліда У. Марконі. Манументальны двухпавярховы будынак накрыты мансардавым дахам з авальнымі люкарнамі. Галоўны і дваровы франтальныя фасады вылучаныя ў цэнтры акруглымі і па баках прастакутнымі рызалітамі, накрытымі самастойнымі шатровымі дахамі з заломамі. Дваровы цэнтральны рызаліт прарэзаны высокімі парабалічнымі аконнымі праёмамі-вітражамі і авальнымі люкарнамі, якія асвятляюць парадную лесвіцу. Рызаліт завершаны балюстрадай і скульптурна-геральдычнай кампазіцыяй з дэкаратыўнымі вазамі. Паміж дваровымі рызалітамі па фронту фасаду тэраса з балюстраднай агароджай і цыркульнымі сходамі. Галоўны ўваход вылучаны балконам. У дэкоры фасадаў выкарыстаныя высокія панелі, фігурныя і спрошчаныя ліштвы, сандрыкі, картушы, гірлянды, рустоўка. У цэнтры будынку размешчаная парадная зала, вестыбюль з лесвіцай. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні.
* Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
 
[[Катэгорыя:ГарадскіСлавутасці пасёлак ЖалудокЖалудка]]
[[Катэгорыя:Славутасці Шчучынскага раёна]]