Актавіян Аўгуст: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 43:
 
=== Другі трыумвірат. Вайна з Брутам і Касіям ===
Падчас Муцінскай вайны заігнулі абодва консулы, і патрабавалася абранне новых вышэйшых магістратаў. Актавіян пісаў Цыцэрону, каб ён прасіў сенат дазволіць стаць консуламі Гаю і Цыцэрону. Аднак сенат адмовіў амбіцыёзнаму Актавіяну, спасылаючыся на яго занадта малады ўзрост (Гаю было 19, хаця звычайна консуламі абіралі людзей ва ўзросце 40-42 гадоў). Сенат таксама адмовіўся выконваць абяцанні па ўзнагароджванні войска Актавіяна. Гэта прывяло Гая да пошукаў замірэння з АнтоніямАнтоніем. У прыватнасці, Актавіян пачаў адпускаць на свабоду салдат і афіцэраў Антонія, якія трапілі яму ў палон. Хутка Дэцым Брут быў забіты, а Антоній сабраў 23 легіёны, сярод якіх было шмат ветэранаў Цэзара. Актавіян тым часам сабраў усе легіёны ў Італіі, дамогся абрання ў консулы разам са сваім паплечнікам Квінтам Педыям і завяршыў сваё ўсынаўленне, аднак калі Антоній вярнуўся ў Італію, ён не перашкаджаў яму.
 
Увосень Антоній, Актавіян і саюзнік Антонія Лепід сустрэліся каля Баноніі (сучасная [[Балоння]]) і дамовіліся аб стварэнні [[трыумвірат]]а, удзельнікі якога мелі б законную ўладу<ref>Першы трыумвірат Цэзара, Пампея і Краса быў нефармальным і трымаўся на вусных дамоўленасцях.</ref>. Галоўнай мэтай стварэння трыумвірата абвясцілі барацьбу з «рэспубліканцамі» Маркам Брутам і Касіям, якія пачалі называць сябе вызваліцелямі ({{lang-la|liberatores}}). 27 лістапада 43 да н.э. па ініцыятыве трыбуна Публія Тыцыя быў прыняты закон аб стварэнні калегіі з трох чалавек «для прывядзення рэспублікі ў парадак» ({{lang-la|triumviri rei publicae constituendae}}). Трыумвіры правялі [[праскрыпцыі]] — паслядоўныя пакаранні смерцю шэрагу людзей па ўзгодненых спісах. Большасць з ахвяр праскрыпцый складалі палітычныя апаненты трыумвіраў, але сярод іх былі і асабістыя ворагі. Трапляліся і сваякі трыумвіраў. 7 снежня 43 да н.э. салдаты Антонія захапілі і пакаралі славутага Цыцэрона.
 
Пасля праскрыпцый, падчас якіх трыумвіры здолелі сабраць грошы на ўтрыманне буйной арміі, Антоній і Актавіян пераправіліся ў Грэцыю, дзе знаходзілася база Марка Брута і Касія. Лепід застаўся ў Італіі. Рэспубліканцы валодалі перавагай на моры і былі добра забяспечаны ўсім неабходным, таму яны абралі пасіўную стратэгію, спадзеючыся аслабіць Антонія і Актавіяна. Дзве вялікія арміі (прыкладна па 100 тысяч чалавек) зблізіліся на багністай раўніне каля горада Філіпы. У кастрычніку Антоній паспрабаваў абыйсці войскі рэспубліканцаў з іх левага (паўднёвага) боку. Там пачалася бітва паміж легіёнамі Антонія і Касія, паспяховая для трыумвіра. Аднак паміж камандуючымі не было паразумення, і Брут з Актавіянам на паўночным баку даведаліся пра пачатак бітвы толькі праз некаторы час<ref>Некаторыя старажытныя крыніцы сведчаць, што Актавіян не ўдзельнічаў у першай бітве з-за хваробы.</ref>. Брут павёў войскі на лагер труымвіраў і нават захапіў яго. Антоній і Брут амаль адначасова даведаліся пра поспехі на другім баку і адыйшлі назад. Падчас першай бітвы пры Філіпах Касій вырашыў, што ўся вайна прайграна і скончыў жыццё самагубствам. Праз некалькі тыдняў, калі ў войске трыумвіраў амаль скончылася харчаванне, а надвор'е значна пагоршылася, Брут у рэшце рэшт пагадзіўся на генеральную бітву, аднак Актавіян у ён не ўдзельнічаў з-за хваробы. Войска трыумвіраў на чале з Антоніем перамагло Брута. Пасля бітвы Антоній застаўся на Ўсходзе, а Актавіян вярнуўся ў Рым.
 
=== Другое сутыкненне з Антоніем і заваяванне Егіпта ===